Уладзімер Гаеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Гаеў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 кастрычніка 1977(1977-10-28)[1][2] (46 гадоў)
Рост 189 см
Вага 84 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1996—2002 Славія Мазыр 95 (0)
2001 Энэргетык-БДУ 10 (0)
2003 Гомель 15 (0)
2003—2006 Дынама Бухарэст 38 (0)
2007 Чарнаморац Адэса 2 (0)
2008 Савіт Магілёў 15 (0)
2008 Шахцёр Салігорск 7 (0)
2009—2010 Гомель 49 (0)
2011—2015 Славія Мазыр 115 (0)
Зборныя
1996—1999 Беларусь (да 21) 15 (0)
2006—2007 Беларусь 4 (0)

Уладзімер Гаеў (нарадзіўся 28 кастрычніка 1977 году, Мазыр, БССР) — колішні беларускі футбаліст, брамнік. Уваходзіць у «Клюб беларускіх брамнікаў», якія не прапускалі галы ў 100 і болей матчах на найвышэйшым узроўні[3].

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Футбольную кар’еру пачаў у мазырскай «Славіі», выхаванцам якой і зьяўляецца. Гуляў таксама ў менскай «Зорцы-БДУ», салігорскім «Шахцёры» й «Гомелі», а таксама ў бухарэсцкім «Дынама» й адэскім «Чарнаморцы». У Румыніі правёў тры сэзоны, за якія пасьпеў выйграць шматлікія трафэі. Пасьля году ў адэскім «Чарнаморцы» вярнуўся ў Беларусь. У 2011 годзе зноўку стаў гульцом роднага мазырскага клюбу, дзе стаў капітанам каманды.

У сэзоне 2013 году спачатку саступаў месца ў старце Сімасу Скіндэрысу, але потым вярнуў месца ў аснове. 3 жніўня 2013 году, захаваўшы браму ў недатыкальнасьці ў матчы супраць «Тарпэда-БелАЗ» (1:0), стаў чальцом беларускага «Клюбу сухіх брамнікаў»[3]. Завяршыў кар’еру пасьля сэзону 2015 году і ўвайшоў у трэнэрскі штаб мазырскай «Славіі»[4][5]. З 2018 году — трэнэр брамнікаў у клюбе «Слуцак»[6].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За нацыянальную зборную Беларусі правёў чатыры гульні.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Славія»:

«Гомель»:

«Дынама» Бухарэст:

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Славія Мазыр 2015 Найвышэйшая ліга 10 –24

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]