Уладзімер Меншык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Меншык
Vladimír Menšík
Памятная дошка ў Іванчыцах
Імя пры нараджэньні Уладзіслаў Меншык[1]
Дата нараджэньня 9 кастрычніка 1929
Месца нараджэньня Сьцяг Чэхіі Іванчыцы
Дата сьмерці 29 траўня 1988
Месца сьмерці Сьцяг Чэхіі Брно
Прычына сьмерці астма[d]
Месца пахаваньня
Грамадзянства Чэхаславаччына Чэхаславаччына
Месца вучобы
Занятак актор
Гады дзейнасьці 19531988
Дзеці Petr Menšík[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0579844

Уладзі́мер Ме́ншык (па-чэску: Vladimír Menšík; 9 кастрычніка 1929, Іванчыцы, Чэхаславаччына — 29 траўня 1988, Брно, Чэхаславаччына) — чэскі актор[3] мараўскага паходжаньня, вядоўца, шоўмэн. Народны артыст Чэхаславаччыны. Бацька акторкі і вядоўцы Марціны Меншыкавай. У тэатры граў вельмі мала — большасьць са сваіх 150 роляў выканаў у фільмах і на тэлебачаньні.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыўшы вучэльню, пэўны час працаваў на будоўлі. Пасьля з другой спробы паступіў у Музычную акадэмію ў Брне, па сканчэньні ў 1953 прыйшоў працаваць у Весьніцкі тэатар. Хоць там быў заангажаваны цалкам, усё ж марыў здымацца ў кіно. Упершыню паўдзельнічаў у здымках фільму «Вялікі шанец» у масоўцы. Пасьля выкананьня ролі італійскага мэханіка ў фільме «Дзядуля аўтамабіль» рэжысэра Альфрэда Радка нарэшце зьвярнуў на сябе ўвагу. Аднак гэта не спадабалася Эмілю Францішку Бур’яну, які недалюбліваў кінэматограф, таму ў 1958 року Ўладзімер Меншык сышоў з тэатру і падпісаў дамову з кінастудыяй «Barrandov».

Ягонае кінэматаграфічнае майстэрства напоўніцу раскрылася ў 50-я—60-я рокі. Быў ня толькі камэдыйным акторам; бліскуча выконваў таксама трагікамічныя і нават драматычныя ролі. У 1970-х ужо граў пераважна ў камэдыях, як у фільмах, так і ў казках і сэрыялах. Зьявіўся ў сотнях тэлевізыйных перадачаў, зьняўся ў больш чым 150 кіна- і тэлефільмах.

Цягам доўгіх гадоў цяжка хварэў на астму. Акрамя таго, шмат курыў і піў[4][5][6], што вельмі падкасіла ягонае здароўе. Апошні раз здымаўся ў тэлеперадачы «ABECEDA» ў траўні 1988[5], праз два дні памёр у Брне. Пахаваны на праскіх Альшанскіх могілках.

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У ягонай роднай хаце ў Іванчыцах ўсталяваная памятная дошка і дзейнічае пастаянная выстава.

29 красавіка 2007 была ўрачыста адкрытая аглядная вежа Ўладзімера Меншыка ў Гліне[7][8][9].

У Брне існуе кавярня Ўладзімера Меншыка, якою валодае ягоны сын Пэтар[10].

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уладзімер Меншык быў жанаты двойчы. Зь першаю жонкаю Вераю мелі двух дзяцей — сына Пятра (1955) і дачку Ўладзімеру (1957). З другою жонкаю Вольгаю мелі яшчэ двух — сына Яна (1962) і дачку Марціну (1965), якая таксама стала акторкаю.

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Нерашучы стралец» (1956) — poddůstojník
  • «Дзядуля аўтамабіль» (1956)
  • «Верасьнёвыя ночы» (1957)
  • «Шчаняты» (1957)
  • «Лёгкае жыцьцё» (1957)
  • «Падробка» (1957)
  • «Канец яснавідцы» (1957)
  • «Туга» (1958)
  • «Аднойчы на Раство» (1958)
  • «Зорка йдзе на поўдзень» (1958)
  • «Сёньня апошнім разам» (1958)
  • «Абуджаныя» (1959)
  • «Агідная панна» (1959)
  • «Кароль Шумавы» (1959)
  • «Галоўная перамога» (1959)
  • «Даржбуян і Пандргола» (1959)
  • «105% алібі» (1959)
  • «Благія панядзелкі» (1960)
  • «У нас у Мехаве» (1960) — šofér
  • «Перажыўшы ўласную сьмерць» (1960)
  • «Прашча» (1960)
  • «Паходні» (1960)
  • «Хлопец як гара» (1960)
  • «Шэсьце да Багародзіцы» (1961)
  • «Мужчына зь першага стагодзьдзя» (1961)
  • «Лябірынт сэрца» (1961)
  • «Колькі словаў трэба любові» (1961)
  • «Шукаю тату» (1961)
  • «Эман Фіала» (дакумэнтальны, 1961)
  • «Завея» (1962)
  • «Даждлівы дзень» (1962)
  • «Ганначка ідзе ў школу» (1962)
  • «Пачаць спачатку» (1963)
  • «Цешча» (1963)
  • «Між намі, злодзеямі» (1963) — Bazan
  • «Як прыйдзе кот» (1963)
  • «Крэндзялёк» (1964) — Lahvička
  • «Аповеды пра дзяцей» (1964)
  • «Ліманадны Джо, або Конская опэра» (1964)
  • «Чынтамані і ліхвяр» (1964)
  • «Блазнава хроніка» (1964)
  • «Закон Архімэда» (1964)
  • «Паклічце Марціна» (1965)
  • «Цалкам змучаны хлопец» (1965)
  • «Трыццаць адзін у цені» (1965)
  • «Жудасная жонка» (1965)
  • «Пушчык едзе ў Прагу» (1965)
  • «Любошчы аднае бляндынкі» (1965)
  • «Герой баіцца» (1965)
  • «Алібі на вадзе» (1965)
  • Ženu ani květinou neuhodíš (1966)
  • «Забойства па-нашаму» (1966)
  • «Мядовы месяц, або Яшчэ не, Яўжэн!» (тэлевізыйны фільм, 1966)
  • «Голая пастушка» (1966)
  • «Хто хоча забіць Джэсьсі?» (1966)
  • «Гульня бяз правілаў» (1966)
  • Flám (1966)
  • «Аўтарэвю» (тэлевізыйны фільм, 1966)
  • «Змова з д’яблам» (1967)
  • «Злачынства і хітрасьць 1» (тэлевізыйны фільм, 1967)
  • «Абсалютна сакрэтныя прэм’еры» (1967)
  • «Маркета Лазарава» (1967)
  • «Клетка для дваіх» (1967)
  • «Калі ж сьвята Дамініка» (1967)
  • «Хэпі энд» (1967)
  • «Усе добрыя суайчыньнікі» (1968)
  • «Крэматар» (1968)
  • «Рапарт» (тэлевізыйны фільм, 1968)
  • «Труну ва сьне ўбачыўшы» (1968)
  • «Нашая шалёная сямейка» (1968)
  • «Маратон» (1968)
  • «Грэшныя людзі места праскага» (тэлевізыйны сэрыял, 1968)
  • «Багавуш» (тэлевізыйны фільм, 1968)
  • «Шэсьць чорных дзяўчынак, або Чаму зьнік Заяц» (1969)
  • «Сьветачы» (1969)
  • «Радасьці бацькі Айчыны» (1969)
  • Přehlídce velím já (1969)
  • «Цнатлівасьць і крымінал» (1969)
  • «Адважная лэдзі» (1969)
  • «Забойства інжынэра Чорта» (1970)
  • «Рэквіем па рыцарах» (1970)
  • «Радуз і Магулена» (тэлевізыйны фільм, 1970)
  • «Спадарожніца прыгожага драгуна» (1970)
  • «Спадару, вы ўдава!» (1970)
  • «На камеце» (1970)
  • «Лук каралевы Дароткі» (1970)
  • «Жанчыны ў афсайдзе» (1971)
  • «Туга Шэрлака Холмса» (1971)
  • «Саламяны капялюш» (1971)
  • «Пяць мужчынаў і адно сэрца» (1971)
  • «Дзе сонца ня ходзіць» (тэлевізыйны фільм, 1971)
  • «Ф.Л. Вэк» (тэлевізыйны сэрыял, 1971)
  • «Дзяўчына на мятле» (1971)
  • «Залатое вясельле» (1972)
  • «Радэа» (1972)
  • «Рабаўнік Легенда» (1972)
  • «Аферы маёй жонкі» (1972)
  • «Ордэр на арышт каралевы» (1973)
  • «Тры гарэшкі для Папялушкі» (1973)
  • «Апошні баль на рожнаўскім басэйне» (1974)
  • «Як утапіць доктара Мрачка» (1974)
  • «Ці падыходзім мы адзін аднаму, любы?» (1974)
  • «Жыла-была адна хата» (тэлевізыйны сэрыял, 1974)
  • «Так пачынаецца каханьне…» (1975)
  • «Родзіч» (тэлевізыйны фільм, 1975)
  • «Памаранчавы хлопчык» (1975)
  • «Купаньне жарэбчыкаў» (1975)
  • «Мой брацік мае найлепшага браціка» (1975)
  • «Поле» (1975)
  • «Два чалавекі пачынаюць наступ» (1975)
  • Parta hic (1976)
  • «Наш дзядуля Ёзэф» (1976)
  • «Бурлівае віно» (1976)
  • «Заўтра ўстану і абваруся гарбатай» (1977)
  • «Як абудзіць прынцэсу» (1977)
  • «Чаму б не дадаць шпінату» (1977)
  • «Ікарава падзеньне» (1977)
  • «Жанчына за пультам» (1977)
  • «Залатыя вугры» (тэлевізыйны фільм, 1978)
  • «Скандал у бары Гры-Гры» (1978)
  • «Прынц і Вячэрняя зорка» (1978)
  • «Не чапайце яго, няхай баіцца» (1978)
  • «Пагроза» (1978)
  • «Брат на ўсе грошы» (1978)
  • «Цудоўныя мужчыны з камэраю» (1978)
  • «Каханьне між кроплямі дажджу» (1979)
  • «Крохкія ўзаеміны» (1979)
  • «Арабэля» (тэлевізыйны сэрыял, 1979)
  • «Злачынства на пошце» (тэлевізыйны сэрыял, 1980)
  • «Сасьпелае віно» (1981)
  • «Выходныя без бацькоў» (1981)
  • «Зялёная хваля» (1982)
  • «Развод дык развод» (1982)
  • «Наведнікі» (тэлевізыйны сэрыял, 1983)
  • «Лятаючы Чэстмір» (тэлевізыйны сэрыял, 1983)
  • «Як князь Роган» (тэлевізыйны фільм, 1983)
  • «Пералётныя птушкі» (тэлевізыйны фільм, 1983)
  • «Паўдома без жаніха» (1984)
  • «Як ствараецца сьмех» (1984)
  • «Дзеці заўтра» (1984)
  • «Маладое віно» (1986)
  • «Добрыя галубы вяртаюцца» (1987)
  • Hurá za ním (1988)

Аўтар сцэнару[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьпявак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Stálá expozice Vladimíra Menšíka (чэс.). Kulturní a informační centrum Ivančice. Праверана 30 сакавіка 2013 г.
  2. ^ BillionGraves (анг.) — 2011.
  3. ^ Vladimír Menšík (чэс.). osobnosti.cz. Праверана 2010-01-17 г.
  4. ^ Hana Höschlová. Vladimír Menšík: Umíral a neviděl barvy…  (чэс.) // Blesk. — 2006-03-10. — ISSN 1213-8991.
  5. ^ а б Menšíková, Martina (2007-10-14) Vladimír Menšík: Boj s alkoholem prohrával (чэс.) Праверана 2008-01-08 г.
  6. ^ Vladimír Menšík  (чэс.) // Reflex. — 1999-12. — № 51.
  7. ^ Prvbí den otevření (чэс.). Obec Hlína. Праверана 2008-01-08 г.
  8. ^ Rozhledna Vladimíra Menšíka (чэс.). Turistik.cz. Праверана 2008-01-08 г.
  9. ^ Z věže Vladimíra Menšíka uvidíte i Alpy (чэс.). Centrum.cz (2007-02-19). Праверана 2008-01-08 г.
  10. ^ Petr Menšík Kavárna Vladimíra Menšíka (чэс.). Royal menu. Праверана 2008-01-08 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Osobnosti — Česko : Ottův slovník. — Praha: Ottovo nakladatelství, 2008. — С. 456—457. — ISBN 978-80-7360-796-8
  • TOMEŠ, Josef, a kol. Český biografický slovník XX. století. — Praha; Litomyšl: Paseka; Petr Meissner, 1999. — Т. II. díl : K–P. — С. 376. — ISBN 80-7185-246-5

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]