Усевалад Янчэўскі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
![]() |
|
| Кіраўнік Галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі | |
|---|---|
| 18 красавіка 2008 - | |
| Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
| Прэм'ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
| Папярэднік: | Алег Праляскоўскі |
| - | |
| -------- | |
| Нарадзіўся: | 22 красавіка 1976 |
| Нацыянальнасьць: | |
Усевалад Янчэўскі (нарадзіўся 22 красавіка 1976 у Барысаве) — з 18 красавіка 2008 года памочнік прэзыдэнта, начальнік Галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі[1].
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
Па адукацыі Ўсевалад Янчэўскі юрыст-палітоляг, скончыў юрфак БДУ (1998). Першы палітычны досьвед - быў актыўным сябрам перадвыбарчага штабу Станіслава Шушкевіча падчас выбараў у Вярхоўны Савет ХІІІ скліканьня. У сярэдзіне 1990-х заняў крэсла першага сакратара Беларускага патрыятычнага саюзу моладзі. Неўзабаве БПСМ скалынула некалькі гучных скандалаў, зьвязаных з камэрцыйнай дзейнасьцю саюзу, што было забаронена статутам арганізацыі. Аднак гэта ніяк не адбілася на Янчэўскім, і ў 2000-м ён абіраецца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў па Слуцкай выбарчай акрузе № 90. Чалец Сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў НС РБ па адукацыі, культуры, навуцы й навукова-тэхнічнаму прагрэсу. Чалец дэпутацкай групы “Сябры Баўгарыі”.
27 сакавіка 2001 года, у зьвязку з немагчымасьцю сумяшчэньня двух крэслаў, вызвалены ад пасады кіраўніка БПСМ. Пасьля сканчэньня тэрміну дзеяньня дэпутацкага мандату, у ліпені 2005 заступіў на пасаду галоўнага рэдактара грамадзка-палітычнага часопіса «Плянэта». У 2007 годзе займаў пасаду першага намесьніка кіраўніка Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі Прэзыдэнта. На новай пасадзе кіраўніка ідэалягічнага ўпраўленьня будзе апекавацца адукацыйнай сфэрай, сродкамі масавай інфармацыі, няўрадавымі арганізацыямі, культурай і мастацтвам.
Быў у партыі Славянскі Сабор "Белая Русь". Жанаты (з 1998).
[рэдагаваць] Цікавыя факты
- Усевалад Янчэўскі - самы малады зь ліку чыноўнікаў, якім давяралі фармаваць дзяржаўную ідэалёгію ў Беларусі.
[рэдагаваць] Крыніцы
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Всеволод ЯНЧЕВСКИЙ: «Полуправда — это хуже лжи» (рас.) Народная Воля
- Усевалад Янчэўскі на старонцы «Хто ёсьць хто ў РБ» (рас.)
- «Галоўны ідэоляг з новага пакаленьня» Наша Ніва
- У.Янчэўскі: "Асуджаюць хуліганаў, экстрэмістаў..." Радыё Свабода
- БелаПАН: Памочнік прэзыдэнта Усевалад Янчэўскі: Ні пра якую барацьбу з іншадумствам у інтэрнеце размова ісьці ня можа


