Уганда
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: For God and My Country | |||||
![]() |
|||||
| Афіцыйная мова | ангельская, сўахілі | ||||
| Сталіца | Кампала | ||||
| Найбуйнейшы горад | Кампала | ||||
| Урад | Дэмакратычная рэспубліка Ёвэры Масэвэні |
||||
| Плошча - Агульная - % вады |
81 месца ў сьвеце 236.040 км² 15,39 |
||||
| Насельніцтва - Агульнае (- ліпень 2005 атакс.) - Шчыльнасьць |
39 месца ў сьвеце 28.816.000 119/км² |
||||
| СУП - Агульны (2005 атакс.) - на душу насельніцтва |
83 месца ў сьвеце $ 45.970 мільёнаў $ 1.700 |
||||
| Валюта | Угандыйскі шылінг (UGX) |
||||
| Часавы пас - улетку |
(UTC+3) (UTC+3) |
||||
| Незалежнасьць |
9 кастрычніка 1963 году | ||||
| Дзяржаўны гімн | «Oh Uganda, Land of Beauty» | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .ug | ||||
| Тэлефонны код | +256 |
||||
Уганда — анкляўная дзяржава ва ўсходняй Афрыцы. На поўначы мяжуе з Суданам, на ўсходзе — з Кеніяй, на поўдні — з Танзаніяй і Руандай, на захадзе — з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга. Сталіца — Кампала.
|
[рэдагаваць] Гісторыя
Сваё імя Ўганда пераняла ад каралеўства Буганда, якое месьцілася ў паўднёвай частцы сучаснай краіны. Сталіца Ўганды — Кампала таксама находзіцца на былой тэрыторыі Буганды.
[рэдагаваць] Кароткая храналёгія
- 1894—1962 — пратэктарат (генэрал-губэрнатарства) Вялікабрытаніі;
- 1962—1971 — першае кіраванне Мільтана Аботэ;
- 1971—1979 — дыктатура Ідзі Аміна. Выгнаньне «азіятаў» (выхадцаў з Індыі, пасяліўшыхся ў ва Угандзе ў гады брытанскага уладарства і складаўшых угандыйскую дробную буржуазыю);
- 1979 — інтэрвэнцыя Танзаніі. Ідзі Амін уцёк у Лібію;
- 1980—1985 — другое кіраваньне Мільтана Аботэ, ускладненае партызанскай вайной з паўстанцамі з Войска Нацыянальнага Супраціву;
- 1985 — Зьвяржэньне Мільтана Аботэ ўласнымі генэраламі на чале з Ціта Акела. Захоп улады Войскам Нацыянальнага Супраціву;
- 1986 — Рух Сьвятога Духу Эліса Ляквены;
- 1987 — разгром Руху Сьвятога Духу. Утварэньне Войскі Супраціву Госпада;
- 1998 — бамбардыроўкі суданскай авіяцыі ў сувязі з уцягнутасьцю Ўганды ў Афрыканскую сусьветную вайну;
- 2002 — мір з Суданам;
- 2006, люты — вулічныя сутыкненьні апазыцыі (прыхільнікі палкоўніка Кіцы Бысайджы з «Форума за дэмакратычныя перамены») з сіламі правапарадку. Прэзідэнт Масэвэні абвінаваціў апазыцыю ў сувязях з тэрарыстычнымі групоўкамі.
[рэдагаваць] Палітыка
[рэдагаваць] Унутраная палітыка
У краіне аўтакратычны рэжым, уся ўлада засяроджаная ў руках прэзыдэнта. Розныя супольнасьці прадстаўленыя ў 303 мясцовым парлямэнце — Нацыянальнай Асамблеі. У краіне дзейнічае паўстаніцкі рух — Войска Супраціву Госпада.
[рэдагаваць] Вонкавая палітыка
[рэдагаваць] Геаграфія
На тэрыторыі Ўганды находзяцца возера Джордж і возера Кьёга, а таксама часткова возера Вікторыя, возера Альбэрт і возера Эдвард. Галоўная рака краіны — Ніл — працякае ад возера Вікторыя да суданскай мяжы. Тэрыторыя краіны мае даволі разнастайны рэльеф: ад горных плята да засушлівых нізін, ад вялікіх лясоў да балотаў. На паўднёвым-захадзе краіны разьмешчаны горны ланцуг Рувэнзоры, дзе находзіцца найвышэйшая кропка краіны гара Маргарыта (5109 м). Вялікая частка паўднёвага рэгіёна пакрытая лясамі, на поўначы жа пераважаюць саваны.
[рэдагаваць] Эканоміка
Уганда — аграрная краіна. Асноўны артыкул экспарту — кава. Маюцца паклады медзі і кобальту.
[рэдагаваць] Дэмаграфія
Этнічныя групы: ганда, сога, ньёра, нколе, тора (жывуць на поўдні краіны) — каля 70%, аколі, лянго, карамаджонг (пражываюць на поўначы краіны) — каля 30%.
[рэдагаваць] Рэлігія
Веравызнаньні: каталікі — 33%, пратэстанты — 33%, паганцы — 18%, мусульмане — 16%.


