Уладзіслаў Клімовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзіслаў Клімовіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 чэрвеня 1996(1996-06-12)[1][2][3] (27 гадоў)
Рост 187 см
Вага 75 кг[4]
Пазыцыя нападнік, паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дыёшд’ёр
Нумар 21
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2017 БАТЭ 2 (0)
2015 Іслач 11 (5)
2016—2017 Нёман Горадня 32 (1)
2016 Елгава 10 (2)
2018—2019 Тарпэда-БелАЗ 56 (8)
2020—2021 Дынама Менск 58 (11)
2022 Д’ірмат Д’ёр 14 (0)
2022—2023 Нэа Саляміна Фамагуста 27 (3)
2023—4 Дыёшд’ёр 14 (0)
Зборныя
2015—2018 Беларусь (да 21) 36 (2)
2017—4 Беларусь 37 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
16 сьнежня 2023.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
21 лістапада 2023.

Уладзіслаў Клімовіч (нарадзіўся 12 чэрвеня 1996 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца вугорскага клюбу «Дыёшд’ёр» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У жніўні 2015 году быў аддадзены ў арэнду «Іслачы» да канца сэзону[5]. У сакавіку 2016 году быў аддадзены ў арэнду на паўгоду клюбу «Елгава»[6]. У ліпені 2016 году аддадзены ў арэнду гарадзенскаму «Нёману» да канца сэзону[7]. У студзені 2018 году перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ», зь якім падпісаў кантракт на два гады[8]. У складзе «Тарпэда-БелАЗ» стаў трывалым гульцом асновы.

У студзені 2020 году па заканчэньні кантракту пакінуў жодзінскую каманду[9]. У хуткім часе стаў трэнавацца зь менскім «Дынама Менск» і неўзабаве падпісаў кантракт з клюбам[10]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды і стаў адным зь лідэраў. У сьнежні 2020 году падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[11]. У сэзоне 2021 году заставаўся адным з асноўных гульцоў менчукоў.

У студзені 2022 году, пакінуўшы «Дынама» па заканчэньні кантракта, перайшоў у вугорскі клюб «Д’ірмат»[12]. Па выніках сэзону 2021—2022 гадоў «Д’ірмат» выбыў з найвышэйшага дывізіёна Вугоршчыны, і ў чэрвені 2022 году паўабаронца стаў гульцом кіпрскага клюбу «Нэа Саляміна»[13].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі 9 лістапада 2017 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Армэніі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
БАТЭ 2014 Найвышэйшая ліга 2 0
Іслач 2015 Першая ліга 11 5
Нёман 2016 Найвышэйшая ліга 5 0
2017 Найвышэйшая ліга 27 1
Тарпэда-БелАЗ 2018 Найвышэйшая ліга 29 6
2019 Найвышэйшая ліга 27 2
Дынама Менск 2020 Найвышэйшая ліга 29 5
2021 Найвышэйшая ліга 29 6

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]