Узброеныя сілы Ўкраіны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Эмблема Ўкраінскіх узброеных сілаў

Узбро́еныя сі́лы Ўкраі́ны — вайсковае фармаваньне, на якое, у адпаведнасьці з Канстытуцыяй Украіны, ускладаюцца абарона Ўкраіны, абарона яе сувэрэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасьці і недатыкальнасьці[1].

Узброеныя сілы Ўкраіны забясьпечваюць стрымліваньне ўзброенай агрэсіі супраць Украіны і адпор ёй, ахову паветранай прасторы дзяржавы і падводнай прасторы ў межах тэрытарыяльнаых водаў Украіны. Злучэньні, вайсковыя часткі і падразьдзяленьні Ўзброеных сілаў Украіны ў адпаведнасьці з законам, у межах, вызначаных указамі Прэзыдэнта Ўкраіны (якія зацьвярджаюцца Вярхоўнай Радай Украіны) могуць прыцягвацца да ажыцьцяўленьня мераў прававога рэжыму ваеннага і надзвычайнага становішча, узмацненьня аховы дзяржаўнай мяжы Ўкраіны і выключнай (марской) эканамічнай зоны, кантынэнтальнага шэльфу Ўкраіны і іх прававога афармленьня, ліквідацыі надзвычайных сытуацыяў прыроднага і тэхнагеннага тыпу, прадастаўленьня ваеннай дапамогі іншым дзяржавам, а таксама ўдзелу ў міжнародным ваенным супрацоўніцтве і міжнародных міратворчых апэрацыях на падставе міжнародных дамоваў Украіны ў парадку і на ўмовах, вызначаных заканадаўствам Украіны.

Структура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ваеннае кіраваньне Ўзброенымі сіламі ажыцьцяўляе Генэральны штаб. Арганізацыйна Ўзброеныя сілы Ўкраіны складаюцца з органаў ваеннага кіраваньня, аб’яднаньняў; злучэньняў, вайсковых частак, вайсковых навучальных установаў ды іншых установаў і арганізацыяў.

На сёньняшні час да складу УС Украіны адносяцца:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]