Уладзімер Высоцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Уладзімер Высоцкі
Vladimir Vysotsky.jpg
Дата нараджэньня 25 студзеня 1938
Дата сьмерці 25 ліпеня 1980
Гады творчасьці 19591980
Краіна СССР
Прафэсіі выканаўца, актор, паэт
Інструмэнты гітара
Жанры аўтарская песьня
Афіцыйны сайт

Уладзі́мер Высо́цкі (па-расейску: Владимир Семёнович Высоцкий; 25 студзеня 1938, Масква, СССР25 ліпеня 1980, Масква, СССР) — выбітны савецкі музыка, актор, паэт, аўтар сотняў песьняў на ўласныя вершы.

У якасьці аўтара й выканаўцы песень уласнага складаньня пад гітару заваяваў шырокую папулярнасьць. У 70-я гады XX стагодзьдзя, грамадзяне СССР набывалі магнітафоны (дарагая па тых часах купля, больш месячнага заробку[1]) адмыслова для таго, каб слухаць песьні Ўладзімера Высоцкага.
Шматлікія яго песьні сталі народнымі, а імёны герояў гэтых песень сталі намінальнымі. І гэта нягледзячы на тое, што ні яго песьні, ні само яго імя ў афіцыйных сродках масавай інфармацыі СССР практычна ня згадваліся.

Высоцкі напісаў каля 700 песьняў і вершаў, сыграў каля трыццаці роляў у фільмах, граў у тэатры, аб’езьдзіў з канцэртамі амаль ўсю краіну, яго прымалі й ведалі ў Францыі, Вугоршчыне, Баўгарыі, Польшчы, ЗША й іншых краінах сьвету. Высоцкі закранаў у гады строгай цэнзуры забароненыя тэмы (напрыклад, у раньнія гады выконваў блатныя песьні), сьпяваў аб паўсядзённым савецкім жыцьці й аб Вялікай Айчыннай Вайне — усё гэта й прынесла яму шырокую папулярнасьць.

Паводле вынікаў апытаньня Усерасейскага цэнтру вывучаньня грамадзкай думкі, які праводзіўся ў 2010 годзе, Высоцкі заняў другое месца ў сьпісе «куміраў XX стагодзьдзя» пасьля Юрыя Гагарына. Апытаньне, праведзенае фондам «Грамадзкай думкі» ў сярэдзіне ліпеня 2011 году, прадэманстравала, што, нягледзячы на зьніжэньне цікавасьці да творчасьці Высоцкага, абсалютная большасьць яго ведае, а каля 70% адказалі, што ставяцца да яго станоўча й лічаць ягоную творчасьць важнай зьявай расейскай культуры XX стагодзьдзя[2].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяцінства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дом на Вялікім карэтным завулку, дзе жыў Высоцкі з 1949 па 1955 гады

Уладзімер Высоцкі нарадзіўся 25 студзеня 1938 году ў радзільным доме на Трэцяй Мяшчанскай вуліцы (зараз гэта вул. Шчэпкіна). Раньняе дзяцінства ён правёў у маскоўскай камунальнай кватэры на 1-й Мяшчанскай вуліцы (зараз праспэкт Міра): «... На 38 пакояў была ўсяго адна прыбіральня ...» — напісаў у 1975 годзе Высоцкі пра сваё раньняе дзяцінства. У час Вялікай Айчыннай вайны ў 19411943 гадох жыў з маці ў эвакуацыі ў вёсцы Варанцоўка, у 20 км ад райцэнтра — гораду Бузулук, Чкалаўскай (зараз — Арэнбурскай) вобласьці. У 1943 годзе вярнуўся ў Маскву, на 1-ю Мяшчанскую вуліцу, 126 (з 1957 году — праспэкт Міра). У 1945 годзе Высоцкі пайшоў у першы кляс 273-й школы Растокінскага раёну Масквы.

Празь некаторы час пасьля разводу бацькоў, у 1947 годзе, Уладзімер пераехаў жыць да бацькі й ягонай другой жонцы — Яўгеніі Сьцяпанаўны Высоцкай-Ліхалатавай, якую сам Высоцкі называў «мама Жэня». У 19471949 гадох яны пражывалі ў мястэчку Эбэрсвальд у Нямеччыне, дзе ў той час служыў ягоны бацька. Там малады Валодзя навучыўся граць на фартэпіяна.

У кастрычніку 1949 году ён вярнуўся ў Маскву й пайшоў у 5-ы кляс мужчынскай сярэдняй школы № 186 (у цяперашні час там разьмяшчаецца галоўны корпус Расейскай прававой акадэміі Мінюста). У гэты час сям’я Высоцкіх жыла на Вялікім Карэтным завулку, 15, кв. 4. Зараз на хаце ўсталявана мэмарыяльная дошка, выкананая маскоўскім архітэктарам Гаспаранам Робэртам Рубэновічам, — першай, яшчэ ў савецкіх часоў, памятнай дошкай усенароднага куміра. Гэты завулак ушанаваны ў ягонай песьні: «Дзе твае сямнаццаць гадоў? На Вялікім Карэтным!».

Пачатак артыстычнай кар’еры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1953 году Высоцкі наведваў драмгурток у Доме настаўніка, які кіраваўся артыстам МХАТам Багамолавым. У 1955 годзе скончыў сярэднюю школу № 186, і, па патрабаваньні сваякоў, паступіў на мэханічны факультэт Маскоўскага інжынэрна-будаўнічага інстытута імя Куйбышава, зь якога сышоў пасьля першага сэмэстра[3].

Рашэньне аб сыходзе было прынята ў навагоднюю ноч з 1955 на 1956 год. Разам са школьным сябрам Высоцкага, Ігарам Каханоўскім, зь якім было вырашана правесьці навагоднюю ноч вельмі своеасаблівым чынам — за выкананьнем чарцяжоў, безь якіх іх не дапусьцілі бы да сэсіі. Дзесьці а другой гадзіны ночы чарцяжы былі гатовыя. Але тут Высоцкі ўстаў і, узяўшы са стала слоік з тушшу, ці па іншай вэрсіі — з рэшткамі моцна заваранай кавы, стаў паліваць ейным зьмесьцівам свой чарцёж. «Усё. Буду рыхтавацца, ёсьць яшчэ паўгода, паспрабую паступіць у тэатральны. А гэта — не маё ... ». Заява Высоцкага аб адлічэньні зь інстытуту па ўласным жаданьні была падпісана 23 сьнежня 1955 году[4].

З 1956 па 1960 гады Высоцкі быў студэнтам акторскага аддзяленьня школы-студыі МХАТ імя Уладзімера Неміровіча-Данчанкі. Ён займаўся спачатку ў Вяршылава, потым у Масальскага й Камісарава. 1959 год адзначыўся першай тэатральнай працай, Высоцкі згуляў ролю Парфірыя Пятровіча ў навучальным спэктаклі «Злачынства й пакараньне», і першай роляй у кіно ў фільме «Аднагодкі», эпізадычная роля студэнта Пеці. 28 чэрвеня 1960 году адбылося першае згадваньне пра Высоцкага ў цэнтральным друку, у артыкуле Сяргеева «Дзевятнаццаць з МХАТу» у газэце «Савецкая культура».

Падчас навучаньня на першым курсе Высоцкі пазнаёміўся з Ізай Жукавай, зь якой абраўся шлюбам увесну 1960 году. У 19601964 гадох Высоцкі працаваў у Маскоўскім драматычным тэатры імя Пушкіна, але зь перапынкамі. Там ён згуляў ролю лесуна ў спэктаклі «Пунсовенькая кветачка» паводле казцы Сяргея Аксакова, а таксама яшчэ каля дзесяці роляў, у асноўным — эпізадычных. У 1961 годзе на здымках кінафільма «713-ы просіць пасадку» пазнаёміўся зь Людмілай Абрамавай, якая стала ягонай другой жонкай, аднак афіцыйна шлюб быў зарэгістраваны толькі ў 1965 годзе.

Сталыя гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дом Высоцкага на Таганцы

У далейшым паэтычная й песенная творчасьць, разам з працай у тэатры й кіно, стала галоўнай справай жыцьця Высоцкага. Папрацаваўшы менш двух месяцаў у Маскоўскім тэатры мініятураў, Уладзімер паспрабаваў паступіць у тэатар «Сучасьнік». У 1964 годзе Высоцкі стварыў свае першыя песьні да кінафільмаў і паступіў на працу ў Маскоўскі тэатар драмы й камэдыі на Таганцы, дзе працаваў да канца жыцьця.

У ліпені 1967 году Ўладзімер Высоцкі пазнаёміўся з францускай акторкай расейскага паходжаньня Марынай Уладзі, якая стала ягонай трэцяй жонкай са сьнежня 1970 году.

У чэрвені 1968 году Высоцкі паслаў ліст у ЦК КПСС у сувязі з рэзкай крытыкай ягоных раньніх песьняў у цэнтральных газэтах[5]. У тым жа годзе выйшла ягоная першая аўтарская грамплястынка «Песьні з кінафільма "Вэртыкаль"». Улетку 1969 году ў Высоцкага быў цяжкі прыступ, і тады ён выжыў толькі дзякуючы Марыне Ўладзі, калі яна ў гэты час была ў Маскве. Праходзячы міма ваннай, яна пачула стогны й убачыла, што Высоцкі сыходзіць крывёй горлам.

На шчасьце, лекары прывезьлі Высоцкага ў Інстытут хуткай дапамогі імя М. В. Скліфасоўскага своечасова, яшчэ некалькі хвілінаў затрымкі — і ён бы ня выжыў[6]. Лекары змагаліся за ягонае жыцьцё васемнаццаць гадзін. Высьветлілася, што прычынай крывацёку зьявіўся трэснутая ў горле судзіна, але ў тэатральных колах некаторы час хадзілі чуткі пра ягоную іншую цяжкую хваробу.

У лістападзе 1971 году ў тэатры на Таганцы адбылася прэм’ера спэктакля «Гамлет», галоўную ролю ў якім выканаў Высоцкі[3]. 15 чэрвеня 1972 году ў 22:50 па эстонскаму тэлебачаньні была паказана 55-хвілінная перадача «Хлопец з Трыножкі» — першае зьяўленьне Высоцкага на савецкім тэлеэкране, калі не лічыць кінафільмаў зь ягоным удзелам. У 1975 годзе Высоцкі пасяліўся ў каапэратыўнай кватэры на Малой Грузінскай вуліцы ў доме нумар 28. У тым жа годзе ў першы й апошні раз прыжыцьцёва быў апублікаваны верш Высоцкага ў савецкім літаратурна-мастацкім зборніку «Дзень паэзіі 1975». Гэтым вершам быў «З дарожнага дзёньніка».

У 1977 годзе часопіс «Тэатар» апублікаваў артыкул Міхаіла Борка «Уладзімер Высоцкі» аб тэатральных працах актора. 13 лютага 1978 году загадам № 103 Міністэрства культуры СССР, згодна з запісам у атэстацыйным пасьведчаньні артыста № 17114, Уладзімеру Высоцкаму была прысвоена вышэйшая катэгорыя вакаліста-саліста эстрады[7], пасьля чаго Высоцкі ўжо быў афіцыйна прызнаны «сьпеваком-прафэсіяналам».

У 1978 годзе Высоцкі запісаўся на тэлебачаньні Чачэна-Інгускай АССР[8]. А на наступны год удзельнічаў у выданьні альманаха «Мэтраполь». У 1970-х гадох пазнаёміўся ў Парыжы з цыганскім музыкам і артыстам Алёшам Дзьмітрыевічам. Яны неаднаразова выконвалі разам песьні й рамансы й нават зьбіраліся запісаць сумесную плястынку, але Высоцкі памёр у 1980 годзе, і гэты праект не ажыцьцявіўся[9].

Разам з акторамі Тэатра на Таганцы езьдзіў з гастролямі за мяжу, то бок у Баўгарыю, Вугоршчыну, Югаславію, Францыю, НДР, Польшчу. Атрымаўшы дазвол выехаць да жонкі ў Францыю з прыватным візытам, здолеў таксама пабываць некалькі разоў у ЗША, Канадзе, Таіці й іншых краінах.

У СССР па Цэнтральным тэлебачаньні ў гады жыцьця Высоцкага не было паказана ніводнага ягонага канцэртнага выступу або інтэрвію[10].

У траўні 1979 году ў вучэбнай тэлестудыі факультэта журналістыкі МДУ Уладзімер Высоцкі запісаў відэапасланьне для амэрыканскага актора й рэжысэра Ўорэна Біці. Высоцкі разьлічваў пазнаёміцца ​​зь ім і шукаў магчымасьць зьняцца ў фільме «Чырвоныя», які Біці зьбіраўся зьняць у якасьці рэжысэра. Падчас запісу Высоцкі зрабіў некалькі спробаў размаўляць па-ангельску, імкнучыся пераадолець моўны бар’ер. Відэапасланьне тады гэтак і не дасягнула адрасата. Гэты відэазапіс быў упершыню адкрыта паказана больш чым праз трыццаць гадоў, разам з матэрыяламі тэлекампаніяў Італіі, Мэксыкі, Польшчы, ЗША й з прыватных архіваў, у майстроў у фільме 2013 году «Уладзімер Высоцкі. Ліст да Ўорэна Біці»[10].

Для Высоцкага гэта было рэдкай магчымасьцю выступіць перад відэакамэрай. Тады ён яшчэ ня меў магчымасьці зрабіць гэта на Цэнтральным тэлебачаньні[10].

22 студзеня 1980 году Высоцкі запісаўся на ЦТ у праграме «Кінапанарама», фрагмэнты якой былі ўпершыню паказаны ў студзені 1981 году, а цалкам перадача выйшла толькі 23 студзеня 1987 году. У першай частцы гэтай перадачы Высоцкі выконваў папуры зь фільму «Вертыкаль», песьні «Мы круцім Зямлю», «Адна навуковая загадка» й іншыя творы.

Апошнія дні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцьвярджаецца, што Ўладзімер Высоцкі пакутаваў ад алькагольнай залежнасьці на працягу многіх гадоў. Зь цяжкіх станаў, калі адказвалі ныркі й узьнікалі праблемы з сэрцам, лекары выводзілі актора з дапамогай рэчываў наркатычнага шэрагу, і калі не самі лекары такім чынам «падсадзілі» Высоцкага на наркотыкі, то, ва ўсялякім выпадку, неспадзявана падказалі спосаб «лячэньня» ад алькагалізму. У канцы 1970-х гадоў на зьмену алькаголю прыйшоў марфін, пры гэтым дозы Ўладзімера ўвесь час павялічваліся[11].

Паводле словаў Марыны Ўладзі, спробы лячэньня не давалі вынікаў[6], і, як сьцьвярджае Перавозчыкаў, у пачатку 1980 году Высоцкі быў ужо асуджаны: яму прадказвалі хуткую сьмерць альбо ад перадазіроўкі наркотыкаў, альбо ад «ломкі» (абстынэнцыі). Роўна за год да сьмерці, у ліпені 1979 году, Уладзімер Высоцкі ўжо перажыў клінічную сьмерць падчас гастроляў у Бухары. У ліпені 1980 году, у сувязі з правядзеньнем у Маскве Алімпійскіх гульняў, у актора, паводле словаў усё таго ж Перавозчыкава, зноў паўсталі праблемы з набыцьцём наркотыкаў[11].

16 красавіка 1980 году адбыліся апошнія здымкі канцэрту Высоцкага ў Ленінградзкім ВДТ, дзе ён выконваў песьні «Коні пераборлівыя», «Купалы», «Паляваньне на ваўкоў» і расказваў пра сваю творчасьць. Фрагмэнт гэтых здымкаў увайшоў у перадачу Вінаградава «Я вяртаю ваш партрэт». На адваротным баку падвойнага альбома «Сыны ідуць у бой» прыведзены фатаграфіі менавіта з гэтага канцэрта. 2 чэрвеня 1980 году адбыўся адзін з апошніх канцэртаў Высоцкага ў Калінінградзе, на якім яму стала дрэнна.

3 ліпеня 1980 году адбылося выступленьне Высоцкага ў Люберацкім гарадзкім палацы культуры ў Маскоўскай вобласьці, дзе, па словах відавочцаў, ён выглядаў нездаровым, казаў, што адчувае сябе не надта добра, але на сцэне трымаўся бадзёра й, замест паўтары заплянаваных гадзіны, адыграў двухгадзінны канцэрт[12]. 14 ліпеня 1980 году падчас выступу ў МНІІЭМ у Маскве Уладзімер Высоцкі выканаў адну са сваіх апошніх песень —- «Сум мой, туга мая... Варыяцыя на цыганскія тэмы». 16 ліпеня ён правёў свой апошні канцэрт у падмаскоўным Калінінградзе (цяпер Каралёў)[13].

18 ліпеня 1980 году Высоцкі апошні раз зьявіўся ў сваёй самай вядомай ролі ў Тэатры на Таганцы, у ролі Гамлета ў аднайменнай пастаноўцы па Шэксьпіру. 25 ліпеня 1980 году Высоцкі памёр у сьне ў сваёй маскоўскай кватэры. Непасрэдная прычына сьмерці застаецца спрэчнай, бо выкрыцьцё не выраблялася. На думку адных, у прыватнасьці, Станіслава Шчарбакова й Леаніда Сульпавара, прычынай сьмерці стала асьфіксія, на думку іншых — востры інфаркт міякарда.

Пахаванье[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Могілкі Высоцкага

Уладзімер Высоцкі памёр падчас праходжаньня ў Маскве летніх Алімпійскіх гульняў. Паведамленьняў пра сьмерць артыста, акрамя двух паведамленьняў у «Вячэрняй Маскве» (пра сьмерць і даце грамадзянскай паніхіды) і нэкралёга ў газэце «Советская культура» (і, магчыма ўжо пасьля пахаваньня, — артыкул памяці Высоцкага ў «Советской России») у савецкіх сродках масавай інфармацыі практычна не друкавалася[14]. Над акенцам тэатральнай касы была вывешана аб’ява: «Памёр актор Уладзімер Высоцкі». І, тым ня менш, ля Тэатра на Таганцы, дзе ён працаваў, сабраўся вялізны натоўп, які знаходзіўся там на працягу некалькіх дзён, то бок у дзень пахаваньня былі таксама запоўненыя людзьмі дахі будынкаў вакол Таганскай плошчы. Пры гэтым ніводны глядач набыты квіток назад ня здаў, зараз яны маюць калекцыйны статус[15]. 28 ліпеня 1980 году Высоцкі быў пахаваны на Ваганькаўскіх могілках.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паэзія й песьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Высоцкі напісаў звыш 100 вершаў, каля 600 песень і паэму для дзяцей у двух частках, у агульнай складанасьці ягонаму пяру належыць прыблізна 700 паэтычных твораў.

Даволі шмат песень было напісана спэцыяльна для кінафільмаў, але большая іхная частка, часам па тэхнічных прычынах, але часьцей за ўсё з-за бюракратычных забаронаў[16], у канчатковыя вэрсіі фільмаў не ўвайшла, як то песьні ў фільмы «Зямля Саньнікава», «Другая спроба Віктара Крохіна», «Асаблівае меркаваньне» й іншыя.

Стыль і тэматыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Як правіла, Высоцкага адносяць да бардаўскай музыцы, аднак тэматыка песень і манера выкананьня Высоцкага прыкметна адрозьнівалася ад большасьці іншых, «інтэлігентных» бардаў, акрамя таго, сам Уладзімер не прылічаў сябе да бардаўскага руху. Акрамя таго, у адрозьненьне ад большасьці савецкіх бардаў, Высоцкі быў прафэсійным акторам і, ужо па гэтае прычыне, ня можа быць аднесены да самадзейнасьці.

Складана знайсьці бакі жыцьця, якія б Высоцкі не закрануў у сваёй творчасьці. Гэта й «блатныя» песьні, і баляды, і любоўная лірыка, а таксама песьні на палітычныя тэмы, часьцяком сатырычныя ці нават тыя, якія зьмяшчаюць рэзкую крытыку, прамую або, часьцей, напісаную эзопавай мовай, грамадзкага ладу, песьні пра стаўленьне да жыцьця простых людзей, гумарыстычныя песьні й песьні-казкі. Многія песьні напісаны ад першай асобы й пасьля атрымалі назву «песьні-маналёгі». У іншых песьнях магло быць па некалькі герояў, «ролі» якіх Высоцкі выконваў, зьмяняючы голас, як то песьня «Дыялёг перад тэлевізарам». Гэта своеасаблівыя «песьні-спэктаклі», напісаныя для выкананьня адным «акторам».

Высоцкі сьпяваў пра пачуцьцё ўласнай годнасьці людзей як у паўсядзённым жыцьці, гэтак і ў экстрэмальных сытуацыях, пра сілу характару й нягоды чалавечага лёсу, што прынесла яму велізарную папулярнасьць.

Незвычайна й ярка ім прадстаўлена ваенная тэматыка ў песьнях аб Вялікай Айчыннай вайне. Дакладнасьць і вобразнасьць мовы, выкананьне песень «ад першай асобы», шчырасьць аўтара, экспрэсіўнасьць выкананьня стваралі ў слухачоў уражаньне, што Высоцкі сьпяваў аб вопыце ўласнай жыцьця, хоць пераважная частка гісторыяў, расказаных у песьнях, была альбо цалкам ці поўнасьцю прыдуманая аўтарам, альбо заснаваная на апавяданьнях іншых людзей. Дзіцячыя ўражаньні ад вайны перарасьлі ў сталыя паэтычныя пачуцьці.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кошт магнітафону ў СССР
  2. ^ Большинство россиян по-прежнему знают и любят песни Высоцкого — опрос. interfax.ru
  3. ^ а б Новиков В. И. — Высоцкий. 6-е изд. М., Молодая гвардия, 2010. Серия: Жизнь замечательных людей. Вып. 1248. 474 с. ISBN 978-5-235-03353-5.
  4. ^ Высоцкий: исследования и материалы: в 4 т. Т. 2. Юность / сост.: С. И. Бражников, Ю. А. Куликов, Г. Б. Урвачёва. — М.: ГКЦМ В. С. Высоцкого, 2011. — 400 с.: ил., см. стр. 341
  5. ^ «Они пришли слушать именно те песни, которые я пел». В. С. Высоцкий — в ЦК КПСС. 24 июня 1968 года // Известия ЦК КПСС — 1989 — № 12 — С. С.129.- 130.
  6. ^ а б Марина Влади. Владимир, или Прерванный полёт. — М.: Прогресс, 1989. — ISBN 5-01-001751-2
  7. ^ Биография Владимира Высоцкого. Годы 78-80. Narod.ru
  8. ^ Відэазапіс быў выданы на DVD «Владимир Высоцкий. Грозный — Москва».
  9. ^ «Alyosha Dimitrievich — Russian Gipsy chanson performer» на сайце barynya.com
  10. ^ а б в Владимир Высоцкий. Письмо Уоррену Битти. Russia.tv
  11. ^ а б Перевозчиков В. Правда смертного часа. Посмертная судьба. — М.: Вагриус, 2006. — ISBN 5-9697-0318-4
  12. ^ Л. Симакова. Владимир Высоцкий в Люберецком районе Московской области
  13. ^ Каталёг выступаў Уладзімера Высоцкага. v-vysotsky.narod.ru
  14. ^ Владимир Желтов. Жизнь и смерть Владимира Высоцкого // Смена
  15. ^ Інтэрвію з рэжысэрам Юрыем Ліімавым. Сайт Тэатру на Таганцы
  16. ^ Владимир Высоцкий в кино. — М.: Союз кинематографистов СССР. Всесоюзное ТПО «Киноцентр», 1990 года

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ён ня вярнуўся з бою; Я не люблю. [Пераклаў А. Хатыс] // Паўночнае зьзяньне. № 2. Якуцк. 1993. С. 4-5.
  • Баркоўскі А. Марына Уладзі аб беларусах. // Голас часу. № 6. Лёндан. № 6. С. 16-17.
  • Ён не вярнуўся з бою. [Пераклаў А. Баркоўскі] // Голас часу. № 6. Лёндан. Б. 17-18.
  • Беларускі Высоцкі: Дыялог ля тэлевізара; Коні пераборлівыя; Я не люблю. [Пераклаў А. Баркоўскі] // Чырвоная Зьмена. Менск. 16 чэрвеня 1994. С.4
  • Памяць: Ён не вярнуўся з бою; Сыны ідуць у бой. [Пераклаў А. Баркоўскі] // Чырвоная Зьмена. Менск. 16 ліпеня 1994. С. 3

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Уладзімер Высоцкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў