Увядзеньне ў храм Прасьвятой Багародзіцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Увядзеньне ў храм Прасьвятой Багародзіцы — восеньскае сьвята, якое адзначаецца ў Праваслаўнай царкве 21 лістапада па старым стылі(па новым стылі — 4 сьнежня).

Праваслаўная традыцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Увядзеньне ў храм, сяр. XVII ст., беларуская школа.

Увядзеньне ў храм Прасьвятой Багародзіцы адбывалася згодна паданьню наступным чынам. Бацькі Дзевы Марыі, праведныя Іаакім і Ганна, маліліся аб сваёй няплоднасьці і далі абяцаньне, калі народзіцца дзіця, прысьвяціць яго служэньню Богу. Малітвы іх былі пачутыя Госпадам, і ў іх нарадзілася дачка. Калі Прасьвятой Дзеве споўнілася тры гады, бацькі вырашылі выканаць абяцаньне. Сабраўшы родзічаў і знаёмых, са сьпяваньнем малітваў і з запаленымі сьвечкамі ў руках яны прывялі Яе, апранутую ў лепшую вопратку, у Іерусалімскі храм. Там сустрэлі Дзеву Марыю першасьвяшчэньнік і мноства духавенства.

Зямное жыцьцё Прасьвятой Багародзіцы акружана таямніцай, аднак царкоўнае паданьне захавала сьведчаньні, што ў час знаходжаньня Прачыстай Дзевы ў Іерусалімскім храме яна выхоўвалася там ў коле пабожных дзеваў, старанна чытала Сьвяшчэннае Пісаньне, займалася рукадзельлем, увесь час малілася, і Яе любоў да Бога ўсё ўзрастала. З нагоды гэтай падзеі Царква ўсталявала ўрачыстае сьвяткаваньне. Слова «Прасьвятая» азначае, што Божая Маці па сваіх дасканаласьцях і сваёй сьвятасьці стаіць ня толькі вышэй за людзей, але і за сьвятых анёлаў. «Вечнадзева» — значыць, што Божая Маці да Нараджэньня Хрыста была ДЗева, і ў Нараджэньне і пасьля Нараджэньня дзівосным чынам засталася такою ж.

Ніжэй пададзеныя сьвяточныя сьпевы ў рэдакцыі Біблейскае Камісіі БПЦ.

Трапар сьвята Увядзеньня ў храм Прасьвятой Багародзіцы, глас 4[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сёньня міласьці Божай прадвыяўленьне/ і прадказаньне спасеньня людзей,/ бо ў храме Божым ясна Дзева зьяўляецца/ і Хрыста ўсім прадвяшчае./ І мы ўсклікнем Ёй голасна:/ радуйся, здяйсьненьне// прамышленьня Стварыцеля.

Кандак сьвята Увядзеньня ў храм Прасьвятой Багародзіцы, глас 4[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прачысты храм Спасіцелеў,/ шматкаштоўны хорам і Дзева,/ сьвяшчэнная скарбніца славы Божае,/ сёньня ўводзіцца ў дом Гасподні, уводзячы з Сабою благадаць,/ што ў Духу Божым./ Яе ж апяваюць Ангелы Божыя:// Яна ёсьць Жыльлё нябеснае.

Задастойнік сьвята Увядзеньня ў храм Прасьвятой Багародзіцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ангелы, уваходжаньне Прачыстае ўбачыўшы, дзівілся: як Дзева ўвайшла ў Сьвятое Сьвятых. Да адушалёнага Божага Ківата няхай ніяк не дакранецца рука нячыстых, вусны ж верных нямоўчна Багародзіцы слова Ангела сьпяваючы, з радасьцю няхай усклікаюць:"Сапраўды вышэйшая за ўсіх Ты, Дзева Чыстая".

Народная традыцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Увядзеньне ў храм Прасьвятой Багародзіцысховішча мультымэдыйных матэрыялаў