Усходняя Англія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Каралеўства Ўсходняй Англіі
Ēast Engla rice
Каралеўства Ўсходняй Брытаніі
прыкладна 520917 Flag of Wessex.png
Месцазнаходжаньне Каралеўства Ўсходняй Англіі

Усходняя Англія сярод брытанскіх народаў

Афіцыйная мова стараангельская
Сталіца Тэтфард
Форма кіраваньня манархія
Канфэсійны склад паганцы, хрысьціяне

Каралеўства Ўсходняй Англіі ці Каралеўства ўсходніх англаў (ст.-англ Ēast Engla rice) было аднім са старажытных англа-саксонскіх каралеўстваў. Спачатку складалася з Нарфолка ды Сафолка. Пасьля шлюбу ўсходнеангельскай каралеўны Этэлдрэды, выспа Ілі была таксама далучана да каралеўства.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каралеўства ўсходніх англаў было ўтворана каля 520 г. шляхам аб’яднаньня паўночнага й паўднёвага Фолкаў (дзе жылі англы, якія засялілі былыя землі Іцэнаў на працягу мінулага стагодзьдзя) і зьяўлялася адным з каралеўстваў англа-саксонскае гептархіі. На некаторы час пасьля перамогі ў 616 г. над варожым каралеўствам Нартумбрыі, Усходняя Англія становіцца самым магутным з англа-саксонскіх каралеўстваў, а тамтэйшы кароль Рэдвальд атрымлівае тытул брэтвальда (валадара англа-саксонскіх каралеўстваў). На працягу наступных 40 год, Усходнія Англія была двойчы пераможана Мэрсіяй. Паступова слабеючы адносна іншых каралеўстваў, у 794 г. кароль Мэрсіі Офа забівае караля Ўсходняй Англіі Этэльбэрта й пачынае валадарыць самастойна.

Незалежнасьць усходніх англаў была адноўлена пасьпяховым паўстаньнем супраць Мэрсіі (825—827), у выніку якога былі забіты два мэрсійскіх караля, якія супрацьстаялі паўстаньню. 20 лістапада 870 даны забіваюць апошняга караля Ўсходняй Англіі Эдмунда й захапляюць каралеўства. Саксоны вярнулі гэтыя абшары ў 920 г., але зноў згубілі ў 10151017 гг., калі яны былі заваяваныя Кнутам Вялікім. Пасьля яны былі адданы Торкэлю Высокаму ў якасьці фэода.