Улан Батар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Улан Батар
Панарама Улан Батара
Герб Сьцяг
Першыя згадкі 1639
Плошча 4 704,4 км²
Насельніцтва 989,9
Тэлефонны код +976 (0)11
Паштовы індэкс 210ххх
Часавы пас
 - улетку
+8
+9


Ула́н Ба́тар (па-мангольску Улаанбаатар) – сталіца Манголіі. Горад разьмешчаны ў цэнтральнай частцы краіны, на рацэ Туул, у даліне абкружанай чатырма горнымі масівамі: Баяндзурх, Чынгелтэй, Сангіна Чаіркхан і Багдчан. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора 1 350 мэтраў. Плошча горада 4 704,4 км², колькасьць жыхароў 989,9 тысяч.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Датай заснаваньня гораду лічыцца 1639 год. Тады, наберазе возера Зірыт Кагаан Нуур адбылася урачыстасьць, пад час якой чатыгохгадовага Дзанабадзара прызналі увасабленьнем богд гэгінаў – рэлігійных кіраўнікоў Манголіі. Качуючая рэзыдэнцыя Дзанабадзара і яго правапераймальнікаў была названа Örgöö (палацавая юрта) – ад якой зьявілася эўрапейская назва Urga. Да другой паловы XVIII стагоддзя, гэта рэзыдэнцыя зьмяняла сваё месца шмат разоў. Урэшце ў 1778 годзе яна спынілася на месцы сёньняшняй сталіцы Манголіі. Пачаткова Urga была вялікім маўзалеем, і толькі ў XIX стагоддзі стала асноўным цэнтрам гандлю на чайным шляху паміж Кітаем і Расеяй. У 1911 годзе ў Урзе было абвешчана аб незалежнасьці Манголіі (не прызнаная іншымі краінамі, замест гэтага ў дамове паміж Кітаем і Расеяй 1915 году была прызнана аўтаномія Манголіі ў межах Кітая). У 1918 годзе ў Ургу зноў увайшлі кітайскія войскі. У 1921 годзе барон Унгерн фон Штэрнберг са сваімі войскамі заваяваў горад і вызваліў богд гэгіна з кітайскага палону. Некалькі месяцаў барон кіраваў горадам, пасьля чаго ў горад увайшла Чырвоная армія. 26 лістапада 1924 году была зьменена назва на Улан Батар (па мангольску Ulaanbaatar: “Чырвоны асілак”, у гонар народнага героя Дамдыну Сухе Батару, які пазваў Чырвоную армію на дапамогу). У 1938 годзе былі зьнішчаны ўсе ламаісцкія сьвятыні гораду, і тры з чатырох палацаў богд гэгіна. У 50-х – 60-х г.г. ХХ стагоддзя распачалася вялікая будова гораду.

[рэдагаваць] Транспарт

Горад зьяўляецца галоўным транспартным цэнтрам краіны. Ёсьць міжнародны аэрапорт, праз горад праходзіць адгалінаваньне Транссыбірскай (трансмагольскай) магістралі. З горада ідуць аўтамабільныя дарогі ў кірунку межаў Расеі і Кітая.

[рэдагаваць] Адукацыя

Ва Ўлан Батары ёсьць вышэйшыя навучальныя ўстановы, сярод ніх Мангольскі Дзяржаўны ўнівэрсытэт.


[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады