Упендра Махата

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Др. Упендра Махата (па-нэпальску: उपेन्द्र महतो; * 1960) — нэпальскі прадпрымальнік, дыплямат. Ганаровы генэральны консул Каралеўства Нэпал у Рэспубліцы Беларусь, прэзыдэнт Расейска-нэпальскай палаты па камэрцыі і прамысловасьці[1].

Скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спэцыяльнасьці «інжынэр-гідраэнэргетык», Міжнародную акадэмію інфармацыйных тэхналёгіяў (Менск).

У 2007 року атрымаў расейскую ўзнагароду «Прадпрымальнік году-2007», стаўшы першым замежнікам, уганараваным гэтай прэміяй. Таксама ў 2007 року быў кіраўніком Міжнароднай асацыяцыі выпускнікоў БНТУ[2].

Валодае акцыямі беларускіх кампаніяў «Сынтэз-Вікаш Інвэстмэнтс», «Амкадар», «BNK Holding» (праз групу даччыных прадпрыемстваў), «Альфа-банк» (мінарытарная доля) і мабільнага апэратара «Timeturns Holdings» (ліцэнзіі на разгортваньне мабільнае сувязі ў Нэпале, Камбоджы, Бурундзі, Сьеры-Леонэ, Танзаніі, Угандзе і ДР Конга). Мае актывы й нерухомасьць у Беларусі, Нэпале, Расеі, на Кіпры і ў іншых краінах[3].

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Dr. Upendra Mahato « Madhesi – United We Stand
  2. ^ Надзея Нікалаева Прыцягненьне замежных студэнтаў — гэта барацьба за надзейных сяброў // Зьвязда : Газэта. — 4 траўня 2007. — № 82 (25947). — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Упендра Махато(рас.) 200 самых успешных и влиятельных бизнесменов Беларуси. «Ежедневник». Праверана 16 траўня 2012 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]