Улад III Цэпэш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Улад III Цэпэш
гаспадар Валахіі
1448 — 1448
Папярэднік Уладзіслаў II
Наступнік Уладзіслаў II
1456 — 1462
Папярэднік Уладзіслаў II
Наступнік Раду III Фрумас
1476 — 1476
Папярэднік Лаёта Бэсараб III Батрын
Наступнік Бэсараб IV Цэпэлюш
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 11 лістапада 1431, Сыгішаара, Трансыльванія
Памёр 31 сьнежня 1476 (45 гадоў),
Пахаваны Снагоўскі манастыр
Нашчадкі Міхня, Улад
Дынастыя Драгулешці
Жонкі 1) ?
2) Ілона Жылегай
Бацька Улад II Дракул
Подпіс Выява аўтографу

Улад III Цэпэш (па-румынску: Vlad Ţepeș) — гаспадар Валахіі ў 1448, 1456—1462 і 1476 гадох. Мянушку «Цэпэш» («Коласадзіцель», рум. ţeapă — «кол») атрымаў за жорсткасьць у расправах над ворагамі й падданымі, якіх сажаў на кол. Мянушку «Дракула» (сын дракона) атрымаў па прычыне таго, што ягоны бацька быў чальцом ордэну Дракона.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Сыгішаары, у маленькім мястэчку ў Трансыльваніі, сын валашскага ваяводы Ўлада II па мянушцы Дракул (дракон або д’ябал).

Па бацьку ўнук прадстаўніцы роду Батары. У 12 гадоў разам з малодшым братам быў адпраўлены ў закладнікі й ўтрымліваўся ў Турэччыне на працягу 4 гадоў. Верагодна, менавіта гэты факт сапсаваў псыхіку Ўлада III. У далейшым аб ім адклікаліся як аб вельмі неўраўнаважаным чалавеку са мноствам дзіўных ідэй і звычак. У 17 гадоў ён даведаўся пра забойства баярамі бацькі й старэйшага брата. Туркі вызваляюць яго й саджаюць на сталец, які ён пакідае праз некалькі месяцаў пад напорам Яноша Хуяньдзі. Дракула змушаны прасіць сховішча ў саюзьнікаў у Малдавіі, аднак па заканчэньні чатырох гадоў, падчас малдаўскай смуты, гіне кіраўнік Малдавіі, які прыходзіўся Ўладу дзядзькам. Цэпэш зноў бяжыць, ужо разам з кузэнам Штэфанам чал Марэ — у Вугоршчыну, чатыры гады знаходзіцца ў Трансыльваніі — каля валашскіх меж. У 1456 годзе ён узыходзіць на трон з дапамогай вугорцаў і валаскіх баяраў. Да пачатку кіраваньня пад уладай Цэпэша знаходзілася каля 500 тысяч чалавек. Існуюць дадзеныя, што за шэсьць гадоў свайго кіраваньня (1456—1462) Улад Дракула зьнішчыў да ста тысяч чалавек. Тым ня менш, пры падрабязным аналізе крыніц, гісторыкі сходзяцца ў меркаваньні, што гэтыя дадзеныя не дакладныя.

Вёў барацьбу з баярамі за цэнтралізацыю дзяржаўнай улады. Узброіў вольных сялян і гараджан для барацьбы з унутранай і вонкавай небясьпекай (пагрозай заваёвы земляў Асманскай імпэрыяй). У 1461 годзе адмовіўся плаціць даніну турэцкаму султану. У выніку «Начнога нападу» 17 чэрвеня 1462 году прымусіў адступіць 30-тысячнае турэцкае войска на чале з султанам Мэхмэдам II. У тым жа годзе з прычыны здрады вугорскага манарха Мацяша Корвіна быў змушаны зьбегчы ў Вугоршчыну, дзе быў складзены пад варту па ілжывым абвінавачваньні ў супрацоўніцтве з туркамі і прасядзеў у турме 12 гадоў. Зноў стаўшы гаспадаром у 1476 годзе, быў забіты баярамі. Па іншай вэрсіі XV стагодзьдзя, Улада III у баю прынялі за турка і, атачыўшы, пранізалі коп’ямі, пра што, заўважыўшы памылку, вельмі шкадавалі.

Літаратурны й экранізаваны вобраз Дракулы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Дракула (пэрсанаж)

Панаваньне Улада пакінула вялікі адбітак на фальклёрныя традыцыі румынаў і суседніх зь імі народаў. Так, добра вядомы паэма Міхаэля Бэхайма, які жыў пры двары вугорскага караля Матфэя Корвіна, і нямецкія памфлеты, якія распаўсюджваліся пад назовам «Аб адным вялікім ка́це» й розныя румынскія легенды, якія былі запісаны й апрацаваны вядомым казачнікам Петрэ Іспірэску.

У першай чвэрці XX стагодзьдзя, пасьля зьяўленьня раманаў Брэма Стокера «Дзеці начы» й «Дракула», а таксама выхаду клясычнай нямецкай кінастужкі «Насфэрату: Сымфонія вусьцішы» галоўны герой гэтых твораў — «граф Дракула» — стаў самым вядомым літаратурным і кінэматаграфічным вобразам вампіра.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Улад III Цэпэшсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Папярэднік
Уладзіслаў II
гаспадар Валахіі
1448
Наступнік
Уладзіслаў II
Папярэднік
Уладзіслаў II
гаспадар Валахіі
1456—1462
Наступнік
Раду III Фрумас
Папярэднік
Лаёта Бэсараб III Батрын
гаспадар Валахіі
1476
Наступнік
Бэсараб IV Цэпэлюш
  1. ^ а б NBC NewsНью-Ёрк: 1940.