Ульнова (Аструдзкі павет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ульнова
Ulnowo
Ваяводзтва: Вармінска-Мазурскае
Павет: Аструдзкі
Гміна: Грунвальд
Насельніцтва: 100 (2006)
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Тэлефонны код: +48 89
Аўтамабільны код: NOS
Геаграфічныя каардынаты: 53°28′3.6″ пн. ш. 20°10′46.3″ у. д. / 53.467667° пн. ш. 20.179528° у. д. / 53.467667; 20.179528Каардынаты: 53°28′3.6″ пн. ш. 20°10′46.3″ у. д. / 53.467667° пн. ш. 20.179528° у. д. / 53.467667; 20.179528
Ульнова на мапе Польшчы
Ульнова
Ульнова
Ульнова

Ульно́ва (па-польску: Ulnowo, па-нямецку: Faulen) — вёска ў гміне Грунвальд Аструдзкага павету Вармінска-Мазурскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца прыкладна за 30 км на паўднёвы ўсход ад Аструды і за 42 км на паўднёвы захад ад Ольштыну.

У 19751998 гадох мясцовасьць належала да Ольштынскага ваяводзтва.

Вёска знаходзіцца непасрэдна ля возера Любень, ля якога, паводле польскага гісторыка Яна Длугаша, знаходзіўся каплічны намёт польскага караля Ўладзіслава Ягайлы ў часе Грунвальдзкай бітвы. Прыблізна ў 3,5 км на паўднёвы захад ад месца, дзе стаяў намёт, знаходзіцца поле, на якім 15 ліпеня 1410 аб’яднанае літоўска-руска-польскае войска пад супольным кіраўніцтвам Ягайлы і вялікага князя літоўскага Вітаўта нанесла сакрушальную паразу крыжакам на чале з магістрам Тэўтонскага ордэну Ульрыхам фон Юнгінгэнам.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]