Усяслаў Полацкі (манэта)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Манэта «Усяслаў Полацкі», 20 рублёў, рэвэрс
Манэта «Усяслаў Полацкі», 20 рублёў, авэрс

Памятная манэта «Усяслаў Полацкі» — беларускія юбілейныя манэты Нацыянальнага банку Беларусі ўведзеныя ў абарачэньне 28 сьнежня 2005 году. Манэты выбіты са срэбра — наміналам 20 рублёў і медна-нікеля — 1 рубель.

Манэтаю распачата сэрыя Ўмацаваньне і абарона дзяржавы.

Наміналы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Срэбраная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • вага манэты: 33.62 г
  • вага чыстага срэбра: 31.1 г
  • дыямэтар: 38.61 мм
  • якасьць: «пруф»
  • наклад: 5000 асобнікаў
  • кошт продажу ў НББ — 63 500 руб. бяз футляру

Медна-нікелевая[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Манэта мае выгляд круга, рант манэты мае рыфленьне.

  • Авэрс: пасярэдзіне: рэканструкцыя Сафійскага Сабору, за часамі Усяслава Полацкага; згары — выява дзяржаўнага гербу Беларусі, «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ»; долу зьмешчаны год біцьця, для срэбра — чыстая вага каштоўнага мэталю і проба, надпіс па колу — «ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ» на срэбранай і «АД3ІН РУБЕЛЬ» — на медна-нікелевай.
  • Рэвэрс: выява Ўсяслава Полацкага; зьлева стылізаваная выява воўка на тле сонца, як сымбаль ненатуральных магчымасьцяў Усяслава; зьлева па колу надпіс «УСЯСЛАЎ ПОЛАЦКІ» і гады яго кіраваньня «1044—1101».

Дызайн[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мынца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]