Уладзімер Амарын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Амарын
Міністар фінансаў Беларусі
6 лістапада 2014 — 31 жніўня 2018
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік: Андрэй Харкавец
Наступнік: Максім Ермаловіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 16 ліпеня 1961(1961-07-16) (62 гады)
Сьцяг Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Менск
Адукацыя:
Узнагароды:
мэдаль «За працоўныя заслугі»

Уладзі́мер Ві́ктаравіч Ама́рын (нар. 1961, Менск, БССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар фінансаў Рэспублікі Беларусь (6 лістапада 2014 -31 жніўня 2018).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў 1961 року ў Менску. Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава ў 1983, у 2006 — Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь. З 1983 року працаваў у фінансавай сыстэме Беларусі на розных пасадах. У 2001—2006 роках — начальнік Галоўнае ўправы бюджэтнай палітыкі, у 2006—2008 — намесьнік міністра фінансаў Беларусі, з 2008 — першы намесьнік міністра фінансаў Беларусі. 6 лістапада 2014 году прызначаны міністрам фінансаў Рэспублікі Беларусь[1].

Зьняты з пасады 31 жніўня 2018 году[2][3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]