Уладава
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Уладава | |||||
| польск. Włodawa | |||||
Вуліца Касьцёльная |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1242 | ||||
| Магдэбурскае права: | 1534 | ||||
| Краіна: | Польшча | ||||
| Ваяводзтва: | Люблінскае | ||||
| Павет: | Уладаўскі | ||||
| Плошча: | 17,97 км² | ||||
| Насельніцтва (2009) | |||||
| колькасьць: | 13 918 чал. | ||||
| шчыльнасьць: | 774,51 чал./км² | ||||
| Часавы пас: | UTC+1 | ||||
| летні час: | UTC+2 | ||||
| Тэлефонны код: | 48-82 | ||||
| Паштовы індэкс: | 22-200 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 51°33′ пн. ш. 23°33′ у. д. / 51.55° пн. ш. 23.55° у. д.Каардынаты: 51°33′ пн. ш. 23°33′ у. д. / 51.55° пн. ш. 23.55° у. д. | ||||
|
Уладава на мапе Польшчы
Уладава
|
|||||
| Афіцыйны сайт | |||||
Уладава (па-польску: Włodawa, састарэлая назва — Валодава[1]) — места ў паўночна-заходняй частцы Люблінскага ваяводзтва Польшчы, на сутоках рэчак Заходні Буг і Ўладаўка. Адміністрацыйны цэнтар Уладаўскага павету і гміны Ўладава. Насельніцтва 13 918 чал. (2009).
Знаходзіцца каля беларуска-польскай граніцы, вузел аўтамабільных дарог на Люблін, Белую, Тэрэспаль, Зосін і інш.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
- XIII ст.: першыя згадкі, уваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага.
- 1534: атрымала Магдэбурскае права.
- 1566: места, у Берасьцейскім павеце Берасьцейскага ваяводзтва.
- 1624—1698: ува Ўладаве дзейнічаў кальвінскі збор.
- 1648: места пацярпела ад войскаў Б. Хмяльніцкага.
- 1795: у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынулася ў Аўстрыі.
- XIX ст.: у складзе Расейскай імпэрыі.
- 1867: цэнтар павету.
- 1921: у міжваеннай Польскай Рэспубліцы.
Насельніцтва [рэдагаваць]
- 1827 — 3263 чал.[2]
- 1857 — 6026 тыс. чал.
- 1913 — 15 220 тыс. чал.
- 1937 — 9084 тыс. чал.
- 1950 — 3754 тыс. чал.
- 1970 — 7401 тыс. чал.
- 1990 — 15 264 тыс. чал.
- 2006 — 14 203 тыс. чал.
З 1998 у месьце рэгулярна праводзіцца Фэстываль трох культур. Мерапрыемства прысьвячаецца багатай культуры праваслаўя, каталіцтва ды юдаізму. Фэстываль нездарма праходзіць ува Ўладаве, бо да вайны мясьціна мела шматнацыянальны характар.[3]
Турыстычная інфармацыя [рэдагаваць]
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
- Былая вуніяцкая, цяпер праваслаўная царква Раства Прасьв. Багародзіцы (1840—1842).
- Касьцёл Сьв. Людвіка (1741—1752).
- Могілкі габрэйскія старыя (XVIII ст.) і новыя (XIX ст.).
- Сынагога вялікая (1764).
Галерэя [рэдагаваць]
Вядомыя асобы [рэдагаваць]
- Уладзіслаў Курашкевіч — мовазнаўца-славіст
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Іпацеўскі сьпіс// Галіцка-Валынскі летапіс // 6751 [1243]
- ^ Włodawa // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. S. 711
- ^ Валера Саўко. Фэстываль трох культур // Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 15 верасьня 2008
Літаратура [рэдагаваць]
- Włodawa // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. S. 711—713
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Уладава — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||