Мерны клімат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Умераны клімат»)

Мерны клімат[1], або клімат мерных шырот, характэрны для мернага геаграфічнага пасу пераважна Паўночнай паўкулі, паміж 40 і 65° з. ш. і 42 і 58° паўд. ш. У Паўночнай паўкулі больш за 1/2 паверхні мернага пасу займае суша, у паўднёвай — 98% тэрыторыі пакрывае мора. Мерны клімат адзначаецца частымі і моцнымі зьменамі ціску і тэмпэратуры паветра і кірункаў ветру, якія адбываюцца праз інтэнсіўную дзейнасьць цыклёнаў.

Агульныя рысы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўнай асаблівасьцю мернага клімату лічыцца наяўнасьць чатырох сэзонаў: двух асноўных — халоднага (зіма) і цёплага (лета) і двух прамежкавых — вясна і восень. Сярэдняя тэмпэратура найбольш халоднага месяца, як правіла, ніжэй за 0, самага цёплага — вышэй за +15. Узімку ў мерным клімаце мусіць быць сталае сьнежнае покрыва, а ўлетку — максымум ападкаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Географічныя й космографічныя тэрміны і назовы нябесных цел // Беларуская Навуковая Тэрміналёгія. У чатырох кнігах / Адказны за выпуск: Валер Булгакаў. — Выданьне другое, стэрэатыпнае. — Arche, 2010.