Уселюб
| Уселюб | |
Касьцёл Сьв. Яна Хрысьціцеля |
|
| Вобласьць: | Гарадзенская |
| Раён: | Наваградзкі |
| Сельсавет: | Уселюбскі |
| Насельніцтва: | 593 (2008) |
| Тэлефонны код: | +375 1597 |
| Паштовы індэкс: | 231414 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°43′7″ пн. ш. 25°47′55″ у. д. / 53.71861° пн. ш. 25.79861° у. д.Каардынаты: 53°43′7″ пн. ш. 25°47′55″ у. д. / 53.71861° пн. ш. 25.79861° у. д. |
|
Уселюб на мапе Беларусі
Уселюб
|
|
Усе́люб[1] — вёска ў Беларусі, цэнтар сельсавету Наваградзкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 717 чал. (2000). Знаходзіцца за 15 км на поўнач ад Наваградку, на аўтамабільнай дарозе Наваградак — Іўе.
Уселюб — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны. Да нашага часу тут захаваўся адзін з найбольш старажытных касьцёлаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Першы пісьмовы ўспамін пра Ўселюб датуецца 1422 годам і зьмяшчаецца на пячатцы Яна Няміры[2]:
| + s(igillum) x iohan(n)is x de x wselub x | ||
У 1433 вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч пацьвердзіў наданьне маёнтку роду Неміровічаў.
У XV ст. тут заснавалі касьцёл. У 1-й палове XVI ст. маёнткам супольна валодалі Неміровічы і іх родзічы Шчыты, пазьней — ваявода полацкі С. Давойна. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Уселюб увайшоў у склад Наваградзкага павету Наваградзкага ваяводзтва. Па сьмерці С. Давойны ў 1571 маёнтак перайшоў да ягонай удавы Б. Саламярэцкай, якая ў 1576 прадала яго Мікалаю Радзівілу «Рудому». У 1576—1642 касьцёл перарабілі на кальвінскі збор. З 1713 Уселюб знаходзіўся ў валоданьні А. Навасельскага, потым М. Ф. Радзівіла, у 1746 перайшоў да ягонага сына Альбрэхта, а ў 1790-я — да А. М. Пацея.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Уселюб апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Наваградзкім павеце. Станам на 1799 у мястэчку было 106 дамоў. Маёнтак перайшоў да графаў О’Руркаў і зрабіўся адным з асяродкаў «галяндзкага» (і «швайцарскага») сыраварства ў Наваградзкім павеце. У 1861 Уселюб зрабіўся цэнтрам воласьці. У 1884 тут збудавалі царкву. На 1886 у мястэчку было 108 двароў, існавалі валасная ўправа, 2 царквы, 2 капліцы, касьцёл, сынагога, 2 крамы, 2 заезныя дамы.
Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Уселюб апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіўся цэнтрам гміны[3] Наваградзкага павету.
У 1939 Уселюб увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабіўся цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 2000 тут было 198 двароў.
- Мястэчка на старых здымках
Насельніцтва [рэдагаваць]
- XIX стагодзьдзе: 1830 — 388 муж., зь іх шляхты 3, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 58, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 325, жабракоў 1[4]; 1886 — 730 чал.; 1897 — 1255 чал.
- XX стагодзьдзе: 1921 — 736 чал.[5]; 2000 — 717 чал.[6].
Інфраструктура [рэдагаваць]
Ува Ўселюбе працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, амбуляторыя, клюб, пошта.
Турыстычная інфармацыя [рэдагаваць]
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
- Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (XV ст.)
- Капліца-пахавальня О’Руркаў (1837)
- Могілкі: старыя каталіцкія, габрэйскія
- Сынагога (XIX ст.)
- Сядзібна-паркавы комплекс О’Руркаў (XVIII ст.)
- Царква Сьвятога Міхала Арханёла (1884)
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9.
- ^ Przemysław Nowak, Piotr Pokora. Dokumenty strony polsko-litewskiej pokoju mełneńskiego z 1422 roku. — Poznań, 2004. S. 83.
- ^ Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku. Książnica-Atlas. — Lwów, 1933.
- ^ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I. Województwo Nowogródzkie / Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej. — Warszawa, 1923.
- ^ Вячаслаў Насевіч. Уселюб // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003.
Літаратура [рэдагаваць]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 616 с.: іл. ISBN 985-11-0276-8.
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010.— 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Wsielub // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. S. 65.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Уселюб — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||