Уругвай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Уругвай
República Oriental del Uruguay
Сьцяг Уругваю Герб Уругваю
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: Libertad o Muerte
Дзяржаўны гімн
«Himno Nacional Uruguayo»
Месцазнаходжаньне Уругваю
Афіцыйная мова гішпанская
Сталіца Мантэвідэо
Найбуйнейшы горад Мантэвідэо
Форма кіраваньня Прэзыдэнцкая рэспубліка
Хасэ Мухіка
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
90 месца ў сьвеце
176 215 км²
1,5
Насельніцтва
 • агульнае (2008)
 • шчыльнасьць
132 месца ў сьвеце
3 477 780
19/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
90 месца ў сьвеце
$42,543 млрд
$13 294
Валюта Уругвайскі пэса (UYU)
Часавы пас
 • улетку
UYT (UTC-3)
UYST (UTC-2)
Незалежнасьць
— ад Бразыльскай імпэрыі

25 жніўня 1825
Дамэн верхняга ўзроўню .uy
Тэлефонны код +598
Мапа Ўругваю

Уругвай (па-гішпанску: Uruguay), афіцыйная назва Ўсходняя Рэспубліка Ўругвай (па-гішпанску: República Oriental del Uruguay), але дакладней была б Рэспубліка ўсходняга берагу ракі Ўругвайдзяржава ў паўднёва-ўсходняй частцы Паўднёвай Амэрыкі, на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяна. На поўначы мяжуе з Бразыліяй, на захадзе з Аргентынай, на ўсходзе і поўдні амываецца Атлянтычным акіянам.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1972—1976 гадах прэзыдэнтам быў Хуан-Марыя Бардабэры. У сакавіку 1985 году пасьля 12-гадовага пэрыяду вайсковай дыктатуры да ўлады ва Ўругваі прыйшоў цывільны ўрад. У апошнія гады становішча ў краіне характарызуецца адноснай стабільнасьцю.

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Унутраная палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У адпаведнасьці з Канстытуцыяй 1967 году вышэйшы заканадаўчы орган краіны — Генэральная асамблея (парлямэнт), якая складаецца зь дзьвюх палат: Сэнату (31 чалавек) і Палаты прадстаўнікоў (99 чалавек). Сэнатары і дэпутаты абіраюцца тэрмінам на 5 гадоў. Генэральная асамблея ў новым складзе пачала працаваць 15 лютага 2005 году. Асноўныя палітычныя сілы краіны — блёк левых і левацэнтрысцкіх партыяў і рухаў «Шырокі фронт», а таксама традыцыйныя цэнтрысцкія партыі «Калярада» і «Блянка».

У кастрычніку 2004 году ва Ўругваі адначасова адбыліся прэзыдэнцкія і парлямэнцкія выбары. Перамогу на іх атрымала кааліцыя левых сіл «Прагрэсіўная сустрэча — Шырокі Фронт», старшыня якой Табарэ Васкес афіцыйна ўступіў на пасаду прэзыдэнта краіны 1 сакавіка 2005 году, таксама зьяўляецца главой ўраду і вярхоўным галоўнакамандуючым ўзброенымі сіламі. Да 2005 году краінай кіравалі традыцыйныя цэнтрысцкія партыі «Калярада» і «Блянка». Адміністрацыя Т. Васкеса ўпэўнена кантралюе сытуацыю ў краіне. Папулярнасьць прэзыдэнта захоўваецца на ўзроўні 70 адсоткаў. «Шырокі Фронт» у цэлым прытрымліваецца лініі папярэдняга ўраду, накіраванай на захаваньне эканамічнай стабільнасьці.

Вонкавая палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Імкнучыся выступаць з самастойных, ініцыятыўных і прагматычных пазыцыяў, Уругвай выказваецца за няўхільнае прытрымліваньне міжнароднага права, прытрымліваньне Статуту ААН, поўнасьцю падтрымлівае прынцып шматбаковасьці пры рашэньні галоўных міжнародных пытаньняў. Монтэвідэо выступае за нераспаўсюджаньне ядзернай і забарону хімічнай зброі, абмежаваньне і скарачэньне звычайных узбраеньняў, узброеных сіл і вайсковых выдаткаў, актывізацыю прыродаахоўнай дзейнасьці, барацьбы зь міжнародным тэрарызмам і наркабізнэсам. Уругвайская дыпляматыя імкнецца разьвіваць раўнапраўныя ўзаемавыгадныя адносіны з ўсімі краінамі сьвету, але з ухілам на Паўднёвую Амэрыку. Важнае месца адводзіцца праблемам рэарганізацыі міжнародных эканамічных адносін на дэмакратычнай і справядлівай аснове. Уругвай выступае за палітычнае ўрэгуляваньне рэгіянальных канфліктаў.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяржава адміністрацыйна падзяляецца на 19 дэпартамэнтаў.

Сухапутныя межы маюць працягласьць 1564 км, берагавая лінія — 660 км. Узгорыстыя тэрыторыі да поўдня паступова зьмяняюцца нізінамі, якія зьяўляюцца працягам аргентынскай пампы. Акіянічныя берагі нізінныя, роўныя, лягуннага тыпу.

Клімат субтрапічны, акіянічны. Сярэднія тэмпэратуры студзеня 22—24 °C, ліпеня 10—12 °C. Падчас уварваньня паўднёвых ветравеяў, «пампэра», адбываецца паніжэньне тэмпэратуры да -5 °C, ідуць сьнегапады.

Ападкі цягам усяго году з восеньскім максымумам ад 1000 мм на поўдні і ва ўнутраных раёнах і да 1200 мм на поўначы і на ўзвышшах.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уругвай — індустрыяльна-аграрная краіна. Карысных выкапняў практычна няма.

У 2005 годзе эканоміка Ўругваю разьвівалася паскоранымі тэмпамі. Новы ўругвайскі ўрад ставіць у аснову эканамічнай палітыкі падтрымку фінансавай стабільнасьці за кошт прытрымліваньня рэкамэндацыям МВФ. У выніку Ўругваю ў цэлым атрымалася зладзіцца з плацяжамі па вонкавай запазычанасьці, памер якой прыраўноўваецца да аб’ёму СУП краіны. У 2005 годзе СУП Уругваю вырас на 6,5%. Валютныя рэзэрвы — 2,8 мільярду даляраў ЗША. Інфляцыя скарацілася з 7% да 6%. Узровень беспрацоўя працаздольнага насельніцтва краіны — 12,5%.

Спрыяльная ў цэлым эканамічная сытуацыя адбіваецца на росьце асноўных паказчыкаў уругвайскага вонкавага гандлю. У 2005 годзе вонкавагандлёвае абарачэньне павялічылася больш чым на 10% у параўнаньні з 2004 годам і склала 6,7 млрд даляраў ЗША, у т. л. экспарт — 3,2 млрд даляраў ЗША (мяса, скура, малочныя прадукты, поўсьць, збожжа і іншае); імпарт — 3,5 млрд даляраў ЗША (машыны і абсталяваньне, нафта і іншае). Галоўнымі гандлёвымі партнэрамі Ўругваю застаюцца краіны-суседзі Бразылія, Аргентына і Парагвай (40%), а таксама ЗША (19%), Нямеччына (5%), Італія (3%), Гішпанія (2,5%), Кітай (4,2%).

Сельская гаспадарка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Высокарэнтабэельная сельская гаспадарка — падмурак эканомікі краіны. У сельскай гаспадарцы дамінуе пашавая жывёлагадоўля мяса-воўнавага напрамку — гадоўля мясных парод буйнага рагатага быдла і воўнавых авечак.

Галоўныя сельскагаспадарчыя культуры — пшаніца, рыс, цукровы трысьнёг, кукуруза, алейны лён, сланечнік, кармавая трава для быдла. Вырошчваюць таксама вінаград і цытрусавыя.

Прамысловасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прамысловасьць, арыентаваная на перапрацоўку сельгассыравіны. Галоўныя галіны прамысловасьці: харчовая (мясахладабойная, мясакансэрвавая, малочная) і тэкстыльная. Прыкметную ролю ў эканоміцы мае таксама нафтаперапрацоўчая і хімічная галіны.

Фінансы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У краіне разьвітая банкаўская справа, дзейнічаюць філіі найбуйнейшых замежных банкаў, функцыянуе рынак каштоўных папер. Монтавідэа зьяўляецца адным з найбуйнейшых у Лацінскай Амэрыцы цэнтраў міжнародных разьлікаў.

Грашовая адзінка — уругвайскі пэса (1 даляр ЗША = прыкладна 24 пэса).

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працягласць чыгунак каля 3000 км, шашэйных дарог каля 10 000 км.

Узброеныя сілы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узброеныя сілы фармуюцца на прафэсійнай аснове. Іх агульная колькасьць складае 40 000 чалавек.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да прыходу эўрапейцаў на тэрыторыі Ўругваю пражывала толькі некалькі індзейскіх плямёнаў, таму 88% насельніцтва сучаснага Ўругваю прадстаўлена прадстаўнікамі эўрапеоіднай расы, пераважна нашчадкамі гішпанцаў і італьянцаў. 8% насельніцтва складаюць мэтысы.

Узровень урбанізацыі — 88,7%. У сталічным горадзе, Мантэвідэо, пражывае каля каля 1,6 млн жыхароў, 40% усяго насельніцтва Ўругваю.

Рэлігія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўная рэлігія — каталіцтва (66%).

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нацыянальнае сьвята: Дзень незалежнасьці — 25 жніўня.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Уругвайсховішча мультымэдыйных матэрыялаў