Урбан II (папа рымскі)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Урбан II (па-лацінску: Urbanus PP. II; у сьвеце Эд дэ Ляжэры (па-француску: Eudes de Lagery); каля 1042, Ляжэры, Францыя — 29 ліпеня 1099, Рым) — папа рымскі з 12 сакавіка 1088 году па 29 ліпеня 1099 году.
Нарадзіўся ў графстве Шампань недалёка ад Парыжу. Вучыўся ў Рэймсе у сьвятога Бруна. Быў прыёрам абацтва Клюні.
У 1095 годзе на скліканым ім Клермонскім саборы абвесьціў Крыжовы паход супраць мусульманаў, паабяцаўшы ягоным удзельнікам адпушчэньне грахоў. Памёр праз два тыдні пасьля ўзяцьця крыжакамі Ерусаліма. Пахаваньне папы Урбана II знаходзіцца ў бэнэдыктаўскім манастыры Бадыя ды Кава.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Урбан II (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Урбан II. Catholic Encyclopedia
