Усход (касьмічныя караблі)
Усход — сэрыя савецкіх касьмічных караблёў, прызначаных для палётаў па калязямной арбіце. Ствараліся пад кіраўніцтвам канструктара Сяргея Паўлавіча Каралева з 1958 па 1963 год.
Першы пілятуемы «Ўсход», запуск якога адбыўся 12 красавіка 1961 году (Усход-1), стаў адначасова і першым у сьвеце касьмічным апаратам, які падняў чалавека ў касьмічную прастору. Сёньня гэты дзень (12 красавіка) адзначаецца ў Беларусі, Расеі і ў іншых краінах сьвету як Сусьветны дзень авіяцыі і касманаўтыкі.
Калі першы «Ўсход», пілятуемы Юрыям Гагарыным, зьдзейсьніў толькі адзін віток вакол Зямлі, абляцеўшы плянэту за 108 хвілін, то палёт карабля «Ўсход-5» з касманаўтам Валерыям Быкоўскім працягваўся ўжо каля 5 сутак. За гэты час карабель і касманаўт 81 раз абмінулі Зямлю.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Усход (касьмічныя караблі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |