Укрінфарм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
УкрІнфарм
Тып Дзяржаўнае прапрыемства
Дэвіз Навіны Ўкраіны і сьвету
Заснаваная 16 сакавіка 1918 (106 гадоў таму)
Уласьнікі Кабінэт міністраў Украіны
Краіна
Разьмяшчэньне Кіеў, вул. Хмяльніцкага(uk), д. 8/16
Ключавыя фігуры Аляксандар Харчанка(uk)
Галіна СМІ
Прадукцыя Навіны
Матчына кампанія Кабінэт міністраў Украіны[прыбраць шаблён]

«УкрІнфарм» (укр. Укрінформ) — украінскае нацыянальнае інфармацыйнае агенцтва, заснаванае ў 1918 годзе. Мае сетку карэспандэнцкіх пунктаў ва ўсіх абласьцях Украіны і 11 іншых краінах (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Баўгарыя, Бэльгія, Вугоршчына, ЗША, Кітай, Малдова, Нямеччына, Польшча, Расея і Францыя). Штодня распаўсюджвае празь сеціва звыш 300 навінаў на 5 мовах (украінская, ангельская, гішпанская, нямецкая і расейская). Фотаслужба агенцтва валодае зборам звыш 500 тыс. здымкаў. У Беларусі супрацоўнічае з БелТА.

Паслугі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агенцтва штодня выпускае стужку па 200 фатаздымкаў. 5 дзён на тыдзень распаўсюджвае стужку па 100 тэкставых паведамленьняў за суткі і 5 старонак анонсаў падзеяў двойчы на дзень. 6 дзён на тыдзень рассылае па падпісцы зводкі па 40 паведамленьняў. Штоаўторак выпускае весьнік «Панарама плюс» (20 матэрыялаў). Штосераду ажыцьцяўляе рассылку раскладу перадачаў 25 тэлеканалаў Украіны і Расеі.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачало дзейнасьць пад назовам Украінскае тэлеграфнае агенцтва (УкТА). Пры канцы 1918 г. стала называцца Бюро ўкраінскай прэсы (БУП). З красавіка 1921 г. Радыё-тэлеграфнае агенцтва Ўкраіны (РаТАУ). З 1990 г. УкрІнфарм. У 1996—2000 гг. Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Ўкраіны (ДІнАУ).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]