Удорскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Удорскі раён
рас. Удорский район, комі-зыр. Удора район
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у рэспубліку Комі
Адміністрацыйны цэнтар сяло Каслан
Улучае 12 сельскіх[1] і 3 мескіх паселішчаў
Дата ўтварэньня 1929
Глава адміністрацыі Васіль Фёдараў
Насельніцтва 22 769 чал.
Нацыянальны склад расейцы, комі-зыране
Канфэсійны склад праваслаўныя
Плошча 35 800 км²
Месцазнаходжаньне Удорскага раёну
Удорскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +4
Тэлефонны код +7 82135
Код аўтам. нумароў 11, 111
Афіцыйны сайт

Удорскі раён (рас. Удорский район, комі-зыр. Удора район) — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністратыўна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расея.

Геаґрафія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раён разьмешчаны на захадзе рэспублікі Комі. Мяжуе з Вусьць-Цылемскім, Княжпагосцкім, Вусьць-Вымскім раёнамі Комі, а таксама зь Лешуконскім, Пінескім, Верхнетоемскім, Краснаборскім і Ленскім раёнамі Архангельскае вобласьці. Плошча раёну складае 35 800 км². На тэрыторыі раёну працякаюць рэкі Мезень, Пыса і Вашка.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раён утвораны 15 ліпеня 1929 году шляхам вылучэньня з тэрыторыі колішняга Вусьць-Вымскага павету Аўтаномнае Вобласьці Комі (Зыранаў).

Дэмаґрафія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва раёну складае 22 769 чалавек. Большасьць насельніцтва — комі (40,9%) і расейцы (45,4 %), прысутнічаюць і беларусы, адсоткавая доля якіх складае 1,3 %. Большасьць вернікаў — праваслаўныя.

Адміністратыўнае ўладкаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У склад раёну ўваходзяць 3 мескіх і 12 сельскіх паселішчаў.

Назва Адміністратыўны цэнтар
Благоеўскае м/п пгт Благоева
Бутканскае с/п с. Буткан
Важгорцкае с/п с. Важгорт
Воскае с/п п. Воскі
Глотаўскае с/п с. Глотава
Едвінскае с/п п. Едва
Ёртамскае с/п с. Ёртам
Касланскае с/п с. Каслан
Междурэчанскае м/п пгт Междурэчанск
Пучкомскае с/п с. Вялікая Пучкама
Пыскае с/п с. Вялікая Пыса
Усагорскае м/п пгт Усагорск
Чарнуцьцеўскае с/п с. Чарнуцьцева
Чымскае с/п п. Чым
Чупраўскае с/п с. Чуправа

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праз раён праходзіць значная частка расейскае Паўночнае чыгункі — лінія Мікунь—Благоева. Плянуецца пашырэньне лініі да Архангельску, што зьяўляецца часткай праекту Белкомур. Паводле праекту плянуецца працягнуць чыгуначную лінію Сыктыўкар—Мікунь—Благоева з двух бакоў, такім чынам злучыўшы парты на Белым моры з Комі-Пярмяцкай акругай і Пермскім краем.

Таксама ў раёне існуюць аўтадарогі мясцовага ўзроўню, якія зьвязваюць раённы цэнтар пасёлак Каслан з паселішчамі Усагорск, Междурэчанск, Разгорт і шэрагам памежных раёнаў Комі й Архангельскае вобласьці.

Спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]