Утар-Прадэш
Утар-Прадэш (па-ангельску: Uttar Pradesh) — штат на поўначы Індыі, гранічыць з Нэпалам, а таксама са штатамі Мадх'я-Прадэш, Хімачал-Прадэш, Утаракханд, Хар'яна, Чхатысгарх, Джаркханд, Біхар, Раджастхан, саюзнай тэрыторыяй Дэлі. Займае 5-е месца сярод штатаў па плошчы (238 566 км2) і 1-е па насельніцтву (190 млн. чалавек, 2008). Адміністрацыйны цэнтар — Лакхнаў.
Утар-Прадэш займае асобае месца ў індыйскай культуры: тут зарадзіўся індуізм, а таксама існуе мноства месцаў, сьвяшчэнных для будыстаў (у тым ліку, месца, дзе памёр Сыдхартха Гаўтама). Дыялекты Ўтар-Прадэша паслужылі асновай для стварэньня ў канцы 19 ст. літаратурнага гіндзі. Утар-Прадэш — радзіма многіх выдатных і ўплывовых індыйцаў (Джавахарлал Нэру, Індзіра Гандзі і інш.).
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Утар-Прадэш — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||||
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі Індыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |