Умеа
| Умеа | |
Ратуша Ўмеа |
|
| Плошча: | 34,15 км² |
| Насельніцтва (2010) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
79 594 2331 ас/км² |
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 63°49′32″ пн. ш. 20°15′49″ у. д. / 63.82556° пн. ш. 20.26361° у. д.Каардынаты: 63°49′32″ пн. ш. 20°15′49″ у. д. / 63.82556° пн. ш. 20.26361° у. д. |
|
Умеа на мапе Швэцыі
Умеа
|
|
| www.umea.se | |
Умеа (па-швэдзку: Umeå) — горад на поўначы Швэцыі, цэнтар аднайменнай камуны і лэну Вэстэрботэн. Насельніцтва — 79 594 жыхароў (2010; найбуйнейшы паводле колькасьці насельніцтва горад Паўночнай Швэцыі і дванаццаты сярод найбуйнейшых гарадоў краіны). У горадзе працуе самы буйны ў паўночнай Швэцыі ўнівэрсытэт. Пры ўнівэрсытэце працуе шпіталь. Умеа зьяўляецца цэнтрам мэдычных дасьледаваньняў у Швэцыі. Умеа быў абраны культурнай сталіцай Эўропы на 2014 год (разам з Рыгай).
Гісторыя [рэдагаваць]
Умеа ўпершыню згадваецца пад 1314 і паўторна пад 1320 годам. У XV стагодзьдзі Ўмеа, як і ўвесь Норлянд актыўна калянізуецца швэдамі і становіцца важным гандлёвым цэнтрам. Свае першыя гарадзкія прывелеі Ўмеа атрымаў у 1588 годзе, калі ён яшчэ знаходзіўся ў 5 км на захад ад сучаснага цэнтру горада. Аднак ужо ў 1590 годзе рака Ўмеэльвэн выйшла з берагоў і затапіла горад: ён часова прыходзіць у заняпад. У 1621 годзе кароль Густаў II Адольф адпраўляе свайго прадстаўніка Ўляфа Бурэ з мэтай аднавіць горад на больш высокім месцы. Ужо праз год Умеа зноў атрымаў гарадзкі прывелей, а ў 1637 годзе становіцца адміністрацыйным цэнтрам лэну Вэстэрботэн. Цікава што насельніцтва гораду складала ў гэты час усяго сорак чалавек! У 1646 Умеа атрымаў канчатковыя гарадзкія прывелеі. З 1714 па 1721 гады (у ходзе Вялікай Паўночнай вайны горад шматразова быў спалены расейцамі, якія займалі горад і пазьней — у 1809 годзе. Напрыканцы XIX стагодзьдзя дагэтуль пераважна драўляны горад быў мадэрнізаваны, у ім зьявіліся шырокія вуліцы ўздоўж якіх былі высаджаны бярозавыя алеі. З гэтага часу горад атрымаў мянушку «Горад бяроз». У 1965 годзе ў Умеа быў заснаваны першы ў Норляндзе ўнівэрсытэт: з таго часу насельніцтва гораду больш чым падвоілася.
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
- Царква Бакенчурка (1501–1508 гады)
- Неагатычная Гарадзкая царква (1894)
- Ратуша (1890)
- Музэй лэну Вэстэрботэн
- Парк скульптураў Умедален
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Умеа — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў