Усеўкраінскі саюз беларусаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Усеўкраінскі саюз беларусаў
укр. Всеукраїнська спілка білорусів, Всеукраїнський союз білорусів (ВСБ)

знак Усеўкраінскага саюза беларусаў
Дата ўтварэньня 24 мая 2000
Тып грамадзка-культурная
Юрыдычны статус юрыдычная
Мэта культурнае жыцьцё беларусаў
Штаб-кватэра 04116, м. Київ, вул. Шолуденка, 16/25
Месцазнаходжаньне Кіеў
Сяброўства 277 000 беларусаў (0,7% насельніцтва Ўкраіны)
Старшыня Пётар Лайшаў
Кіроўны орган Прэзыдыюм Саюзу
Сайт belukrresurs.org

Усеўкраі́нскі саю́з белару́саў, УСБ (па-ўкраінску: Всеукраїнська спілка білорусів, Всеукраїнський союз білорусів (ВСБ)) — грамадзка-культурная арганізацыя беларусаў з 14 абласьцей Украіны[1]. Аб’ядноўвае ўкраінскіх беларусаў незалежна ад рэлігійных, палітычных або сацыяльных адрозьненьняў. Знаёміць з культурай і традыцыямі беларусаў, якія маюць старадаўнія традыцыі. Спрыяе ўмацаваньню нацыянальнай самабытнасьці беларускай супольнасьці Ўкраіны.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ад 1995 году беларуская супольнасьць Украіны працавала ў прадстаўніцтве Эўрапейскага Зьвязу па пытаньнях імплемэнтацыі канвэнцыі па правах чалавека, Эўрапейскай хартыі рэгіянальных моваў, у рабочых нарадах Міністэрства юстыцыі Украіны ды інш. Нягледзячы на цяжкасьці, стварэньню дадзенага саюзу спрыялі першыя сакратары Амбасады Рэспублікі Беларусь ва Ўкраіне В. І. Бокач і В. М. Забаўскі.

24 мая 2000 г. на першым зьезьдзе ў Кіеве Ўсеўкраінскі саюз беларусаў быў фактычна створаны і юрыдычна зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі Ўкраіны 1 верасьня 2003 г.[2]. На пасяджэньнях каардынацыйная рада гэтага саюзу заплянавала вырашэньне пытаньняў захаваньня і разьвіцьця нацыянальнай культуры, побыту, традыцыяў беларускай культуры ва Ўкраіне, папулярызацыі і вывучэньня беларускай мовы дзецьмі ва Ўкраіне[3].

Дадзены саюз рэалізуе агульныя інтарэсы на захаваньне і разьвіцьцё нацыянальнай, культурнай, моўнай і рэлігійнай самабытнасьці беларускай супольнасьці Ўкраіны. Супрацоўнічае зь Дзяржаўным камітэтам Украіны па пытаньнях нацыянальнасьцяў і рэлігіяў, Апаратам Упаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам культуры і турызму Ўкраіны, Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь. Старшыня Саюзу зьяўляецца актыўным сябрам грамадзкіх радаў пры вышэйзгаданых ўкраінскіх структурах, а таксама сябрам Рады нацыянальных таварыстваў Украіны.

У 2014 г. у народнае апалчэньне Ўкраіны запісалася каля 70 беларусаў[4].

Структура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дапамогу ў падрыхтоўцы і правядзеньні зьездаў саюзу аказваў Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь ва Ўкраіне Віталь Курашык, які браў удзел у стварэньні наступных арганізацыяў:

В. Курашык, яшчэ будучы Старшынём Савету Міністраў Аўтаномнай Рэспублікі Крым, у 1991 годзе ініцыяваў стварэньне нацыянальна-культурнага таварыства беларусаў Крыму: «Саюз беларусаў Крыму».

У іншых рэгіёнах:

Згодна са Статутам, у структуры гэтай арганізацыі вышэйшым органам зьяўляецца зьезд дэлегатаў. У пэрыяды паміж зьездамі вышэйшым органам зьяўляецца каардынацыйная рада, у склад якой уваходзяць усе старшыні рэгіянальных арганізацыяў, а таксама Старшыня дадзенага Саюзу. Каардынацыйная рада праводзіць пасяджэньні адзін раз на паўгодзьдзе, працу паміж зьездамі і паседжаньнямі каардынацыйнай рады праводзіць прэзыдыюм саюзу, які зьбіраецца адзін раз на квартал. У склад прэзыдыюму ўваходзіць старшыня саюзу з чатырма сустаршынямі. Прэзыдыюм узначальвае старшыня саюзу. Будзённую працу саюзу паміж зьездамі і паседжаньнямі каардынацыйнай рады ажыцьцяўляе старшыня саюзу. У 2013 годзе пасьля Ірыны Аржахоўскай старшынём саюзу абраны Пётар Лайшаў[5].

У працы гэтага саюзу бяруць удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь ва Ўкраіне Валянцін Вялічка ды іншыя работнікі беларускіх замежных установаў ва Ўкраіне.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]