Удзельнік:Lš-k./Пясочніца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Зая́ва 32-х — даклад, накіраваны 1 лютага 1921 году ў Цэнтральнае Бюро КП(б)Б 32 беларусамі-камуністамі (Сьцяпан Булат, Пётар Ільючонак, Язэп Каранеўскі, Іван Кудзелька, Міхаіл Кудзелька (Міхась Чарот, Аляксандар Сташэўскі, Ю. Памецька і інш.)

Перадумовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сьнежні 1920 году наркамам асьветы быў прызначаны Ўсевалад Ігнатоўскі, адзін з галоўных аўтарытэтаў у беларускім пытаньні. Кіраўніком беларускага аддзелу Наркамасьветы ССРБ быў Пятро Ільючонак, які і быў адным з ініцыятараў «заявы 32-х». У канцы 1920 — пачатку 1921 году подле ініцыятывы Ільючонка праводзіліся сходы-сустрэчы камуністаў-беларусаў, на якіх абмяркоўваліся пытаньні нацыянальна-культурнага будаўніцтва рэспублікі і пэрспэктывы ейнага разьвіцьця. Ставілася пытаньне аб неабходнасьці пераводу працы Наркамасьветы на беларскую мову[1].

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даклад быў спробай выпрацаваць праграму адраджэньня Беларусі ва ўмовах пераходу ад грамадзянскай вайны да мірнага разьвіцьця, улічваючы захоп Польшчай Заходнай Беларусі, прапаноўвалася сабраць беларускія землі ў межах адзінага вытворча-гаспадарчага і этнаграфічнага арганізма і перадаць БССР тэрыторыі, якія засталіся ў складзе РСФСР у часе грамадзянскай вайны. Эканамічныя адносіны з Савецкай Расеяй меркавалася будаваць на аснове адзінага гаспадарчага пляну, з улікам гістарычных асаблівасьцяў, рэсурса-сыравіннага забесьпячэньня Беларусі[2].

У дакладзе ўтрымліваліся крытычныя заўвагі наконт палітыкі, якую праводзіла партыйна-савецкае кіраўніцтва рэспублікі. Для яе, характэрна, канстатавалі аўтары, «незнаёмства зь мінулым краю, неразуменьне беларускага руху, поўная разлучанасьць з працоўнымі масамі краю». У заяве прадугледжвалася рашэньне комплексу праблемаў разьвіцьця нацыянальнай культуры, асьветы і наданьня беларускай мове статусу дзяржаўнай. Мы лічым, - пісалася ў заяве, - што ўсе загады, дэкрэты і т.п. павінныя выдавацца на беларускай і расейскай мовах. Неабходна як мага больш забясьпечваць беларускае сялянства і рабочых камуністычнай літаратурай на беларускай мове... Неабходна, каб Цэнтральнае бюро Камуністычнай партыі Беларусі пачало весьці агітацыю і прапаганду на беларускай мове. Калі Цэнтральна бюро КП(б)Б ня ў стане правесьці беларусізацыю, то неабходна ўтварыць адпаведны орган»[1].

Акрамя «заявы 32-х» у ЦК РКП(б) была накіраваная амаль ідэнтычная подле зьместу, але лепш адрэдагаваная «дакладная запіска» вядомага грамадзкага дзяяча Алеся Бурбіса, датаваная 14 студзеня 1921 году. Да яе быў прыкладзены дадатак аб стварэньні ўзорнай Беларускай Савецкай Рэспублікі, дзе зьмяшчалася інфармацыя пра гістарычнае мінулае, палітычны і грамадзкі лад Беларусі, гісторыі разьвіцьця савецкай улады ў рэспубліцы, рабіліся крытычныя заўвагі ў сувязі з памылкамі ў правядзеньні нацыянальна-дзяржаўнай палітыкі кіраўніцтвам рэспублікі[1].

Водгук[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1930 гады ў часе кампаніі супраць «нацдэмаў» Заява 32-х ыла пастаўленая ў віну ейным аўтарам як «контаррэвалюцыйны акт», «нацыянал-дэмакратычны катэхізіс» і бальшыня аўтараў была рэпрэсаваная[2].

  1. ^ а б в Уладзімер Ладысеў, Пётар Брыгадзін Паміж усходам і захадам: станаўленьне дзярдаўнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі (1917—1939 гг.). — Менск: БДУ, 2003. — С. 141—146. — 307 с. — 500 ас. — ISBN 985-445-963-2
  2. ^ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1998 Т. 7: Застаўка — Кантата. — С. 26.