Улёф фон Далін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Улёф фон Далін

У́лёф фон Далі́н (швэдз. Olof von Dalin; 29 жніўня 1708, пастарскі двор Вінбэрг, Галянд — 12 жніўня 1763, Дротнінггольм) — швэдзкі пісьменьнік, крытык, гісторык. Выдаваў маральна-дыдактычны штотыднёвік «Then Swenska Argus» (даслоўна «Швэдзкі Аргус»), 1732-34, дзе ў асьветніцкім духу крытыкаваў арыстакратыю. Далін — аўтар палітычнай алегорыі «Сага пра каня» (1740). У эпічнай паэме «Швэдзкая свабода» (1742) Далін высунуў думку аб асьвечанай манархіі. Трагедыя «Брунгільда» (1738), камэдыя «Зайздросьнікі» (Паст. 1738) напісаны пад уплывам францускага клясыцызму. У анакрэантычнай лірыцы Далін выкарыстаў матывы швэдзкіх народных песень.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Улёф фон Далінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў