УЭФА

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Зьвя́з Эўрапе́йскіх Футбо́льных Асацыя́цый (па-ангельску: Union of European Football Associations, скар. UEFA, у беларускай транслітарацыі УЭФА) — арганізацыя, якая кіруе футболам у Эўропе. Яна аб'ядноўвае нацыянальныя футбольныя асацыяцыі эўрапейскіх краін, а таксама Ізраілю й Кіпру. УЭФА займаецца арганізацыяй усіх эўрапейскіх спаборніцтваў клюбаў і зборных, разьмяркоўвае прыбыткі ад рэклямы й трансляцый паміж клюбамі й нацыянальнымі асацыяцыямі, уваходнымі ў яе склад.

УЭФА зьяўляецца адной з шасьці кантынэнтальных канфэдэрацый, уваходных у ФІФА, прычым УЭФА зь іх найболей уплывовая й багатая. Амаль усе наймоцныя футбалісты сьвету гуляюць у Эўропе з-за таго, што менавіта ў ёй самыя вялікія зарплаты, асабліва ў Ангельшчыне, Італіі, Гішпаніі й Нямеччыне. Таксама УЭФА уяўляюць шматлікія моцныя зборныя сьвету, што прадвызначае вялікае прадстаўніцтва краін гэтай канфэдэрацыі на сусьветных першынствах: так, з 32 каманд на чэмпіянаце сьвету 2006 году УЭФА уяўлялі 14.

УЭФА была заснаваная 15 чэрвеня 1954 года ў Базэлі (Швайцарыя) пасьля кансультацый, пачатых фэдэрацыямі футбола Францыі, Італіі й Бэльгіі. Першапачаткова ва УЭФА уваходзілі 25 краін, цяпер гэтая лічба дасягнула 53-х. Штаб-кватэра УЭФА разьмяшчалася ў Парыжы да 1959 году, калі яна пераехала ў Бэрн. З 1995 году яна грунтуецца ў швайцарскім Ньёне. Першым генэральным сакратаром УЭФА быў Анры Дэлёнэ, а прэзыдэнтамЭбэ Шварц.

УЭФА часта меў канфлікты з Эўракамісіяй, уяўляючы інтэрасы нацыянальных асацыяцый. У 1990-х гадах рознагалосьсі дакраналіся праў на тэлетрансляцыі й асабліва міжнародных трансфэраў (справа Босмана).

Зьмест

[рэдагаваць] Прэзыдэнты УЭФА

[рэдагаваць] Генэральныя сакратары УЭФА

З сьнежня 1999 году пасада завецца «выканаўчы дырэктар»:

[рэдагаваць] Спаборніцтвы

[рэдагаваць] Зборных каманд

Галоўнае спаборніцтва зборных, якое праводзіць УЭФА — Чэмпіянат Эўропы, які вядзе сваю гісторыю з 1958 году (першы фінальны турнір прайшоў у 1960), і да 1964 году зваўся «Кубак эўрапейскіх нацый». Таксама пад эгідай УЭФА праходзяць моладзевы чэмпіянат Эўропы й юніёрскія чэмпіянаты для гульцоў да 19 і да 17 гадоў. Для жанчын таксама праводзяцца чэмпіянат Эўропы й чэмпіянат да 19 гадоў.

УЭФА таксама арганізуе УЭФА / КАФ "Мэрыдыян" Кубак з АКР для моладзевых каманд.

Таксама праводзіцца чэмпіянат Эўропы па футзале.

[рэдагаваць] Клюбныя

Пад эгідай УЭФА праводзяцца чатыры клюбных спаборніцтва:

[рэдагаваць] Глядзіце таксама

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  УЭФАсховішча мультымэдыйных матэрыялаў