Уладзімер Арлоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Уладзімер Арлоў
Arlou Uladzimer.JPG
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 25 жніўня 1953 (59 гадоў)
Сьцяг Беларускай ССР Полацак, Віцебская вобласьць, БССР
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратар, паэт, гісторык
Жанр верш, гістарычная проза, гістарычная публіцыстыка
http://www.arlou.org

Уладзіме́р Аляксе́евіч Арло́ў (25 жніўня 1953, Полацак) — гісторык, эсэіст, паэт, віцэ-прэзыдэнт Беларускага ПЭН-цэнтра.

Зьмест

Біяграфія[рэдагаваць]

Уладзімер Арлоў нарадзіўся 25 жніўня 1953 году ў Полацку ў сям’і інтэлігентаў (маці працавала выкладчыцай гісторыі, бацька — пракурорам). У 1970 скончыў сярэднюю школу ў Полацку, з 1970 па 1975 студэнт гістарычнага факультэту БДУ.

Пасьля сканчэньня вучобы працаваў у Наваполацку выкладчыкам гісторыі ў школе, з 1976 па 1986 — у рэдакцыі ґазэты «Хімік». У 1986 уваходзіць ў Саюз беларускіх пісьменьнікаў. Ад 1988 да 1997 году — супрацоўнік выдавецтва «Мастацкая літаратура». У 1988 становіцца сябрам БНФ. У 1989 выйшаў з КПСС. У 1990-х шмат падарожнічае і піша эсэ паводле ўражаньняў ад месцаў, дзе пабываў (кнігі «Божая кароўка зь Пятай авэню», «Адкусі галаву вароне» і «Сланы Ганібала»). З 1992 двойчы абіраўся ў Сойм БНФ. З 1997 — супрацоўнік рэдакцыі часопіса «Крыніца».

Жанаты, мае дваіх сыноў: Раман (экс-удзельнік гуртоў J:Морс і Мантана) і Багдан. Грэка-каталік.

Творчасьць[рэдагаваць]

Першыя свае вершы надрукаваў у студэнцкіх самавыдавецкіх альманахах: у 1973 годзе ў Наваполацкім «Блакітным ліхтары», а ў 1974 годзе ў Менскай «Мілавіцы». Эсэ «Незалежнасьць — гэта...» з кнігі «Мой радавод да пятага калена» 1993 году перакладзенае больш як на дваццаць моваў сьвету (у тым ліку летувіскую, эстонскую, румынскую, латыскую, грузінскую, чэскую ды славацкую). Кнігі «Таямніцы полацкай гісторыі» (1994) ды «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі» (у суаўтарстве зь Генадзем Сагановічам) увайшлі ў сьпіс 100 найбольш папулярных беларускіх кніг 20 стагодзьдзя, складзеным паводле апытаньня ґазэты «Наша Ніва». Аўтарства Уладзімера Арлова маюць таксама сцэнары навукова-дакумэнтальных фільмаў «Эўфрасіня Полацкая», «Полацкія лябірынты» ды «Сімеон Полацкі»

Грэка-каталік. Жонка — паэтка ды журналістка Валянціна Аксак[1], сыны Раман ды Багдан.

Бібліяграфія[рэдагаваць]

  • Добры дзень, мая Шыпшына: Апавяданні, аповесьць. — Менск: Маст. літ., 1986.— 191 с (сэрыя «Першая кніга празаіка»).
  • Дзень, калі ўпала страла: Аповесці і апавяданні. — Менск: Маст. літ., 1988. — 233 с.
  • Асветніца з роду Ўсяслава: Эўфрасіня Полацкая. — Менск: Навука і тэхніка, 1989.— 53 с, [8] л. іл. (сэрыя «Нашы славутыя землякі»). ISBN 5-343-00602-7.
  • Пакуль не згасла свечка. — Москва, 1990.
    • Пока не погасла свеча: Повести и рассказы. Москва: Мол. гвардия, 1990.— 302 с.(рас.)
  • Там, за дзвярыма: Вершы ў прозе. — Менск: Маст. літ., 1991. — 94 с.
  • Прысуд выканаў невядомы. (пра рэвалюцыянера Ігната Грынявіцкага) — Менск: Навука і тэхніка, 1992.— 52 с, іл.(сэрыя «Нашыя славутыя землякі»). ISBN 5-343-00883-6.
  • «Цалкам сакрэтна», альбо Адзін дзень у трох іпастасях. Літаратурна-публіцыстычныя артыкулы. Эсэ. — Менск, 1992. — 80 с.
  • Эўфрасіня Полацкая. — Менск, Маст. літ. 1992. — 220 с, іл. (сэрыя «Святыя зямлі Беларускай»). ISBN 5-340-01238-7, 2000.
  • Рандэву на манеўрах: Аповесць, апавяданні. — Менск: Маст. літ., 1992.— 271 с ISBN 5-340-00984-X.
  • Міласьць князя Гераніма: Аповесці. Апавяданні. — Менск: Юнацтва. 1993.— 272 с (сэрыя «Школьная бібліятэка»).
  • Мой радавод да пятага калена. Эсэ. — Менск: ВЦ «Бацькаўшчына», 1993.— 184 с ISBN 985-6026-02-4.
  • Пяць мужчын у леснічоўцы: Аповесці, апавяданні, эсэ. — Менск: Маст. літ., 1994.— 366 с (сэрыя «Зь вякоў мінулых»). ISBN 5-340-01379-0.
  • Таямніцы полацкай гісторыі. — Менск, 1994, 2000, 2002.
    • Тайны полоцкой истории. Менск: Беларусь, 1995.— 478 с.: ил. ISBN 985-01-0067-2.(рас.)
  • Фаўна сноў: Вершы. — Менск: Маст. літ., 1995. — 95 с.
  • Адкуль наш род. — Менск, 1996; Вільня: Наша Будучыня, 2000,2003.
  • Божая кароўка зь Пятай авэню. — Менск: Наша Ніва, 1998. — 186 с.
  • Жыватворны сымбаль Бацькаўшчыны. Гісторыя Крыжа святой Эўфрасіні Полацкай./ Уклад. У.Арлоў. — Менск: «Асар», 1998.
  • Рэквіем для бензапілы: Аповесці, апавяданні. Менск: Маст. літ., 1998.— 240 с.
    • Requiem dla piły motorowej, przeł. Czesław Seniuch — Białystok: Związek Białoruski w RP, 2000. Związek Białoruski w RP.(пол.)
    • Реквієм для бензопилки: Оповідання та повість. Пер. з білорус. Олександра Ірванця. К.: Факт, 2005.- 272 с (Сэрыя «Exceptis excipiendis»). ISBN 966-359-037-8.
  • Сны імператара: Апавяданні, аповесці, эсэ. — Менск: Маст. літ., 2001—383 с (сэрыя «Беларуская проза 20 стагодзьдзя»). ISBN 985-02-0500-8.
  • Уладзімір Арлоў, Генадзь Сагановіч. Дзесяць стагодзьдзяў беларускай гісторыі (862—1818): Падзеі. Даты, Ілюстрацыі. — Вільня: Наша Будучыня, 2001,2002. (2001(рас.)).
  • Арлоў У., Герасімовіч З. Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя. — Martin, Slovakia, 2003.— 320 с, іл.
  • Адкусі галаву вароне. Эсэ. — Менск: «Наша Ніва» (Бібліятэка «Vostraja Brama», 7). 2003.— 176 с ISBN 9955-437-17-0.
  • Ордэн Белай Мышы. Аповесці. Апавяданні. — Менск: Маст. літ., 2003.— 301 с.
  • Каханак яе вялікасьці. Гістарычныя апавяданні. Эсэ. — Менск, 2004.
    • Kochanek jej wysokości. Tłumacz: Jan Maksymiuk — Wrocław, 2006. Kolegium Europy Wschodniej (Seria «Biblioteka Białoruska»). ISBN 83-89185-13-X(пол.)
  • Час чумы. Гістарычныя аповесці, апавяданні. — Менск: І.П. Логвінаў, 2005.— 208 с ISBN 985-6701-76-7.
  • Сланы Ганібала. Выбраныя эсэ. — Менск: І.П. Логвінаў, 2005.— 396 с ISBN 985-6701-79-1.
  • Паром празь Ля-Манш. Вершы. Менск: Логвінаў, 2006.— 156 с ISBN 985-6800-13-4.
  • Імёны Свабоды. Гісторыя; Культура; Палітыка; Біяграфіі; Мэмуары. Прага: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2007.— ISBN: 978-0-929849-14-0.
  • Пакуль ляціць страла. Мастацкая літаратура; Грамадзтва. Прага: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2012.

Узнагароды[рэдагаваць]

  • 1986 — Ляўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (за кнігу «Добрыя дзень, траўня Шыпшына»)
  • 1991 — Мэдаль Францішка Скарыны (за ўнёсак ў распрацоўку тэмы гістарычнага мінулага Беларусі)
  • 1993 — Выдавецкая прэмія імя Ўладзімера Караткевіча
  • 1996 — Ляўрэат Літаратурнай прэміі Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра
  • 1998 — Прэмія Таварыства вольных літаратараў «Гліняны Вялес» (за зборнік эсэ «Божая кароўка зь Пятай авэню»)
  • 2010 — «Эўрапейскі паэт свабоды» (за кнігу вершаў «Паром праз Ла-Манш»)[2]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]

Крыніцы[рэдагаваць]