Уладзімер Шымаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Уладзімер Шымаў
Міністар эканомікі РБ
1 ліпеня 1996 — 14 чэрвеня 2002
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Наступнік: Андрэй Кабякоў
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 29 лістапада 1948 (63 гады)
Сьцяг Украінскай ССР Радолаўка, Прыморскі раён, Запароская вобласьць, Украіна
Нацыянальнасьць: баўгарын

Уладзі́мер Мікалаевіч Шы́маў (нарадзіўся 29 лістапада 1948, Радолаўка, Прыморскі раён, Запароская вобласьць, Украіна) — беларускі дзяржаўны й эканамічны дзяяч, навуковец-эканаміст, рэктар БДЭУ з чэрвеня 2002. Паводле паходжаньня, баўгарын.

У 1967 паступіў у Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт ім. М.В.Ламаносава на геаграфічны факультэт. Скончыўшы ўнівэрсытэт у 1972 са спэцыяльнасьцяй географ-эканаміст, паступіў у асьпірантуру Рады па вывучэньню прадукцыйных сілаў пры Дзяржпляне СССР, дзе ў 1976 абараніў дысэртацыю на сушуканьне навуковае ступені кандыдата эканамічных навук на тэму "Пытаньні мэтодыкі рэгіянальнае эканамічнае адзнакі прыродных рэсурсаў". Пасьля вучобы ў асьпірантуры быў накіраваны на працу ў Навукова-дасьледчы інстытут эканомікі й эканоміка-матэматычных мэтадаў плянавання Дзяржпляну БССР у Менску.

У 1977 з мэтай укамплектаваньня Гомельскага аддзелу інстытуту высокакваліфікаванымі навуковымі кадрамі пераведзены на працу ў Гомель, дзе працаваў старэйшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам сэктару. У 1982-1989 працаваў у Гомельскім каапэратыўным інстытуце Цэнтрасаюзу ў якасьці дацэнта, загадчыка катэдры, прарэктара па вучэбнай працы.

У 1988 у МДУ ім. М.В.Ламаносава абараніў дысэртацыю на сушуканьне навуковай ступені доктара эканамічных навук на тэму "Вымярэньне й плянаваньне рэгіянальнае эканамічнае эфэктыўнасьці грамадзкае вытворчасьці (пытаньні мэтадалёгіі)". З 1989 працаваў намесьнікам дырэктара па навуковай працы Навукова-дасьледчага эканамічнага інстытуту Дзяржпляну БССР.

У 1995 быў прызначаны на пасаду Першага намесьніка Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь, а ў 1996-2002 - Міністар эканомікі Рэспублікі Беларусь. У 2001-2002 сябар Прэзыдыюму Рады Міністраў Рэспублікі Беларусь, у 1999-2002 - сябар ураду Саюзнае дзяржавы Расеі й Беларусі.

Кіраваў распрацоўкай і непасрэдна распрацоўваў шматлікія рэспубліканскія праграмы стратэгічнага характару, у т.л: Праграма пераходу эканомікі рэспублікі да рынкавых адносінаў, Праграма структурнае перабудовы эканомікі Беларусі, Асноўныя кірункі сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі на 1996 - 2000 гг., Праграма сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Рэспублікі Беларусь на 2001 - 2005 гг. і інш.

Ад 2002 рэктар БДЭУ.

Сябар рэдкалегіі навукова-тэарэтычнага часопісу «Беларуская думка» (1991), заснавальнік і галоўны рэдактар навукова-практычнага часопісу «Белорусский экономический журнал».

[рэдагаваць] Працы

  • Национальная экономика Беларуси: Потенциалы. Хозяйственные комплексы. Направления развития. Механизмы управления – Мн.: БГЭУ, 2005;
  • Региональная эффективность общественного производства: проблемы, методы измерения, пути повышения. - Мн., 1986;
  • Теоретические и методологические основы структурной перестройки экономики Беларуси. - Мн.,1996 (у сааўтарсьцьве,адказны рэдактар);
  • Прогнозирование социально-экономического развития Республики Беларусь: вопросы теории и методики.- Мн.,1996 (у сааўтарсьцьве,адказны рэдактар);
  • Словарь современных экономических и правовых терминов. - Мн., 1999; 2002 (кол. авторов, отв. редактор);
  • Экономическое развитие Беларуси на рубеже веков: проблемы, итоги, перспективы.- Мн., 2003.
  • Национального атласа Республики Беларусь. - Мн., 2003. (галоўны рэдактар)

[рэдагаваць] Крыніцы

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах