Удзельнік:Дзеяслоў/Т

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі



Гэта старонка ўдзельніка Вікіпэдыі.

Гэта не энцыкляпэдычны артыкул. Калі вы знайшлі гэтую старонку на сайце, адрозным ад сайту Вікіпэдыі, то гэта сайт-люстэрка. Падобныя сайты могуць зьмяшчаць састарэлыя зьвесткі, а ўласьнікі старонак могуць ня мець да люстэрак ніякага дачыненьня. Арыгінальная вэрсія старонкі месьціцца па адрасе https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Удзельнік:Дзеяслоў/Т.

Стандартныя ўмовы — набор умоваў асяродзьдзя (цiску й тэмпэратуры), прыняты дзеля магчымасьці параўнаньня экспэрымэнтальных дадзеных, якiя залежаць ад гэтых умоваў. Агульнаўжывальныя стандарты прапанаваныя IUPAC і NIST. Іншымi арганізацыямі ўсталявана шмат стандартаў, але ніводны зь іх ня стаў паўсюдным.

У галіне хіміі IUPAC (Міжнародны саюз тэарэтычнай і прыкладной хіміі) прапанаваў стандартныя ціск і тэмпэратуру, роўныя 1 бар (10000 Па, 0.987 атм) і 0 °C (273.15 K).[1] Але ў даведніках і хімічнай літаратуры часта ўжываецца неафіцыйная стандартная тэмпэратура 25 °C (298.15 K) [2], бо такiя ўмовы больш прымальныя для чалавека і для працы ў лабараторыі. Тэмпэратура 0 °C зь ціскам 1 бар мае назву нармальныя ўмовы.

NIST (Нацыянальны Iнстытут стандартаў i тэхналёгii, ЗША) у якасьці стандартных умоваў ужывае тэмпэратуру 20 °C (293.15 K) і ціск 101325 Па (1.000 атм). Дзеля вымярэньня якасьцяў прыроднага газу карыстаюцца стандартнымі парамэтрамі 15.00 °C (288.15 K) і 101325 Па (1.000 атм).

У прамысловасьці аб’ём вадкасьцяў і газаў, а таксама іх расход, залежыць ад ціску і тэмпэратуры, таму стандартызацыя ўмоваў вельмi істотная для яе. Але ў шматлікіх публікацыях (кнігі, артыкулы, тэхнічная дакумэнтацыя і рэкляма) ужываецца тэрмін стандартныя ўмовы без удакладненьня самога стандарту. Гэта прыводзіць да памылак і блытаніны, таму добрым стылем лічыцца дакладнае вызначэньне ўмоваў.

Міжнародны саюз тэарэтычнай і прыкладной хіміі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найбольш агульнаўжывальны стандарт усталяваны IUPAC у 1982 годзе: [1]

  • Стандартны ціск 105 Па, ці 1 бар. Але да 1982 ужывалася 101325 Па, ці 1 атм.
  • Стандартная темпэратура 273.15K, або 0 °C.

Стандартная атмасфэра[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У гідрадынаміцы і аэранаўтыцы міжнародная стандартная атмасфэра — набор парамэтраў ціску, тэмпэратуры, шчыльнасьці і хуткасьці гуку ў залежнасьці ад вышыні над узроўнем мора. Гэты стандарт адпавядае стану атмасфэры ў сярэдніх шыротах.

Стандартныя лябараторныя ўмовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вымярэньні ў лябараторыі праводзіць у стандартных умовах па IUPAC нязручна: тэмпэратура ў 0 °C няўтульная для чалавека. Дзеля вымярэньняў існуюць стандартныя лябараторныя ўмовы, якія актыўна выкарыстоўваюцца ў даведніках. Велічыні ўмоваў залежаць ад краіны.

Малярны аб’ём газаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ём газу залежыць ад зьнешніх умоваў. Калі ня вызначаны ўмовы, інфармацыя пра аб’ём газу мае невялікае значэньне і можа заблытаць. Гэтае пытаньне актуальнае для газавай і хімічнай прамысловасьці й навукі. Малярны аб’ём ідэальнага газу можа быць разьлічаны з раўнаньня стану ідэальнага газу:

  • Для 0 °C і 100 kPa: Vm = 8.3145 × 273.15 / 100.000 = 22.711 дм3/моль
  • Для 25 °C і 100 kPa: Vm = 8.3145 × 298.15 / 100.000 = 24.790 дм3/моль

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б IUPAC Gold Book (анг.) Праверана 5 студзеня 2015 г.
  2. ^ Волков А.И., Жарский. И. М. Большой химический справочник. — 2005. — 607 с. — ISBN 985-6751-04-7