Удзельнік:Mr. Sрock/Колькі заўваг наконт шкоды множаньня накідаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Накід артыкула (стаб)[1] — невялікі па аб’ёме артыкул або пачатак артыкула ў Вікі-праекце. У большасьці выпадкаў стабы заўседы апярэджваюць па колькасьці больш аб’емныя артыкулы. Прычынаю напісаньня стабаў і іх вялікай колькасьці зьяўляецца нежаданьне пісаць вялікія артыкулы, але вялікае жаданьне хутка павысіць колькасьць артыкулаў у Вікі-праекце. Паважнай прычынай напісаньня знаўцы таксама пазначаюць недастатковую колькасьць інфармацыі для раскрыцьця тэмы артыкула.

Ніжэй прыведзены довады як на карысьць накідаў, так і супраць напісаньня невялікіх артыкулаў у беларускай Вікіпэдыі, а таксама заўвагі адносна далейшых магчымых дзеяньняў.

Карысьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Дзякуючы стварэньню стабаў ў розных моўных разьдзелах Вікіпэдыі (таксама і тут) ажыцьцяўляецца абгон іншых разьдзелаў.

Шкода[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Накіды — гэта архаізм першых год існаваньня Вікіпэдыі, якія на сёньня не нясуць належным чынам сваёй асноўнай функцыі, то бок быць чытанымі (гл. п.2);
  2. Незапатрабаванасьць (непатрэбнасьць?) інфармацыі такога кшталту і якасьці на тле натуральнай канкурэнцыі з боку больш інфарматыўных артыкулаў у канкурэнтаў (вядома з Ру-Вікі). Падзеньне іміджу беларускай Вікіпэдыі як энцыкляпэдыі і як зьявы;
  3. З кожным створаным стабам адбываецца зьніжэньне рэйтынгу якасьці, які суб’ектыўна можа быць ацэнены парамэтрам глыбіні разьдзелу, прасачыць за гэтым паказчыкам можна тут: Сьпіс Вікіпэдый па колькасьці артыкулаў (у слупку Depth — глыбіня разьдзелу);
  4. Ад няякасных стабаў праект забруджваецца і можа адразу ці паступова набыць жаласны і безнадзейны выгляд, дзе харошы артыкул стане хутчэй выключэньнем. Вось прыклады разьдзелаў, дзе гэта ўжо адбылося: Казахская Вікіпэдыявыпадковы артыкул, Македонская Вікіпэдыявыпадковы артыкул, Віетнамская Вікіпэдыявыпадковы артыкул;
  5. Найбольш аптымальныя спробы рэанімаваньня накідаў — чыстка праекту ад сьмецьця або дапрацоўка стабаў, што значна цяжэй пры малой супольнасьці і/або недахопе часу. Улічваючы колькасьць актыўных удзельнікаў Бе-Вікі, існуе вялікая імавернасьць трывалай занядбанасьці большай часткі накідаў, якія нецікавыя як аб’ект працы для рэдактараў;
  6. У Вікіпэдыі і шматлікіх Вікі-праектах (гэта магчыма больш тычыцца буйных разьдзелаў) у цэлым не вітаецца ці не заахвочваецца масавае або нават нячастае стварэньне стабаў. Ня дзіўна, калі імкнуцца ствараць сапраўды якасныя энцыкляпэдыі, якія апісваюць пэўную тэматыку.

Ну і што?[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З улікам вышэйпералічаных довадаў супраць і відавочных мінусаў ад захапленьня множаньнем накідаў, на паверхні ляжаць наступныя высновы-парады:

  1. Перастаньце пладзіць недаартыкулы! Не, ну сур’ёзна, навошта?! Гэта не дадае сымпатыі што да Вікі-разьдзелу, што да аўтара.
  2. Магчыма для той мінімальнай інфармацыі, якую патрэбна дадаць у Вікіпэдыю, неабавязкова ствараць асобны артыкул, часта гэта інфармацыя цалкам добра можа быць разьмешчана ва ўжо існым артыкуле (па сумежнай альбо больш шырокай па ахопу тэме).
  3. Для павялічэньня вышуковых характарыстык новадададзенай інфармацыі можна скарыстацца рэдырэктам кшталту: Назва асноўнага артыкула#назва падпункту з новай інфармацыяй. Гэты мэтад я ўпершыню падгледзеў у нямецкай Вікіпэдыі, параўнайце: артыкул у баўгар: bg:Втори закон на термодинамиката і артыкул у знакамітых акуратыстаў немцаў: de:Zweiter Hauptsatz der Thermodynamik.
  4. Пры напісаньні вялікіх артыкулаў ня злоўжывайце стварэньнем спадарожных накідаў на вельмі спэцыфічныя тэмы — такія, замест якіх цалкам можна абысьціся дужкамі (у дужках можна штосьці і пратлумачыць) ці даданьнем шаблёну {{заўвага}}.
  5. Апошняя парада (патрабуе шмат чалавечых рэсурсаў і цярпеньня асобных рэдактараў): калі Вы заўважылі накід па неабыякавай для Вас тэме — не праходзьце міма, дадайце картку, выяву, шаблён ці дадатковы сказ інфармацыі, т.ч. адбываецца натуральны шлях эвалюцыі накіду да паўнавартаснага артыкула.

Пасьляслоўе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спадзяюся, што мае назіраньні-заўвагі не апынуліся непатрэбным стросам паветра і хтосьці, імаверна, возьме іх на ўзбраеньне. Я добра разумею, што ў асобных выпадках без накідаў абысьціся дужа складана (не кажу, што немагчыма), жадаю галоўнага — паляпшэньня якасьці беларускай Вікіпэдыі настолькі, каб яна мусіла канкураваць у гэтым паказчыку з Ру-Вікі, прынамсі (а хутчэй, што ў асноўным) па ўласнабеларускай тэматыцы, спадзяюся, што гэтага ж жадаеце і ўсе Вы, шаноўныя вікіпэдысты.--Mr. Sрock (гутаркі) 22:27, 27 жніўня 2013 (FET)

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Напісаць эсэ па тэме мяне зрушыў некаторы багаж назіраньняў, назапашаных мною з раскіданых там-сям у розных месцах неабдымных прастораў Вікіпэдыі зацемак, заўваг, дыскусій і меркаваньняў. Хочацца верыць, мне ўдалося зрабіць удалае іх абагульненьне.