Т-72
| Т-72 | |
|---|---|
| Тып танка: | Асноўны баявы танк |
| Краіна-вытворца: | СССР, Расея, Індыя Іран, Польшча Чэхаславаччына |
| Павозка (экіпаж), чал.: | 3 чалавекі |
| Гісторыя: | |
| Час эксплюатацыі: | з 1974 году па сёньняшні дзень |
| Выкарыстаньне: | СССР, Расея, Беларусь Індыя, Сырыя, Украіна і іншыя краіны |
| Гісторыя вытворчасьці: | |
| Гады вытворчасьці: | з 1973 па 2005 год[1][2][3] |
| Усяго выраблена: | каля 30 000[4] |
| Мадыфікацыі: | Т-72 (Аб'ект 172М) |
| Памеры: | |
| Маса, т: | 41,0 (44,5) |
| Даўжыня, мм: | 6860 |
| Даўжыня з гарматай, мм: | 9530 |
| Шырыня, м: | 3460 |
| Вышыня, м: | 2190 |
| База, м: | 4270 |
| Клірэнс, м: | 470 |
| Браня: | |
| Тып брані: | катаная й адліваная сталёвая й сталёва-тэксталіта-сталёвая камбінаваная |
| Лоб корпусу (верх), мм: | 205 / 68°, камбінаваная |
| Лоб корпусу (ніз), мм: | 85 / 60° |
| Борт корпусу, мм: | 70—80 / 0° |
| Лоб вежы, мм: | 410 / 0° |
| Узбраеньне: | |
| Марка гарматы і калібр: | 125-мм 2А46 |
| Тып гарматы: | гладкаствольная гармата |
| Даўжыня ствала: | 48 |
| Боекамплект гарматы: | 39 |
| ВН: | −6°13'..16°47' |
| ГН: | 360 |
| Далёкасьць стральбы, км: | да 10 |
| Прыцэл: | прыцэл-далямэр ТПД-2-49, пэрыскапічны начны ТПНЗ-49 |
| Кулямёт: | 1 × 12,7 НСВТ 1 × 7,62-мм ПКТ |
| Тэхнічныя характэрыстыкі: | |
| Тып рухавіка: | дызэльны з наддувам |
| Магутнасьць рухавіка, к.с.: | 700 |
| Хуткасьць па шашы, км/г: | 240 |
| Тып падвескі, км: | індывідуальная тарсіённая |
Т-72 «Урал» — асноўны баявы танк вытворчасьці СССР. Самы масавы асноўны баявы танк другога пакаленьня[5]. Прыняты на ўзбраеньне ва Ўзброеных сілах СССР з 1973 году. Т-72 распрацаваны і вырабляўся Уралвагонзаводам у Ніжнім Тагіле. Галоўны канструктар машыны — В. Н. Венедыктаў. «Урал» знаходзіцца на ўзбраеньні краінаў СНД, экспартаваўся ў краіны Варшаўскай дамовы, Фінляндыю, Індыю, Іран, Ірак, Сырыю. Мадыфікацыі Т-72 выпускаліся па ліцэнзіі ў Югаславіі (M84), Польшчы (PT-91), Чэхаславаччыны і Індыі якія, у сваю чаргу, таксама іх экспартавалі.
Зьмест |
Гісторыя стварэньня й вытворчасьці [рэдагаваць]
Распрацоўка Т-72 пачалася ў 1967 годзе. Падчас далейшае працы, у 1968—1969 гадах, былі праведзены параўнальныя выпрабаваньні танкаў Т-64А з рухавіком У-45 і эжэкцыённаю сыстэмаю астуджэньня (распрацоўка канструктарскага бюро ў Харкаве) і ўзораў з рухавіком У-45, аўтаматам зараджаньня гарматы на 22 стрэлы й вэнтылятарнаю сыстэмаю астуджэньня (распрацоўка канструктарскага бюро ў Ніжнім Тагіле). Апошнія паказалі больш высокія вынікі. У лістападзе 1969 году на гэтыя машыны сталі ўсталёўваць рухавікі У-46 магутнасьцю 573 квт (780 л.с.) і хадавую частку новае канструкцыі. Вырабленаму з паказанымі зменамі ўзору быў прысвоены індэкс «аб’ект 172М». 7 жніўня 1973 г. сумеснай пастановаю ЦК КПСС і Рады Міністраў СССР № 554—172 на ўзбраеньне Войска быў прыняты танк Т-72. Вырабляўся ў СССР у пэрыяд з 1974 па 1992 гады. Усяго выпушчана каля 30 000 танкаў.
Апэратары [рэдагаваць]
Сучасныя [рэдагаваць]
Расея:
- Сухапутныя войскі Расеі — 9500 Т-72Б і Т-72БА з ВДЗ «Кантакт-5», 3000 Т-72 на захоўванні, па стане на 2010 год[6]
- Берагавыя войскі ВМФ Расеі — 160 Т-55М, Т-72 і Т-80, па стане на 2010 год[7]
Абхазія — каля 40 Т-72, па стане на 2008 год [8]
Азэрбайджан— 220 Т-72. Па іншых дадзеных 220 Т-72, па стане на 2010 год. З іх 48 Т-72АГ.[9]
Альжыр — 325 Т-72, па стане на 2010 год. З іх 88 Т-72АГ.
Ангола — 50 Т-72, па стане на 2010 год
Армэнія — 102 Т-72, па стане на 2010 год
Беларусь — 1465 Т-72, па стане на 2010 год
Баўгарыя — 362 Т-72, па стане на 2010 год
Вугоршчына — 30 Т-72, па стане на 2010 год
Вэнэсуэла — 92 адзінкі Т-72М1М замоўлены ў 2009 годзе. Пастаўкі павінны завяршыцца ў 2011 годзе
Віетнам — пастаўка партыі з 150 Т-72М1 вядзецца Польшчай з 2005 года
Грузія — 41 Т-72АГ, па стане на 2010 год
Індыя — 1950 Т-72М1, па стане на 2010 год
Ірак — больш 77 Т-72, па стане на 2009 год
Іран — 480 Т-72, па стане на 2010 год
Емэн— 60 Т-72, па стане на 2010 год}. З іх 32 Т-72АГ.
Казахстан — 980 Т-72, па стане на 2010 год
Кенія — 110 Т-72АГ, па стане на 2010 год
Кыргыстан — 150 Т-72, па стане на 2010 год
Конга — 100 адзінак Т-72М1 пастаўлены з Украіны у 2010 годзе
Лібан — 31 адзінка Т-72М1 замоўлена ў 2010 годзе, пастаўкі павінны быць скончаны ў 2011 годзе
Лібія — 200 Т-72, яшчэ 115 на захоўванні, па стане на 2010 год
Македонія — 31 Т-72АГ, па стане на 2010 год
Марока — 40 Т-72, па стане на 2010 год
М’янма — 50 Т-72, па стане на 2010 год. З іх 14 Т-72АГ.
Польшча — 586 Т-72, па стане на 2010 год
Сэрбія — 13 Т-72, па стане на 2010 год
Сырыя — каля 1500—1700 Т-72 і Т-72М, па стане на 2010 год
Славаччына — 245 Т-72М, па стане на 2010 год
Судан — 60 адзінак Т-72М1 пастаўлены з Украіны у 2010 годзе
Сьера-Леонэ — 2 адзінкі Т-72 пастаўлены з Украіны праз Польшчу у 1995 годзе
Таджыкістан — 30 Т-72, па стане на 2010 год
Туркмэністан — 670 Т-72, па стане на 2010 год
Уганда — 10 Т-72, па стане на 2010 год
Узбэкістан — 70 Т-72, па стане на 2010 год
Украіна — 1032 Т-72, па стане на 2010 год
Харватыя — 3 Т-72М, па стане на 2010 год
Чэхія — 175 T-72CZ, па стане на 2010 год
Этыёпія — кантракт з Украінай на пастаўку 200 T-72М1, мадэрнізаваных да ўзроўня Т-72Е1 падпісаны ў 2011 годзе- Паўднёвая Асэтыя — 75 Т-72, па стане на 2008 год[10]
Былыя [рэдагаваць]
НДР — 551 адзінак Т-72Б Чэхаславацкай і Польскай вытворчасці пастаўлены з СССР у перыяд з 1979 па 1989 гады, перайшлі да ФРГ
Румынія — 30 адзінак Т-72 пастаўлены з СССР у 1979 годзе. ьЗняты з узбраення
Сэрбія і Чарнагорыя — 390 адзінак Т-72М1 выраблены па ліцэнзіі (большасць у мадыфікацыі М84) у перыяд з 1981 па 1990 год.
Чэхаславаччына — 815 адзінак Т-72Б выраблены па ліцэнзіі ў перыяд з 1977 па 1991 годы, перайшлі да Чэхіі і Славакіі пасьля распаду дзяржавы
Фінляндыя — 70 адзінак пастаўлены з СССР у перыяд з 1985 па 1990 годы, зьняты з узбраення
Галерэя [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Stockholm Internation Peace Research Institute — Arms Transfers Database
- ^ С. В. Устьянцев, Д. Г. Колмаков Боевые машины Уралвагонзавода. Танк Т-72, стр.78
- ^ Т-72 в мире. waronline.org. Праверана 2011-12-01 г.
- ^ Военный паритет: Основные боевые танки
- ^ М.Баряцінскій. Савецкая бранетанкавая тэхніка 1945—1995. — М.: Бронекалекцыя, выпуск № 3, 2000, стар.15
- ^ Military Balance 2010
- ^ Military Balance 2010
- ^ Газета. Ру — Колькасць і ўзбраенні войскаў Грузіі, Паўднёвай Асеціі і Абхазіі
- ^ Army Guide — Т-72АГ, Мадэрнізацыя бронетэхнікі
- ^ Асяцінскае радыё і тэлебачанне — Узброеныя сілы Паўднёвай Асеціі
Літаратура [рэдагаваць]
- М. Б. Баратынскі. Т-72. Уральская браня супраць НАТА. — Масква: Яўза, Калекцыя, Эксмо, 2008. — 4100 ас. — ISBN 978-5-699-30987-0
- S. Zaloga, M. Jerchel, S. Sewell. T-72 Main Battle Tank 1974—1993. — London: Osprey Publishing, 1993. — (New Vanguard № 6). — ISBN 1-85532-338-9
- Кніга першая // Танк Т-72А. Тэхнічнае апісаньне й інструкцыя па эксплуатацыі. — Масква: Ваеннае выдавецтва, 1986.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Да пытаньня пра жывучасьць Т-72Б
- Фатаграфіі Т-72А (Музэй у г. Аксай, Растоўскае вобл.)
- http://warfront.ucoz.ru/publ/2-1-0-6
- Чалябінскі трактарны завод: Рухавік У-46-6