Ульрых Цьвінглі
У́льрых Цьві́нглі (Ulrich Zwingli, Huldrych Zwingli; 1 студзеня 1484 — 11 кастрычніка 1531) — дзяяч рэфармацыі ў Швайцарыі.
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Нарадзіўся ў 1484 годзе. Вучыўся ў Базэлі, Бэрне. Да 1516 году быў вікарыем каталіцкай парафіі ў Гларусе. У 1515 годзе сустрэўся з Эразмам Ратэрдамскім, які аказаў на яго вялікі ўплыў. Пачынае разьвіваць сваю ўласную рэлігійную дактрыну. Лічыў, што яго Касьцёл не павінен насьледаваць рымска-каталіцкую дысцыпліну і літургію. У 1518 годзе стаў народным прапаведнікам катэдры ў Цюрыху. У 1522 годзе патаемна ажаніўся з Аннай Мэер. Каталіцкі біскуп Канстанцыі спрабаваў знэўтралізаваць погляды Цьвінглі, але безвынікова. У 1528 годзе, у выніку яго дзейнасьці, да руху рэфармацыі далучыліся (апрача Цюрыха): Базылея, Санкт Гален, Шафуза, Канстанцыя. У выніку непаразуменьняў з Лютэрам у 1529 годзе рэфаматарскі рух у Швейцарыі страціў падтрымку нямецкіх князёў. Загінуў у 1531 годзе ў бітве пад Ка́пэлем з войскамі каталіцкіх тэрыторый Швайцарыі.
Творы [рэдагаваць]
«Заўвагі на тэму сапраўднай і фальшывай рэлігіі» (1528 год).
Погляды [рэдагаваць]
Жадаў вярнуць хрысьціянству яго першасную прастату. Лічыў Біблію падмуркам веры і ўлады. Гэтым тлумачыцца яго правядзеньне рэфармацыі, поруч з грамадскімі ўладамі, «зьверху». Прыхільнік нямецкай мовы ў літургіі. Асуджаў ужываньне: абразоў, спецыяльных літургічных вопратак, музыкі ў літургіі. Лічыў, што Хрыстос толькі духоўна прысутнічае ў Эхарыстыі. Цьвінгліянства характарызуецца гуманізмам, радыкалізмам і рацыяналізмам (у адрозненьне ад лютаранства). Лічыў, што сьвецкая ўлада мае права ўмешвацца ў справы Царквы. Не прызнаваў ніводнага сакрамэнту, што прынятыя ў каталіцтве і праваслаўі.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Ульрых Цьвінглі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Асобы па альфабэце
- Швайцарскія багасловы
- Пратэстанцкія багасловы
- Швайцарскія пратэстанцкія дзеячы
- Дзеячы Рэфармацыі
- Рэнесансныя гуманісты
- Нарадзіліся ў 1484 годзе
- Нарадзіліся 1 студзеня
- Нарадзіліся ў кантоне Санкт-Гален
- Памерлі ў 1531 годзе
- Памерлі 11 кастрычніка
- Памерлі ў кантоне Цюрых
- Загінулі ў баі
- Выпускнікі Венскага ўнівэрсытэту
- Асобы, у гонар якіх названы астэроід