Удынэзэ Ўдынэ
| Поўная назва | Udinese Calcio SpA | ||
|---|---|---|---|
| Заснаваны | 1896 | ||
| Горад | Удынэ, Італія | ||
| Стадыён | Стадыё Фрыўлі Умяшчальнасьць: 41 652 |
||
| Галоўны трэнэр | Франчэска Гвідалін | ||
| Чэмпіянат | Сэрыя A | ||
| · 2011—2012 | 3 месца | ||
|
|||
| Афіцыйны сайт | |||
Удынэзэ (па-італьянску: Udinese Calcio) — італьянскі футбольны клюб з гораду Ўдынэ. Клюба быў заснаваны ў 1896 годзе, такім чынам зьяўляючыся другім найстарэйшым клюбам у Італіі, пасьля «Джэноа».
Традыцыйная хатняя форма каманды ёсьць кашуля ў чорна-белую палоску, чорныя шорты й белыя шкарпэткі. Клюб гуляе на «Стадыё Фрыўлі», які здольны зьмясьціць 41 652 заўзятараў, хоць у цяперашні час гэты паказчык абмяжоўваецца да 30 900. Клюб мае сваё лічбавае тэлебачаньне, якое вяшчае ў рэгіёне Фрыўлі-Вэнэцыя-Джулія. Клюб мае вялікую колькасьць прыхільнікаў ва Фрыўлі й прылеглых раёнах.
Зьмест |
Гісторыя[рэдагаваць]
Раньнія гады[рэдагаваць]
«Удынэзэ» быў заснаваны ў 1896 годзе годзе як частка Ўдынэскага грамадзтва гімнастыкі й фэхтаваньня. У сваім першым годзе, клюб перамог у розыгрышу трафэю «Torneo FNGI» ў Трэвіза зьбіўшы «Фэрару» зь лікам 2:0, аднак гэты тытул не прызнаецца ў якасьці афіцыйнага.
5 ліпеня 1911 года, некаторыя гімнасты Ўдынэзэ на чале зь Люіджы Даль Дана, заснавалі клюб «Удынэзэ», які далучыўся да Італьянскай фэдэрацыі футболу. Новая каманда дэбютавала ў таварыскім матчы супраць «Ювэнтус Пальманова», і перамагла зь лікам 6:0.
Толькі ў 1912—1913 гадох «Удынэзэ» ўпершыню прыняў удзел у чэмпіянаце пад эгідай італьянскай футбольнай асацыяцыі. У гэтым годзе яны былі залічаны ў турнір «Campionato Veneto di Promozione», які складаўся ўсяго з трох камандаў (астатнімі былі «Пэтрарка» й «Падуя»). З двума перамогамі супраць «Падуі» (3:1 і 5:0), Удынэзэ скончыў турнір на другім месцы, прапусьціўшы наперад «Пэтрарку» й прабіўшыся, такім чынам, у лігу «Prima Categoria». У «Prima Categoria», Удынэзэ ня здолеў выйсьці на нацыянальны ўзровень.
1920-я гады[рэдагаваць]
Сэзон 1920—1921 гадоў, які скончыўся клюба няўдала ў «Eliminatoria Veneta», быў незабыўны, бо менавіта ў ім за клюб дэбютаваў Джына Бэльлёта, які па-ранейшаму зьяўляецца гульцом, які адгуляў найбольшую колькасьць сэзонаў за клюб, то бок 17. У 1922 годзе, «Удынэзэ», скарыстаўшыся адсутнасьцю мацнейшых на той час клюбаў краіны у розыгрышу першага Кубка Італіі, дасягнуў фіналу нацыянальнага кубка, дзе саступіў клюбу «Вада» зь лікам 1:0. У лізе, тым годам, «Удынэзэ» заняў другое месца ў сваёй кваліфікацыйнай групе «Girone Eliminatorio Veneto», што дазволіла яну застацца ў вышэйшым дывізіёне на наступны сэзон, нягледзячы на рэфармаваньне чэмпіянату, якое прывяло да скарачэньня колькасьці камандаў.
Сэзон 1922—1923 гадоў быў катастрафічным для клюба, бо яны занялі ў сваёй групе апошняй месца й вылецелі ў другі дывізіён. Да таго ж каманда рызыкавала ў 1923 годзе быць ліквідаванай з-за запазычанасьці. 24 жніўня 1923 года клюб «Удынэзэ» быў вылучаны з «Удынэзэ Фрыўлі», і клюб быў вымушаны стварыць бюджэт. На шчасьце, уся пазыка была выплачаная прэзыдэнтам клюба Алясандра Дэль Торса пасьля продажу ім некаторых сваіх карцінаў. Такім чынам клюб здолеў заявіцца ў другі дывізіён, у якім у выніку заняў чацьвёртае месца на наступны год.
Склад[рэдагаваць]
Па стане на 30 студзеня 2013 году
|
|
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
|
|
|||||