Узьдзянка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Узьдзянка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Віцкаўшчына
Вусьце Вуса
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 57 км
Сярэднегадавы сьцёк 2 м³/с
Плошча басэйну 334 км²
Нахіл воднай паверхні 1 ‰

Узьдзя́нка (у вярхоўі — Жэсьць[1]) — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Вусы (верхні прыток Нёману). Цячэ ў Койданаўскім і Ўзьдзенскім раёнах Менскай вобласьці. Даўжыня 57 км. Плошча вадазбору 334 км². Выдатак вады ў вусьці 2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1‰[2].

На рацэ стаіць места Ўзда. Асноўны прыток — рака Алёхаўка.

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца каля паўднёва-заходняй ускраіны вёскі Віцкаўшчыны Койданаўскага раёну, цячэ Стаўпецкай раўнінай, празь места Ўзду, упадае ў Вусу за 0,5 км на ўсход ад вёскі Сямёнавічаў Узьдзенскага раёну.

Даліна ў вярхоўі невыразная, на астатнім працягу трапэцападобная, яе шырыня 400—600 м. Да вёскі Дуброўка рака цячэ асушаным балотам, ніжэй абалона роўная, адкрытая (шырыня 40—50 м), месцамі адсутнічае. Рэчышча на працягу 18 км каналізаванае: 14 км ад вытоку і 4 км ад пункту за 1,2 км на паўночны захад ад вёскі Александрова да вёскі Чурылава. Каля вёскі Краснага магчымы пераліў у ручай бяз назвы[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Жэсць // Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 167.
  2. ^ Жэсць // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. С. 305.
  3. ^ Уздзянка // Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 373.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]