Узьдзенскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Узьдзенскі раён
(Уздзенскі раён)
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Менская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Узда
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Насельніцтва (2009) 23 657[1]
Шчыльнасьць 21 чал./км²
Плошча 1181,16[2] км²
Месцазнаходжаньне Узьдзенскага раёну
Узьдзенскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-17-18
Паштовыя індэксы 223 4хх
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

У́зьдзенскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтры Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,2 тыс. км². Насельніцтва — 23 657[1] чалавек (2009). Адміністрацыйны цэнтар — места Ўзда.

Геаграфічнае становішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мяжуе з Капыльскім, Койданаўскім, Стаўпецкім, Слуцкім, Пухавіцкім і Менскім раёнамі Менскай вобласьці.

Рэльеф і карысныя выкапні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрыторыя раёну разьмешчаная ў межах Стаўпецкай раўніны і адгор’яў Менскага ўзвышша. Рэльеф узгорыста-раўнінны. Пераважаюць вышыні 160—180 м над узроўнем мора, максымальная 219 м (каля вёскі Возера).

Клімат і расьліннасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,5 °C, ліпеня 17,8 °C. Ападкаў 632 мм. Вэгетацыйны пэрыяд — 190 дзён.

Пад лясамі 39% тэрыторыі раёну, найвялікшы масіў Лашанскае лецішча. Пад балотамі 1,6% плошчы.

Гідраграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўныя рэкі — Нёман з прытокамі Вуса і Лоша, на ўсходзе — Шаць (прыток Пцічы).

Гаспадарчая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Малочна-мясная жывёлагадоўля. Вырошчваюць зерневыя і кармавыя культуры, бульбу. Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, лясной прамысловасьці.

Па тэрыторыі раёну праходзяць аўтамабільныя дарогі Менск — Слуцак — Мікашэвічы, Менск — Узда — Капыль, Мар’іна Горка — Узда — Стоўпцы.

Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Захаваліся помнікі архітэктуры: Сьвята-Петра-Паўлаўская царква (1838—40) у в. Возера, Сьвята-Пакроўская царква (ХІХ ст.) у в. Забалацьце, Сьвята-Пакроўская царква (1897) у в. Хатляны, сядзіба ў в. Наднёман (ХІХ ст.), касьцёл (XVI ст.) і сядзіба ў в. Кухцічы (Першамайск) (1-я палова ХІХ ст.), сядзіба (1-я палова ХІХ ст.) у в. Таўкачэвічы, касьцёл (ХІХ ст.) і царква ў месце Ўзда.

Вядомыя асобы, зьвязаныя з Узьдзенскім раёнам[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адміністрацыйна раён падзяляецца на 10 сельсаветаў: Азерскі, Камянкоўскі, Лашанскі, Ліцьвянскі, Нёманскі, Сямёнавіцкі, Узьдзенскі, Хатлянскі, Цепленьскі, Цялякаўскі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Узденский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Узьдзенскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў