Усходнеславацкая мікрамова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Усходнеславацкая мікрамова
východoslovenský knižný jazyk, slovjacky jazyk
Ужываецца ў Славаччыне
Клясыфікацыя Індаэўрапейская сям'я
Афіцыйны статус
Коды мовы

Усходнеслава́цкая мікрамова (па-славацку: východoslovenský knižný jazyk) — славянская літаратурная мікрамова пратэстантаў Усходняй Славаччыны зь сярэдзіны XVIII стагодзьдзя. Грунтуецца на зэмплінскай (канфэсійны варыянт літаратурнай мовы) і шарыска-сьпіскай («мірской» варыянт) разнавіднасьцях усходнеславацкага дыялекту.

Усходнеславацкі дыялект распаўсюджаны на ўсходзе Славаччыны, сутыкаючыся з суседнімі заходнеўкраінскімі (карпатарусінскімі) і польскімі гаворкамі.