Уладзімер Карват

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Уладзімер Мікалаевіч Карват
28 лістапада 195823 траўня 1996
Stamp of Belarus. Karvat V. N.jpg
Уладзімер Карват
Месца нараджэньня Сьцяг Беларускай ССР Берасьце, БССР
Месца сьмерці Дзяржаўны сьцяг Беларусі в. Арабаўшчына, Баранавіцкі раён, Беларусь
Прыналежнасьць Дзяржаўны сьцяг Беларусі Беларусь
Сьцяг СССР СССР
Род войскаў Вайскова-паветраныя сілы Беларусі
Гады службы 19811996
Званьне Падпалкоўнік
Частка 1-й авіяцыйная эскадрыльля 61-й зьнішчальнай авіябазы ў Баранавічах
Камандаваў начальнік паветрана-агнявой базы ў горадзе Баранавічы
Узнагароды
Мэдаль Гэроя Беларусі
Ордэн «За службу Радзіме ва Ўзброеных Сілах СССР» III ступені
Мэдаль 70 год Узброеным Сілам СССР
Уладзімер Карват у Вікісховішчы

Уладзімер Карват (28 лістапада 1958, Берасьце — 23 траўня 1996, Арабаўшчына, Баранавіцкі раён) — беларускі вайсковы лётчык першай клясы, падпалкоўнік, начальнік паветрана-агнявой базы ў горадзе Баранавічы. Загінуў пад час выкананьня вучэбна-трэніровачнага палёту. Адвёў самалёт ад вёскі Арабаўшчына. 21 лістапада 1996 пасьмяротна ўзнагароджаны званьнем Герой Беларусі [1].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Берасьці. Навучаўся ў СШ №8. У 1981 скончыў Армавірскую вышэйшую ваойскова-авіяцыённую вучэльню. Пачынаў лужыць на Далёкім Усходзе. Лётаў на самалёце МіГ-23. Быў прызначаны намесьнікам камандзіра палка па лётнай падрыхтоўцы.

Пасьля распаду СССР ў жніўні 1994 напісаў рапарт аб пераводе ва ўзброеныя сілы Рэспублікі Беларусь. 11 верасьня 1994 прысягаў на вернасьць народу Беларусі. Быў прызначаны начальнік паветрана-агнявой і тактычнай падрыхтоўкі 61 авіябазы ў Баранавічах.

Авіякатастрофа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

23 траўня 1996 Карват выконваў навучальна-трэніровачны палётпа практыкаваньню 314 «Курсу баявой падрыхтоўкі зьнішчальнай авіяцыі» на самалёце Су-27 з нумарам 29. У практыкаваньне быў уключаны палёт у аблоках з вялікімі вугламі нахілу з адпрацоўкаю тактычных прыёмаў паветранага бою ў аблоках на малай вышыні ў складаных мэтыёўмовах у ночы.

Палёт пачаўся а 22:44:31. А 22:52 калі самалёт знаходзіўся на вышыні 900 мэтраў, на хуткасьці 540 км/г, Карват паведаміў, што спрацавала табло падзеньня ціску ў першай гідрасыстэме. Зь зямлі загадалі неадкладна вяртацца на базу. Праз 29 сэкундаў паведамленьне пра непаладкі ў 1-й гідрасыстэмі зьніклі, але амаль адразу з’явіліся паведамленьні пра іншыя паломкі. На вышыні 600 м і хуткасьці 440 км/г перастала працаваць сыстэма кіраваньня.

Лётчыку было загадана катапульцірвацца, але ў гэты час самалёт знаходзіўся над вёскаю Арабаўшчына і Карват спрабаваў адвесьці самалёт ад вёскі. У 22:54, праз 14 сэкундаў пасьля паведамленьня пра адмовы працы сыстэмі кіраваньня, СУ-27 разьбіўся за кілямэтар ад вёскі Арабаўшчына.

У фільме «Звычанй герой» (2004) пра Уладзімера Карвата, Аляксандар Марфіцкі распавядаў пра тую катастрофу: «Ён сапраўды зьдзейсьніў гераічны ўчынак. Адвёў самалёт самолет. Усё ж такі 24 тоны, 4 тоны паліва, калі б ён ўпаў недзе на населены пункт, там не адзін дом бы сгарэў. Вельмі шмат было б ахвяраў, тым больш, што гэта было ў ночы, усе людзі знаходзіліся ў хатах, наступствы былі б самымі сумнымі»[2].

Мясцовыя жыхары адразу пасьпяшаліся на дапамогу. Самалёт загарэўся, мясцовыя жыхары спрабавалі выцягнуць цела з кабіны. Сякераю былі перарублены рэмяні, але выцягнуць пілота не атрымалася. Праз 20 хвілін прыбылі пажарныя з Гарадзішча, якія здолялі не дапусціць полымя да кабіны пілота, а пасьля і патушыць загараньне. Але Карват загінуў пры падзеньні. Цела пілота здолялі выцягнуць толькі на наступны дзень.

Паводле высновы камісыі катастрофа адбылася з-за пажару ў левым абцякальніку хваставой часткі. У гідрасыстэма працякла, перагарэлі электрычныя кабелі і самалёт згубіў кіраваньне.

У Карватам разьвітваліся ў Баранавічах. Пахаваны 26 траўня 1996 у Берасьці.

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Берасьці: У гонар Карвата названая вуліца. У 1997 на дзень нараджэньня на будынку школы №8, дзе навучаўся Карват, усталявана памятная дошка. 10 сакавіка 1997 Савет Міністраў пастановаю № 179 надаў школе імя В. М. Карвата. На скрыжаваньні бульвару Касманаўтаў і вуліцы Гогаля 5 траўня 2000 усталяваны помнік герою. Зацьверджана іменная стыпэндыя Героя Беларусі, якая надаецца найлепшым курсантам авіяцыйнага факультэту Вайсковай Акадэміі Беларусі, заснаваны Міжнародны турнір па міні-футболу на прыз Уладзімера Карвата [3]. Загадам міністра абароны № 263 ад 22 траўня 1997 падпалкоўнік Карват назаўсёды залічаны ў сьпісы 1-й авіяцыйнай эскадрыльлі 61-й зьнішчальнай авіябазы ў Баранавічах. [4] Берасьцейская абласная арганізацыя імя В. Н. Карвата Грамадзкага аб’яднаньня «Саюз афіцэраў запасу».

Іншыя месцы: У траўні 2009 у Баранавічах на базе 61-й авіябазы адчынены музэй У.Карвата.[5]

У Баранавічах маецца сквэр ім. Карвата. У Менску яго імем названа вуліца.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]