Ульянка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Ульянка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Мікалаеўка 1
Вусьце Дняпро
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Магілёўская вобласьць
Даўжыня 20 км
Плошча басэйну 70 км²
Нахіл воднай паверхні 2,8 ‰

Улья́нка — рака ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласьці, правы прыток ракі Дняпра. Даўжыня 20 км. Плошча вадазбору 70 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,8 ‰.

Пачынаецца за 1,2 км на паўднёвы захад ад вёскі Мікалаеўка 1, вусьце на ўсходняй ускраіне вёскі Данькавічы. Цячэ па паўднёва-ўсходніх схілах Аршанскага ўзвышша. Рэчышча ад вытоку на працягу 1,2 км каналізаванае. У высокай і сярэдняй плыні ў межань месцамі перасыхае.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 375