Уладыслаў Брант

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Брант.

Уладысла́ў Брант (па-польску: Władysław Brandt; 18381912) — польскі афіцэр, паўстанец 1863—1864 рокаў.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Быў афіцэрам расейскага войска. У 1863 у чыне капітана служыў у Беластоку. Па выбуху паўстаньня перайшоў на бок інсургентаў, атрымаў чым палкоўніка і ўзначаліў уласны аддзел, зь якім ваяваў у раёне Горадні й Аўгустова.

Напісаў кнігу «Мой удзел у паўстаньні. На саракавую гадавіну студзеньскага паўстаньня», выдадзеную ў Львове ў 1903 року.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]