Удар ад брамы (футбол)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Правіла 16 футбольных правілаў рэглямэнтуе ўдар ад брамы.

Прызначэньне ўдару ад брамы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Удар ад брамы прызначаецца, калі мяч, апошні раз крануўшы гульца каманды, якае нападае, цалкам перасёк лінію брамы, і гол ня быў забіты. Калі ж мяч сыйшоў за лінію брамы ад гульца каманды, якая абараняецца, прызначаецца кутні ўдар.

Правядзеньне ўдару ад брамы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мяч клядзецца ў любую кропку брамавай пляцоўкі, і праводзіцца ўдар. Праціўнікі павінны знаходзіцца за межамі штрафной пляцоўкі. Той, хто ўвёў мяч у гульню, мае права другі раз дакранацца да мяча толькі пасьля таго, як мяч кране іншага гульца. Прабіваць удар ад брамы можа любы гулец (не абавязкова брамнік).

Гол, забіты з удару ад брамы, залічваецца, але толькі калі ён забіты камандзе-суперніцы (гэта значыць, трапленьне ў сваю браму не залічваецца). Гульцы не штрафуюцца за становішча па-за гульнёй, якое здарылася падчас удару ад брамы.

Парушэньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі пасьля ўдару мяч не ўвайшоў у гульню, удар пераігрываецца. За паўторны дотык мяча любой часткай цела, акрамя рук, праціўніку прызначаецца вольны ўдар.

Калі ж паўторны дотык адбыўся рукамі:

Пры любым іншым парушэньні ўдар пераігрываецца.