Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь
Ministry of Defense Republic of Belarus.jpg
Эмблема Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь
Дата заснаваньня 1992 год
Падразьдзяленьні сухапутныя войскі
Вайскова-паветраныя сілы й войскі супрацьпаветранае абароны
Штаб-кватэра Адміністрацыйны будынак № 1 Міністэрства абароны вул. Камуністычная, 1 297-11-60
Камандаваньне
Прэзыдэнт Беларусі
Вярхоўны галоўнакамандуючы
Аляксандар Лукашэнка
Міністар абароны Юры Жадобін
Начальнік Генэральнага штаба Ўзброеных Сілаў Пётар Ціханоўскі
Вайсковыя сілы
Прызыўны ўзрост з 18 да 27 гадоў
Прызыў на
вайсковую службу
на 18 месяцаў (без вышэйшай адукацыі)
на 12 месяцаў (з вышэйшай адукацыяй)[1]
Занятыя ў войску 62 000
Запас 450 000
Фінансавыя зьвесткі
Бюджэт 4 605 813 648 рублёў (2012 год)[2]
Адсоткі СНП 6,9%
Прамысловасьць
Унутраныя пастаўшчыкі Мінатор-Сэрвіс
Дататковыя зьвесткі
Званьні Радавы
Яфрэйтар
Малодшы сяржант
Сяржант
Старэйшы сяржант
Старшына
Прапаршчык
Старэйшы прапаршчык
Малодшы лейтэнант
Лейтэнант
Старэйшы лейтэнант
Капітан
Маёр
Падпалкоўнік
Палкоўнік
Генэрал-маёр
Генэрал-лейтэнант
Генэрал-палкоўнік[3]
Гісторыя беларускай арміі
Iziasłaŭ, Rahnieda, Volodymyr. Ізяслаў, Рагнеда, Володимир.jpg Войска Полацкага княства

Pahonia - Пагоня, Grand Duchy of Lithuania COA (1575).jpg Войска Вялікага Княства Літоўскага

Coat of Arms of the Polish-Lithuanian Commonwealth.svg Войска Рэчы Паспалітай

Войскі паўстанцаў 1794 году


Lesser Coat of Arms of Russian Empire.svg Армія Расейскай імпэрыі

Беларускі 7-ы гусарскі полк

Coat of arms of the January Uprising.svg Войскі паўстанцаў 1863 году

Pahonia BNR.jpg Узброеныя сілы БНР

Red Army badge.gif Узброеныя сілы СССР

Партызаны Вялікай Айчыннай Вайны


Ministry of Defense Republic of Belarus.jpg Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь

Узброеныя сілы (УС) Рэспублікі Беларусь — дзяржаўная вайсковая арганізацыя Рэспублікі Беларусь, сукупнасьць відаў узброеных сілаў, мэтай якой зьяўляецца адбіцьцё агрэсіі, накіраванай супраць Рэспублікі Беларусь, узброеная ахова цэласнасьці ейнай тэрыторыі. Складаюцца з сухапутных войскаў ды вайскова-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны. Былі створаны пасьля абвяшчэньня дзяржаўнай незалежнасьці ў 1991 годзе. 20 сакавіка 1992 году была прынята пастанова ўраду «Пра стварэньне Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь». У гэты ж дзень Вярхоўны Савет прыняў Закон «Пра Ўзброеныя сілы Рэспублікі Беларусь», на падставе якога й пачалося іх фармаваньне.

Колькасьць Узброеных сілаў складае 62 тыс., зь іх 14 тыс. — грамадзянскі пэрсанал[4]. Станам на канец 2006 году на кантрактнай аснове службу праходзіла 23,1 % вайскоўцаў.

Узброеныя сілы актыўна ўдзельнічаюць ў розных вучэньнях, як унутры краіны («Нёман-2001», «Бярэзіна-2002», «Чыстае неба — 2003», «Шчыт Айчыны-2004», «Шчыт Саюзу»[5][6][7], «Восень-2008»[8], «Захад-2009»), так і за яе межамі (Баявая садружнасьць)[9].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узброеныя сілы незалежнай Беларусі былі заснаваныя на аснове Чырвонасьцяжнай Беларускай вайсковай акругі (ЧБВА) — самай магутнай у Савецкім Саюзе[10]. Яна «падпірала» Групу савецкіх войскаў у Нямеччыне, якая дысьлякавалася на тэрыторыі тагачаснае НДР, гэта значыць, знаходзілася на найважнейшым у той час стратэгічным кірунку.

Акрамя велізарнай узброенай групоўкі, на тэрыторыі БССР знаходзілася інфраструктура, якая забясьпечвала жыцьцядзейнасьць і баявое ўжываньне гэтых войскаў у выпадку патрэбы. А менавіта: склады, самая густая ў СССР сетка пад’язных пуцей, запасы вайсковай маёмасьці, прызначаныя для разгортваньня на тэрыторыі Беларусі войскаў, агульнай колькасьцю ў 500 тысячаў, а паводле некаторых зьвестак — і ў мільён чалавек.

Першая ўрачыстая прысяга беларускай арміі, 1992 год
Нарукаўная эмблема Ўзброеных сілаў РБ з 1992 па 1996 год

Пастановай ад 20 верасьня 1991 г. № 1099 Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь загадаў ураду падаць прапановы аб стварэньні беларускага войска[11]. Пастановай ад 11 студзеня 1992 г. № 1403 Вярхоўны Савет падначаліў ураду Беларусі разьмешчаныя ў краіне войскі[12]. Пастановай ад 18 сакавіка 1992 г. № 530 Вярхоўны Савет даручыў ураду стварыць Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь 20 сакавіка[13]. Пастановай ад 6 траўня 1992 г. № 262 Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь падпарадкаваў войскі Міністэрству абароны на чале зь міністрам Паўлам Паўлавічам Казлоўскім[14]. Былыя войскі ЧБВА пачалі ператварацца ў войска незалежнае краіны.

На 17 ліпеня 1992 году Ўзброеныя сілы налічвалі 3 457 танкаў, 3 824 баявыя браняваныя машыны, 1 562 артылерыйскія сыстэмы, 390 баявых самалётаў, 79 ударных шрубалётаў.

Рэфармаваньне ішло ў два этапы. На першым (1992 год) войскі былі скарочаны амаль на 30 тысячаў чалавек, было вызначана іх апэратыўнае прызначэньне, распрацаваныя асноўныя кіраўнічыя дакумэнты. На другім этапе (19931994 гады) скарачэньне войска галоўным чынам завяршылі, ажыцьцявілі яго структурныя пераўтварэньні, рэфармавалі сыстэму кіраваньня.

У савецкі час агульная колькасьць групоўкі войскаў на тэрыторыі Беларусі складала больш за 280 тысячаў вайскоўцаў, працоўных і службоўцаў. Канцэнтрацыя вайсковых часткаў і злучэньняў тут была самай высокай на эўрапейскім кантынэнце. Адзін вайсковец прыходзіўся на 43 чалавекі грамадзянскага насельніцтва (для параўнаньня: ва Ўкраіне — на 98, у Казахстане — на 118, у Расеі — на 634 чалавекі).

Адносна невялікай эўрапейскай краіне зь дзесяцімільённым насельніцтвам такія надмерна вялікія Ўзброеныя сілы былі не патрэбныя: іх было занадта дорага ўтрымоўваць і абсталёўваць. Да таго ж іх агульная колькасьць у адпаведнасьці з выніковым актам Хэльсынскай дамовы ад 10 ліпеня 1992 году не павінна была перавышаць 100 тысячаў вайскоўцаў.

У зьвязку з гэтым у 1992—1996 гадах спынілі сваё існаваньне ці былі ператвораны звыш 250 вайсковых фармаваньняў, якія адыйшлі пад юрысдыкцыю Беларусі. Да 2005 году агульная колькасьць Узброеных сілаў склала 62 тысячы чалавек: 48 тысячаў вайскоўцаў і 13 тысячаў асобаў грамадзянскага пэрсаналу. У гэтых межах колькасьць беларускага войска знаходзіцца й дагэтуль.

Адначасна сур’ёзна скарацілі колькасьць вайсковае тэхнікі і ўзбраеньняў. У адпаведнасьці з Дамоваю пра звычайныя ўзброеныя сілы ў Эўропе й прынятымі ў ейнага разьвіцьця дакумэнтамі, Беларусь пагадзілася абмежаваць свае ўзбраеньні 1800 танкамі, 2600 баявымі браняванымі машынамі, 1615 артылерыйскімі сыстэмамі, 260 баявымі самалётамі, 80 ударнымі шрубалётамі.

Гэта скарачэньне было ажыцьцёўлена да пачатку 1996 году. У гэтым жа годзе паводле дамовы з ЗША з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь былі выведзены міжкантынэнтальныя ракеты РС-12М зь ядравымі боегалоўкамі. Паводле дамовы, ЗША й РФ гарантавалі Рэспубліцы Беларусь бясьпеку й нескарыстаньне санкцыяў.

Тады ж галоўным чынам завяршылася і структурнае рэфармаваньне войска. Так, агульнавайсковыя й танкавыя войскі былі ператвораны ў армейскія карпусы (затым на іх аснове стварылі апэратыўна-тактычныя камандаваньні); мотастралковыя й танкавыя дывізіі — у асобныя мэханізаваныя брыгады (ці ж у базы захоўваньня ўзбраеньня й тэхнікі); паветрана-дэсантная дывізія, асобная паветрана-дэсантная брыгада, а таксама 5-я брыгада спэцпрызначэньня ДРУ — у Мабільныя сілы (пазьней — Сілы спэцыяльных апэрацыяў) у складзе трох мабільных брыгадаў; авіяцыйныя дывізіі і палкі — у авіяцыйныя базы.

Міжкантынэнтальныя ракеты Typ RS-12M Topol (Кадыроўка НАТА: SS-25 Sickle) былі вывезены зь Беларусі ў 1996 годзе
Вярхоўны галоўнакамандуючы УС РБ Аляксандар Лукашэнка

На заключным этапе рэфармаваньня адбылося разьмежаваньне паўнамоцтваў Міністэрства абароны й Генэральнага штабу, як гэта прынята ў большасьці краінаў сьвету. Са сьнежня 2001 году быў ажыцьцёўлены пераход Узброеных сілаў на трохвідавую, а затым і на двухвідавую структуру — Сухапутныя войскі ды Вайскова-паветраныя сілы й войскі супрацьпаветранае абароны.

Зыходзячы з досьведу першае й другое войнаў у Пэрсыдзкім заліве й балканскае вайны, у Беларусі была разгорнутая вельмі магутная сыстэма СПА.

Створана й досыць стройная адзіная сыстэма вайсковай адукацыі, падрыхтоўкі й перападрыхтоўкі армейскіх кадраў.

Што да камплектаваньня Ўзброеных сілаў, то спыніліся на зьмяшаным прынцыпе — як за кошт жаўнераў тэрміновае службы, так і за кошт кантрактнікаў. Гэта дазваляе Беларусі ў выпадку неабходнасьці мабілізаваць велізарны кантынгент — у раёне паўмільёна чалавек. У 2004 г. увялі і службу ў рэзэрве[15].

Нават пасьля ўсіх скарачэньняў па колькасьці танкаў, бронемашынаў і гарматаў на тысячу вайскоўцаў Беларусь займае першае месца ў Эўропе.

А сваіх найбліжэйшых буйных суседзяў — Польшчу й Украіну — Беларусь пераўзыходзіць і па абсалютнай колькасьці цяжкага ўзбраеньня наземных войскаў: па танках — у 1,8 і ў 2,1 разоў адпаведна; па бронемашынах — у 1,6 і ў 1,2 разоў; па цяжкіх артылерыйскіх сыстэмах — у 2 і 1,3 разоў.

Аднак амаль ўся вайсковая тэхніка ва Ўзброеных сілах РБ савецкай вытворчасьці, і яна патрабуе мадэрнізацыі ды замены. Усё гэта вымагае велізарных грашовых рэсурсаў, якіх у беларускага ўраду амаль увесь час бракуе[16].

У 2010 годзе на замову Міністэрства абароны адбылося выданьне пераклада Інстытутам мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі агульнавайсковых статутаў на беларускую[17]. Сярод іх былі Статут унутранай службы (с. 5-173; дадаткі на с. 174—218), Статут гарнізоннай і каравульнай службаў (с. 221—342; дадаткі на с. 343—382) і Дысцыплінарны статут (с. 385—414; дадаткі на с. 415—422), ухваленыя Ўказам прэзыдэнта ад 26 чэрвеня 2001 г. № 355. Таксама ў выданьні зьмяшчаўся Шыхтавы статут (с. 425—522; дадаткі на с. 523—561), ухвалены Загадам Міністэрства абароны ад 22 чэрвеня 2001 г. № 6[18].

Задачы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле Закону задачамі Ўзброеных сілаў Беларусі ёсьць:

  1. падтрыманьне баяздольнасьці й боегатоўнасьці войскаў да адбіцьця мясцовага нападу;
  2. утойваньне зьвестак аб сваёй дзейнасьці;
  3. апераджальнае выяўленьне падрыхтоўкі нападу на краіну;
  4. абарона і ахова дзяржаўнай граніцы ў паветранай прасторы;
  5. стварэньне прыладаў узброенай абароны дзяржавы;
  6. усебаковая падрыхтоўка да правядзеньня вайсковай мабілізацыі;
  7. гатоўнасьць да разгортваньня войска ў рамках пераводу краіны на ўмовы ваеннага часу;
  8. выкананьне апэратыўнай, баявой і мабілізацыйнай падрыхтоўкі, укараненьне ў дзейнасьць войскаў новых відаў і спосабаў вядзеньня боя;
  9. утрыманьне ўзбраеньня і вайсковай тэхнікі ў стане пастаяннай гатоўнасьці да баявога прымяненьня;
  10. удасканаленьне супрацьпаветранай абароны як адзінай з саюзнымі дзяржавамі;
  11. падтрыманьне маральна-псыхалягічнага стану асабовага складу[19].

Тыпы войскаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У наш час ва Ўзброеных сілах Рэспублікі Беларусь існуюць два тыпы войскаў — Сухапутныя войскі, Вайскова-паветраныя сілы й войскі супрацьпаветранае абароны. Таксама непасрэдна генэральнаму штабу падпарадкоўваецца род войскаў — Сілы спэцыяльных апэрацыяў (ССА). Існуюць таксама спэцыяльныя войскі (службы), органы тылу.

Сухапутныя войскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Сухапутныя войскі Рэспублікі Беларусь
Эмблема сухапутных войскаў УС РБ

Сухапутныя войскі непасрэдна кіруюцца Міністэрствам абароны й арганізацыйна падпадзяляюцца на два апэратыўныя (апэрацыйныя) камандаваньні: Заходняе й Паўночна-заходняе.

Зь 1 чэрвеня 1993 году правапераемнікам 28-й арміі стаў 28-й армейскі корпус (28 АК), з 17 сьнежня 2002 году — Заходняе апэратыўнае камандаваньне. На 2011 год у яго склад уваходзілі.

  • 2 мэханізаваныя брыгады (6-я і 11-я),
  • 111-я гвардзейская артылерыйская брыгада
  • іншыя часткі й падразьдзяленьні.

Склад Паўночна-заходняга камандаваньня ў цэлым падобны з вышэйпаказаным, з тою толькі асноўнаю розьніцаю, што ў яго ўваходзіць толькі адна мэханізаваная брыгада (120-я гвардзейская).

Сухапутныя войскі маюць у сваім складзе мэханізаваныя злучэньні, ракетныя войскі й артылерыю, войскі ППА сухапутных войскаў, падразьдзяленьні сувязі, часткі й установы тылавога й тэхнічнага забесьпячэньня. Кожны род войскаў у сваім складзе мае часткі й падразьдзяленьні скарочанага складу, кадры, базы захоўваньня ўзбраеньня ды тэхнікі.

Задачы Сухапутных войскаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Задачы Сухапутных войскаў у мірны час:

  • падтрыманьне баявога патэнцыялу, баявое й мабілізацыйнае гатовасьці органаў кіраваньня, злучэньняў, вайсковых часткаў і ўстановаў Сухапутных войскаў, якія забясьпечваюць адбіцьцё нападу лякальнага маштабу,
  • забесьпячэньне гарантаванага пераробу войскаў зь мірнага на ваенны час ва ўсталяваныя тэрміны ў мэтах выкананьня задачаў адбіцьця агрэсіі суперніка,
  • нясеньне баявога дзяжурства вылучанымі сіламі й сродкамі органаў кіраваньня й войскаў да вядзеньня баявых дзеяньняў і выкананьню іншых задачаў у адпаведнасьці зь іх прызначэньнем,
  • стварэньне й утрыманьне запасаў узбраеньня, вайсковае тэхнікі й матэрыяльных сродкаў у аб’ёмах, што забясьпечваюць гарантаванае рашэньне задачаў, якія стаяць перад Сухапутнымі войскамі,
  • удзел у ліквідацыі наступстваў аварыяў, катастрофаў і стыхійных бедзтваў,
  • падтрыманьне на высокім узроўні маральна-псыхалягічнага стану асабовага складу.

Задачы Сухапутных войскаў у ваенны час:

  • выкананьне задачаў згодна з плянам стратэгічнага разгортваньня Ўзброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь,
  • лякалізацыя (спыненьне) магчымых ваенных канфліктаў, адбіцьцё агрэсіі суперніка баепадрыхтаванымі ў мірны час часткамі Сухапутных войскаў, а пры неабходнасьці — з мабілізацыяй злучэньняў і часткаў,
  • адбіцьцё нападу ў любых умовах становішча як самастойна, так і сумесна з узброенымі сіламі саюзьнікаў,
  • правядзеньне сумесна з ВПС і войскамі ППА Ўзброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь (пры ўдзеле ўзброеных сілаў краінаў СНД, якія падпісалі Дамову пра калектыўную бясьпеку) абарончых і контарнаступальных апэрацыяў па разгроме агрэсара,
  • нанясеньне паразы суперніку й стварэньне перадумоваў да спыненьня ваенных дзеяньняў,
  • фармаваньне й падрыхтоўка рэзэрваў, папаўненьне стратаў войскаў у асабовым складзе, узбраеньні й вайсковай тэхніцы паводле спэцыяльнасьцяў і намэнклятуры Сухапутных войскаў.
Танк Т-72Б транспартуецца

Тэхніка й узбраеньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сухапутныя войскі маюць на ўзбраеньні танкі, баявыя машыны пяхоты, бронетранспартэры, артылерыю рознае магутнасьці й прызначэньня, процітанкавыя ракетныя комплексы, зенітныя ракетныя комплексы, сродкі кіраваньня, аўтаматычную стралковую зброю.

Тып Выява Вытворчасьць Прызначэньне Колькасьць Нататкі
Танкі
Т-80Б T-80B and T-55AMB.jpg СССР СССР Асноўны баявы танк 92[20]
Т-72Б 6755 - Moscow - Poklonnaya Hill - Tank.JPG СССР СССР Асноўны баявы танк 1465[20]
Т-55 T-55 RB.jpg СССР СССР Сярэдні танк 29[20]
Баявыя машыны пяхоты
БМП-1 Bmp-1-DMSC9112086 JPG.jpg СССР СССР Баявая машына пяхоты 109[20]
БМП-2 BMP-2 military parade rehearsal.jpg СССР СССР Баявая машына пяхоты 1164[20]
БРМ-1К BRM-1K top.jpg СССР СССР Баявая выведвальная машына 161[20]
БМД-1 Bmd-1 ifv.jpg СССР СССР Баявая машына дэсанту 154[20]
Бронетранспартэры
Дунфэн Мэншы Кітай Кітай Бронеаўтамабіль 22[21]
БТР-Д Btr-d Belarus.jpg СССР СССР Бронетранспартэр 22[20]
МТ-ЛБ Soviet MT-LB.JPEG СССР СССР Бронетранспартэр 66[20]
БТР-60 Armenian Presidential Elections 2008 Protest Day 11 - French Embassy Demonstration APC 130pm.jpg СССР СССР Бронетранспартэр 188[20]
БТР-70 BTR70 002.jpg СССР СССР Бронетранспартэр 446[20]
БТР-80 Ukrainian BTR-80.jpg СССР СССР Бронетранспартэр 194[20]
Артылерыйскія сыстэмы
2С9 «Нона-З» 2S9 Nona in Saint-Petersburg.jpg СССР СССР 120 мм САУ 54[20] Самаходная
2С1 «Гвазьдзік» 6742 - Moscow - Poklonnaya Hill - Tank.JPG СССР СССР 122 мм САУ 246[20] Самаходная
2С3 «Акацыя» 2S3 Akatsiya.jpg СССР СССР 152 мм САУ 163[20] Самаходная
2С5 «Гіяцынт-З» 2S5 Giatsint-S.jpg СССР СССР 152 мм САУ 120[20] Самаходная
2С19 «Мста-З» 2s19 armyrecognition russia 012.jpg СССР СССР 152 мм САУ 13[20] Самаходная
2С7 «Півоня» 2s7 pion.jpg СССР СССР 203 мм САУ 36[20] Самаходная
Д-30 D-30 howitzer.jpg СССР СССР 122 мм гармата-гаўбіца 202[20] мае патрэбу ў буксыры
2А36 «Гіяцынт-Б» 2A36 Giatsint-B.JPG СССР СССР 152 мм гармата-гаўбіца 50[20] мае патрэбу ў буксіры
2А65 «Мста-Б» 2A65 Msta-B.JPG СССР СССР 152 мм гармата-гаўбіца 136[20] мае патрэбу ў буксіры
Д-20 Howitzer D-20.jpg СССР СССР 152 мм гармата-гаўбіца 58[20] мае патрэбу ў буксіры
2С12 «Сані» 2S12 Sani (heavy mortar system) 2.jpg СССР СССР Мінамёт 77[20] Транспартуемы
Рэактыўныя сыстэмы залпавага агню
БМ-13 Кацюша Katjuscha 1938 Moscow.jpg СССР СССР РСЗО(132мм) 1[20]
БМ-21 Град BM-21.JPG СССР СССР РСЗО 213[20]
БМ-27 Ураган BM-27 Uragan MLRS.jpg СССР СССР РСЗО 84[20]
БМ-30 Віхраслуп BM-30 Smerch, 2010.jpg СССР СССР РСЗО 40[20]
Супрацьтанкавае ўзбраеньне
Фагот (ПТРК), Конкурс (ПТРК), Штурм (ПТРК), Мэтыс (ПТРК) POLK 9K111 Fagot.jpgAT-5 spandrel.JPG9P149.jpg9K115 Metys.jpg СССР СССР ПТРК каля 480[20]
Тактычныя ракетныя комплексы
Кропка (тактычны ракетны комплекс) Tochka-U rep parad Yekat.jpg СССР СССР Тактычная ракета 26[20]
Р-11 2U118 Scud-2.jpg СССР СССР Тактычная ракета 60[20]
Сыстэмы ППА
С-300В,ЗРК Бук,ЗРК Аса,Страла-10,ЗРК Тор MoscowParade2009 7.jpgZRK BUK M1 2005 G1.jpg9K33 Osa of the Russian Army.jpgVDay Parade Rehearsal Moscow04.jpg СССР, Расея ЗРК каля 350[20]

ВПС і войскі СПА[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Вайскова-паветраныя сілы й войскі супрацьпаветранае абароны Беларусі
Эмблема Вайскова-паветраных сілаў і войскаў Супрацьпаветранае абароны Рэспублікі Беларусь

Вайскова-паветраныя сілы й войскі супрацьпаветранае абароны (ВПС і ВСПА) прызначаны для прыкрыцьця адміністрацыйных, вайсковых, эканамічных цэнтраў Рэспублікі Беларусь, групоўкаў яе войскаў ад удараў суперніка з паветра, а таксама для паразы аб’ектаў і войскаў суперніка й забесьпячэньня баявых дзеяньняў Сухапутных войскаў.

Былі створаны ў 2001 годзе ў выніку аб’яднаньня Вайскова-паветраных сілаў Рэспублікі Беларусь з Войскамі супрацьпаветранае абароны.

Парк баявых шрубалётаў (Мі-8, Мі-26) складае 93 машыны.

У сьнежні 2005 году Беларусь закупіла ва Ўкраіны 10 навучальна-трэніравальных самалётаў Л-39. 21 сьнежня 2005 яны зьдзейсьнілі пералёт з тэрыторыі Ўкраіны. Самалёты Л-39 паступілі на ўзбраеньне навучальна-трэніравальнае эскадрыльлі, сфармаванае ў 206-й штурмавой авіяцыйнай базе ВПС і войскаў ППА Ўзброеных сілаў Беларусі. Асабовы склад эскадрыльлі раней прайшоў перападрыхтоўку для палётаў на дадзеным тыпе самалётаў у Вяземскім навучальным цэнтры Расейскае Фэдэрацыі. Паступленьне навучальна-трэніравальных самалётаў Л-39, дазволіла значна пашырыць магчымасьці па падрыхтоўцы лётнага складу ВПС і войскаў ППА і курсантаў беларускага авіяцыйнага факультэту Вайсковае акадэміі.

У лютым 2006 году было абвешчана пра намер Беларусі закупіць у Індыі 18 зьнішчальнікаў Су-30 да пастаўленых туды ў 1997—1998 гг. Па адзнаках экспэртаў кошт угоды можа скласьці парадку $300 млн. Пасьля куплі, самалёты будуць дапрацаваны да ўзроўню Су-30 КН, што дазволіць ужываць высокадакладныя боепрыпасы па наземных і марскіх цэлях. ВПС Беларусі разьмяшчаюць двухмясцовымі самалётамі Су-27 УБ, якія ўжо дапрацоўваюцца да гэтага стандарту на авіярамонтным заводзе ў горадзе Баранавічы.

У красавіку 2006 году пачалася пастаўка ў Беларусь чатырох дывізіёнаў зенітна-ракетных комплексаў З-300ПС, дамоўленасьць пра што была дасягнута ўвесну 2005. Яны былі бязвыплатна перададзены з запасаў МА РФ, дзе яны знаходзіліся на працяглым захоўваньні. Пасьля чаго, пры ўдзеле расейскіх і беларускіх адмыслоўцаў былі праведзены прафіляктычныя працы й падоўжаны тэрміны эксплюатацыі. Усе працы праводзіліся за кошт сродкаў МА РБ. Разгортваньне комплексаў якія налічваюць у агульнай складанасьці 24 пускавыя ўсталёўкі завершылася да 1 сьнежня 2006. Два дывізіёну разьмесьцяціліся ў раёне Берасьце, яшчэ два — у раёне Гародні. Пасьля пастаноўкі комплексаў на баявое дзяжурства зона паразы аб’яднанае сыстэмы СПА краінаў СНД адсунулася на 150 кілямэтраў у заходнім кірунку, а зона выяўленьня — на 400 кілямэтраў.[22]

Адзіная сыстэма СПА паміж Беларусьсю й Расеяй[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зенітна-ракетны комплекс С-400, якія павінны паступіць на ўзбраеньне адзінай сыстэмы СПА

3ь лютага 2009 году паміж Беларусьсю й Расеяй была падпісана дамова пра сумесную ахову вонкавых межаў Саюзнай дзяржавы ў паветранай прасторы й пра стварэньне адзінай рэгіянальнай сыстэмы супрацьпаветранай абароны[23]. 13 лютага 2012 году Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка зацьвердзіў гэтую дамову[24]. Асноўнымі задачамі Адзінае рэгіянальнае сыстэмы супрацьпаветранае абароны зьяўляюцца выведка, ахова й абарона вонкавае мяжы Саюзнай дзяржавы ў паветранай прасторы, кантроль за выкананьнем правілаў выкарыстаньня паветранай прасторы ў рэгіёне.

Кіраваньне адзінаю сыстэмаю супрацьпаветранае абароны Расеі і Беларусі будзе ажыцьцяўляцца адзіным кіраўніцтвам у аўтаматызаваным рэжыме. Сыстэма пачне працаваць з канца 2012 году, доступ да яе атрымаюць як беларускія, так і расейскія вайскоўцы. Рашэньне пра ўжываньне зенітных ракетных комплексаў будзе прымацца тым камандным пунктам, які першым выявіць пагрозу, у першую чаргу — ракету. Такая сыстэма ўведзена для таго, каб не марнаваць часу на ўзгадненьне дзеяньняў у выпадку выяўленьня сродкаў паразы суперніка. Два камандных пункта адзінае сыстэмы СПА будуць зьмесцаваны ў Беларусі і яшчэ некалькі — у Расеі.

Пад кантролем камандных пунктаў будуць знаходзіцца ўсе сілы і сродкі СПА Беларусі, а таксама такія ж сыстэмы, разьмешчаныя на тэрыторыі Заходняй вайсковай акругі Расеі. Архітэктура сыстэмы кіраваньня СПА, якая базуецца на апэрацыйнай сыстэме МСВС, распрацавана цьвярскім навукова-дасьледчым інстытутам.

Як чакаецца, на ўзбраеньне адзінае сыстэмы СПА ўстануць зенітныя ракетныя комплексы С-400, а таксама новыя «Тор-М2». Для Беларусі яны будуць пастаўляцца на льготных умовах. Па адзнацы Генштабу УС Расеі, для прыкрыцьця Расеі ад крылатых ракетаў з захаду неабходна паставіць на баявое дзяжурства ня менш як 16 дывізіёнаў С-400. Не выключана таксама, што на ўзбраеньне адзінае сыстэмы СПА ўстане й радар «Варонеж-ДМ».

Стварэньне адзінай сыстэмы СПА Расеі й Беларусі вядзецца ў рамках больш маштабнае праграмы фармаваньня рэгіянальных зонаў СПА СНД, рэалізацыя якой пачалася ў 2007 годзе. Дамовы Расеі пра адзіную СПА, апроч Беларусі, таксама падпісаны з Армэніяю. Аналягічных дамоўленасьцяў у пэрспэктыве плянуецца дасягнуць з усімі дзяржавамі СНД.

Адзіная сыстэма СПА Расеі й Беларусі будзе затуляць усходнеэўрапейскую зону калектыўнае бясьпекі. Акрамя таго, у рамках СПА СНД будуць створаны каўкаская й цэнтральнаазіяцкая зоны СПА. Пасьля завяршэньня фармаваньня ўсіх зонаў СПА СНД будзе наладжана іх узаемная каардынацыя, а таксама выпрацаваны правілы нясеньня баявога дзяжурства й абмену інфармацыяй[25].

Тэхніка й узбраеньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вайскова-паветраныя сілы й войскі супрацьпаветранае абароны Беларусі маюць наступнае ўзбраеньне[26][27][28]:

Тып Вытворчасьць Выява Колькасьць Нататкі
Самалёты
Баявыя самалёты
Су-27

Су-27УБ

СССР/Беларусь Su-27UBM Radom 2009 c.JPG 20

3

Беларуская мадэрнізацыя й рамонт
МІГ-29 / МІГ-29БМ

МІГ-29УБ

СССР СССР/ Дзяржаўны сьцяг Беларусі Беларусь HuAF MIG29UB.jpg 40

1

Беларуская мадэрнізацыя й рамонт з 2002 году
Су-25

Су-25УБ

СССР СССР Sukhoi Su-25.JPGRussian Air Force Sukhoi Su-25 Lipetsk Ryabtsev.jpg 70

6

Транспартныя самалёты
Іл-76М СССР СССР Belarusian Il-76 Candid at Radom AS 2009.JPG 4
Ан-26 СССР СССР Antonov.an26.fairford.arp.jpg 6
Навучальныя самалёты
L-39 Сьцяг Чэхіі ЧССР Aero L-39 Albatros-001.jpg 10
Шрубалёты
Транспартныя шрубалёты
Мі-8 СССР СССР Mi-8, Belarus.jpg 125
Мі-6 СССР СССР Mi-6, technical museum, Togliatti-3.JPG 29
Мі-26 СССР СССР Rostvertol Mil Mi-26T2 Naumenko.jpg 14
Ударныя шрубалёты
Мі-24В СССР СССР Mil Mi-24B @ Central Air Force Museum.jpg 50
Выведвальныя шрубалёты
Мі-24К СССР СССР Mi-24 flown by ATEC at Roving Sands 2000.jpg 8
Мі-24Р СССР СССР Mi-24P NTW 3 92.jpg 8
СПА
С-300ПС СССР СССР MoscowParade2009 7.jpg 2 дывізіёна Пастаўлены ў 2005—2006 гадах са складу УС РФ, аплата па бартары васьміосьнымі шасі МЗКТ-79221 для ракетных комплексаў РС-12М1 «Таполя-М»
С-125 СССР СССР/ Дзяржаўны сьцяг Беларусі Беларусь SA-3 system.jpg Пячора-2Т/2ТМ, беларуская мадэрнізацыя
Бук СССР СССР ZRK BUK M1 2005 G1.jpg 12 батарэяў
С-200 СССР СССР Military parade in Baku on an Army Day31.jpg 4 дывізіёны

Узброеныя сілы Эўропы

1 000 000+

Medium emblem of the Вооружённые Силы Российской Федерации.svg Расея (1 037 000)

200 000+

Standard President of Turkey as Military Chief.png Турэччына (514 850)
Armoiries république française.svg Францыя (259 050)
Stemma SMD.jpg Італія (230 350)
Bundeswehr Logo.svg Нямеччына (200 773)

150 000+

MinistryofDefence.svg Вялікабрытанія (187 970)
Emblem of the Ukrainian Armed Forces.svg Украіна (192 000)
FAS-ESP.svg Гішпанія (177 950)
Hellenic Army War Flag.svg Грэцыя (177 600)

100 000+

POL Wojska Lądowe.svg Польшча (105 000)

50 000+

COA-RAF.svg Румынія (93 619)
War flag of Bulgaria.svg Баўгарыя (68 000)
Azerbaijan Armed Forces.png Азэрбайджан (66 000)
Ministry of Defense Republic of Belarus.jpg Беларусь (65 000)
Coat of arms military-of-kazakhstan.svg Казахстан (65 000)

25 000+

Logo of the Czech Armed Forces.svg Чэхія (57 050)
Flag of the Netherlands.svg Нідэрлянды (53 130)
Osrh.jpg Харватыя (51 000)
Armmil zinanshan.jpg Армэнія (46 000)
Military flag of Portugal.svg Партугалія (44 900)
Suomen Puolustusvoimien tornileijona.svg Фінляндыя (36 700)
Roundel of the Austrian Air Force.svg Аўстрыя (34 600)
Coats of arms of Belgium Military Forces.svg Бэльгія (34 000)
Försvarsmakten vapen bra.svg Швэцыя (33 900)
Magyar Honvédség Logo.png Вугоршчына (33 400)
Norge01.jpg Нарвэгія (27 600)
Regrut 01 znak ossr.jpg Славаччына (26 200)

10 000+

National Coat of arms of Denmark.svg Данія (22 880)
Emblem of the Albanian mod.svg Альбанія (20 000)
Georgia. Main Military flag.svg Грузія (17 500)
Insignia of the Lithuanian Armed Forces.gif Летува (13 510)
MacedonianArmyLogo.svg Македонія (12 850)
Oglaigh na heireann.png Ірляндыя (10 500)
Coat of arms of Cyprus.svg Кіпр (10 000)

5000+

Coat of arms of Bosnia and Herzegovina.svg Босьнія і Герцагавіна (9200)
Sign of Slovenian Army.svg Славенія (9000)
Emblema Armatei Nationale.gif Малдова (7200)
Coat of arms of Montenegro.svg Чарнагорыя (6500)
Kvyldlipp.jpg Эстонія (5510)
Coat of Arms of Latvian National Armed Forces.svg Латвія (5500)

1000+

Vs pmr.jpg Прыднястроўе (4500)
CH Armee.png Швайцарыя (3600)
Coat of arms. Armed forces of Malta.jpg Мальта (2140)

500+

Arméi oofzeechen.jpg Люксэмбург (900)

Здарэньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Су-27УБМ за пятнаццаць хвілінаў да катастрофы на авіяшоў ў Польшчы

Паводле афіцыйных дадзеных, апублікаваным у сьнежні 2007 году, з траўня 1997 году ў ВПС і ВСПА Беларусі не было ніводнага авіяцыйнага здарэньня[29]. Катастрофа зьнішчальніка Су-27 у 2009 годзе стала, верагодна, першаю стратаю за дванаццаць гадоў. Інфармацыя пра колькасьць лётных здарэньняў у 1990-я гады адсутнічае, вядомыя толькі некаторыя выпадкі.

  • 12 верасьня 1995 году, тры паветраныя шары, якія змагаліся за кубак Гордана Бэнэта ўляцелі ў беларускую паветраную прастору. Нягледзячы на той факт, што арганізатары паведамілі беларускаму ўраду пра гонку яшчэ ў траўні й што пляны палётаў былі таксама прадстаўлены, беларускія вайскова-паветраныя сілы й войскі супрацьпаветранае абароны зьбілі адзін паветраны шар. Загінулі двое амэрыканскіх грамадзянаў. З двух астатніх паветраных шароў, адзін быў змушаны адразу экстрана прызямліцца, а іншы прызямліўся празь дзьве гадзіны пасьля здарэньня з прычыны пагаршэньня надвор’я. Экіпажы двух паветраных шароў былі аштрафаваны за ўезд у Беларусь бязь візы, а затым вызвалены.[30][31].
  • 23 траўня 1996 году падчас трэніравальнага палёту разьбіўся Су-27. Пілёт Уладзімер Карват адвёў падаючую машыну ад населенага пункту й быў пасьмяротна ганараваны званьнем Героя Беларусі.
  • 24 траўня 1997 году падчас трэніравальнага палёту разьбіўся Су-17, пілёт Сяргей Пагрэбан загінуў[32].
  • 30 жніўня 2009 году падчас выступу на авіяцыйным шоў у Польшчы разьбіўся Су-27УБМ. Загінулі абодва чальцы экіпажу — палкоўнікі Аляксандар Марфіцкі й Аляксандар Жураўлевіч[33].
  • 21 красавіка 2010 году падчас трэніравальнага палёту ва ўмовах абмежаванае бачнасьці адбылося сутыкненьне ў паветры двух самалётаў МІГ-29. Пілот аднаго з самалётаў катапультаваўся. Іншы самалёт пасьпяхова прызямліўся на базавым аэрадроме.[34]
  • 29 лістапада 2011 году каля Пружанаў разьбіўся шрубалёт Мі-24, загінулі тры чалавекі[35].
  • 12 чэрвеня 2012 году пры выкананьні плянавых палётаў разьбіўся зьнішчальнік Су-25 116-й штурмавой авіяцыйнай базы. Пасьля выкананьня заданьня каля 15.35 на вышыні 200 м самалёт пачаў губляць кіраваньне. Кіраўніцтва палётамі дало каманду пілёту катапультавацца, аднак Мікалай Грыднеў здолеў адвесьці самалёт ад вёскі Навіны Наваградзкага раёну і разьбіўся за два кілямэтры ад яе[36].

Спачатку кіраўніцтва Беларусі адмаўляла факт парушэньня мяжы, але потым прызнала яго[40]. Аляксандар Лукашэнка адправіў у адстаўку старшыню беларускага памежнага камітэту ґенэрал-маёра Ігара Рачкоўскага і камандуючага войскамі СПА Беларусі ґенэрал-маёра Дзьмітрыя Пахмелкіна[41]. Да таго ж, прэзыдэнт пазбавіў пасады й віцэ-прэм’ера Сяргея Румаса[42]

Сілы спэцыяльных апэрацыяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Сілы спэцыяльных апэрацыяў УС РБ
Эмблема ССА УС РБ

Сілы спэцыяльных апэрацыяў (ССА) Рэспублікі Беларусь — высокамабільны род войскаў Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь. Зьяўляюцца пераемнікам ПДВ СССР у Беларусі. Асноўныя задачы: контра-дывэрсійная дзейнасьць, выведка, выкананьне розных задачаў адмысловымі мэтадамі ў мэтах спыненьня ўзброенага канфлікту ў стаўленьні да Рэспублікі Беларусь. Выступаюць адным з асноўных элемэнтаў стратэгічнага стрымліваньня[43].

Брыгады ССА падпарадкоўваюцца камандаваньню ССА, якое ў сваю чаргу падпарадкоўваецца непасрэдна генэральнаму штабу, абыходзячы апэратыўныя камандаваньні й камандаваньне сухапутных войскаў УС РБ у адрозьненьне ад пяхотных часткаў.

Транспартныя войскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Транспартныя войскі Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь

11 траўня 2006 году Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандар Лукашэнка падпісаў Загад № 312[44] «Пра некаторыя мэры па ўдасканаленьні транспартнага забесьпячэньня Ўзброеных Сілаў, іншых войскаў і вайсковых фармаваньняў Рэспублікі Беларусь». Дакумэнт прыняты ў мэтах стварэньня адзінае сыстэмы транспартнага забесьпячэньня Ўзброеных Сілаў, іншых войскаў і вайсковых фармаваньняў Беларусі, што прадугледжана Плянам будаўніцтва й разьвіцьця Ўзброеных Сілаў на 20062010 гады. Паводле Ўказу на базе існых чыгуначных, аўтамабільных і дарожных войскаў ствараюцца транспартныя войскі Беларусі, якія зьяўляюцца спэцыяльнымі войскамі й прызначаныя для транспартнага забесьпячэньня вайсковых фармаваньняў Беларусі. Адпаведна на базе Дэпартамэнта чыгуначных войскаў і структурнага падразьдзяленьня Міністэрства абароны, кіравальнага пытаньнямі ваенных паведамленьняў, аўтамабільных і дарожных войскаў, ствараецца орган вайсковага кіраваньня транспартных войскаў — Дэпартамэнт транспартнага забесьпячэньня Міністэрства абароны. У становішчах, зацьверджаных Указам, вызначаны задачы і арганізацыйныя асновы дзейнасьці транспартных войскаў, задачы й функцыі Дэпартамэнту транспартнага забесьпячэньня Міністэрства абароны. У прыватнасьці, на транспартныя войскі ўскладаюцца такія асноўныя задачы, як тэхнічнае прычыненьне, аднаўленьне, падвышэньне жывучасьці й прапускное здольнасьці жалезных і аўтамабільных дарогаў у раёнах вядзеньня баявых дзеяньняў, забесьпячэньне вайсковых перавозкаў чыгуначным, аўтамабільным, паветраным транспартам. Асноўнымі задачамі Дэпартамэнту транспартнага забесьпячэньня зьяўляюцца кіраваньне транспартнымі войскамі, падтрыманьне іх у сталай баявой і мабілізацыйнай гатовасьці, арганізацыя транспартнага забесьпячэньня Ўзброеных Сілаў, іншых вайсковых фармаваньняў. Прадугледжана, што па пытаньнях тэхнічнага прычыненьня жалезных і аўтамабільных дарогаў дадзены Дэпартамэнт ажыцьцяўляе каардынацыю дзейнасьці арганізацыяў чыгуначнага й аўтамабільнага транспарту (Беларускае чыгункі й інш.). Агульнае кіраўніцтва транспартнымі войскамі будзе ажыцьцяўляць Міністар абароны, а непасрэднае — начальнік Дэпартамэнту транспартнага забесьпячэньня, прызначаны на пасаду Прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь.

Войскі тэрытараяльнай абароны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У лістападзе 2011 году Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка загадаў заснаваць войскі тэрытарыяльнай абароны[45], якія павінны налічваць 120 000 чалавек. Падпарадкоўвацца гэтыя войскі павінны непасрэдна кіраўнікам Абласных выканаўчых камітэтаў, якія з часу стварэньня гэтых войскаў адначасова атрымалі званьні генэрал-маёра. Асноўнаю задачаю вайскаў тэрытарыяльнай абароны зьяўляецца хуткае рэагаваньне на магчымае ўварваньне суперніка й разам зь сіламі рэгулярнай арміі правесьці абарончыя й контрнаступальныя апэрацыі з мэтаю разгрому сілаў суперніка й нанясеньня ім паразы.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Закон Рэспублікі Беларусь «Аб усеагульным воінскім абавязку і вайсковай службе». Бачына «Заканадаўства Рэспублікі Беларусь на беларускай мове» (29 сакавіка 2005). Праверана 1 траўня 2012 г.
  2. ^ ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 30 сьнежня 2011 г. № 331-З Пра рэспубліканскі бюджэт на 2012 год // «Міністэрства фінансаў РБ». — 2012. — № [1].
  3. ^ Пералік воінскіх званьняў ваеннаслужачых Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь // Агульнавоінскія статуты Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь / Сяргей Пешын. — Менск: Беларусь, 2010. — С. 185-186. — 573 с. — 350 ас.
  4. ^ Штатная колькасьць Узброеных сіл — 62 тысячы чалавек БелаПАН. Наша Ніва (23 лютага 2012). Праверана 1 траўня 2012 г.
  5. ^ Алег Ліцкевіч (20 чэрвеня 2006) «Шчыт Саюза-2006» БелТА. Зьвязда, № 137 (25726). Праверана 27 красавіка 2012 г.
  6. ^ Зьміцер Лукша (20 верасьня 2011) Стартаваў другі этап сумесных вучэньняў «Шчыт Саюза» Грамадзтва. БелтэлерадыёкампаніяПраверана 27 красавіка 2012 г.
  7. ^ Аляксандар Сьмірноў (23 верасьня 2011) Сумесныя беларуска-расейскія вучэньні «Шчыт Саюза» вытрымалі праверку Грамадзтва. Белтэлерадыёкампанія. Праверана 27 красавіка 2012 г.
  8. ^ На варце бясьпекі дзяржавы ў ваеннай сфэры. Газэта «Дзяньніца» (19 сьнежня 2008). Праверана 27 красавіка 2012 г.
  9. ^ Вадзім Шчаглоў (18 верасьня 2011) На тыдні Ўзброеныя Сілы Беларусі высадзілі свой дэсант на палігон Ашулук у Астраханскай вобласьці Грамадзтва. Белтэлерадыёкампанія. Праверана 27 красавіка 2012 г.
  10. ^ Віталь Пташнік На варце сувэрэнітэту і незалежнасьці Рэспублікі Беларусь // «Homo Liber». — 2011. — № [2].
  11. ^ Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 20 верасьня 1991 г. № 1099(рас.). Бачына «Беларускае заканадаўства» (16 студзеня 2007). Праверана 19 красавіка 2012 г.
  12. ^ Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 1992 г. № 1403(рас.). Бачына «Бусел». Праверана 19 красавіка 2012 г.
  13. ^ Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 18 сакавіка 1992 г. № 1530(рас.). Бачына «Беларускае заканадаўства» (28 лютага 2010). Праверана 19 красавіка 2012 г.
  14. ^ Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 траўня 1992 г. № 262(рас.). Бачына «Беларускае заканадаўства» (16 студзеня 2007). Праверана 19 красавіка 2012 г.
  15. ^ Тацяна Падаляк. Народнай арміі салдаты // Зьвязда : газэта. — 12 лютага 2011. — № 28 (26892). — С. 1-3. — ISSN 1990-763x.
  16. ^ Валер Бовал (28 лютага 2012) Беларускае войска:праблемы мадэрнізацыі(рас.) Дзёньнік зброі Праверана 27 красавіка 2012 г.
  17. ^ Выдадзеныя агульнавайсковыя статуты Ўзброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь на беларускай мове // «Наша слова» : Газэта. — 2010. — № 22 (965). — ISSN 2073-7033.
  18. ^ Агульнавоінскія статуты Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь / Сяргей Пешын. — Менск: Беларусь, 2010. — 573 с. — 350 ас.
  19. ^ Закон аб Узброных Сілах Рэспублікі Беларусь. Бачына «Заканадаўства Рэспублікі Беларусь на беларускай мове» (25 сакавіка 2005). Праверана 20 красавіка 2012 г.
  20. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав The Military Balance 2010. — P. 178.(анг.)
  21. ^ Белорусская армия получила китайские вездеходы
  22. ^ Беларускія навіны — Разгортваньне С-300 у Беларусі завершаць да сьнежня
  23. ^ Зьміцер Уласаў (3 лютага 2009) Паводле вынікаў пасяджэньня ВДС у Маскве падпісана 11 дакумэнтаў. БелаПАН. Праверана 1 траўня 2012 г.
  24. ^ Вячаслаў Будкевіч (13 лютага 2012) Аляксандар Лукашэнка зацьвердзіў падпісанае тры гады таму з Расеяй Пагадненьне аб стварэньні Адзінай рэгіянальнай сыстэмы супрацьпаветранай абароны Грамадзтва. БелаПАН. Праверана 1 траўня 2012 г.
  25. ^ Беларусь-Расея: адзіная сыстэма СПА на старце // «Беларуская дзелавая газэта» : Інтэрнэт-газэта. — 2012. — № [3].
  26. ^ Military Balance 2010
  27. ^ Міністэрства абароны РБ — Фотаальбом
  28. ^ TUT.BY | НАВІНЫ — Бамбавікі «Су-24» выведзены са складу ВС Беларусі — Грамадзтва — 21.02.2012, 13:51
  29. ^ У ВПС Беларусі ўжо 10 гадоў адсутнічаюць авіяцыйныя здарэньні(рас.)
  30. ^ state.gov
  31. ^ balloonlife.com
  32. ^ Войска, № 3, 1997
  33. ^ Вячаслаў Будкевіч (30 жніўня 2009) Папярэдняя вэрсія катастрофы беларускага Су-27 — пападаньне птушкі ў паветразаборнік рухавіка зьнішчальніка Грамадзтва. БелаПАНПраверана 25 красавіка 2012 г.
  34. ^ У Беларусі разьбіўся МІГ-29, лётчык катапультаваўся
  35. ^ У Пружанскім раёне разьбіўся вайсковы шрубалёт, Камсамольская праўда (29 лістапада 2011)(рас.)
  36. ^ Пад Навагрудкам разьбіўся вайсковы самалёт. Пілот загінуў // Наша Ніва : Газэта. — Менск: 2012.
  37. ^ Жыхары Івянца: Мы бачылі і самалёт, і мядзьведзяў // Радыё Свабода
  38. ^ Новае відэа дэсанту мядзьведзікаў: самалёт над Менскам // Наша Ніва(рас.)
  39. ^ Швэд-«медзьведзіроўшчык»: Перасяклі мяжу ў раёне выступу, у Менску аэрапорт нас выклікаў // Наша Ніва
  40. ^ Лукашэнка прызнаў факт палёту шведаў. «Вінаватыя панясуць адказнасьць»
  41. ^ Рачкоўскі і Пахмелкін у адстаўцы за плюшавы дэсант
  42. ^ Сяргей Румас больш не віцэ-прэм’ер
  43. ^ Силы сьпециальных операций. Інфармацыйны партал Міністэрства абароны РБ
  44. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 10 мая 2006 г. №312 «О некоторых мерах по совершенствованию транспортного обесьпечения Вооруженных Сил, других войск и воинских формирований Республики Беларусь»
  45. ^ Лукашэнка: У Беларусі ствараецца новая армія колькасьцю 120 тыс. чалавек. Наша Ніва (4 лістапада 2011). Праверана 1 траўня 2012 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]