Утопэнец
Утопэнец (па-чэску: utopenec — даслоўна тапелец) — чэская нацыянальныя страва, якая стасуецца галоўным чынам у якасьці закускі да піва, або сьпіртных напояў. Страва зяўляецца марынованай у воцаце каўбасой. Да выробу ўтопэнцаў найлепш карыстацца шпэкачкамі — адмысловым відам каўбасак у якіх выразьна заўважны кавалкі сала (па-чэску: špekáček ад слова špek — сала). Шпэкачкі — звычайна ў вялікіх слоіках (5 літраў), заліваюцца марынатам з воцату, ды вады з цукрам, сольлю, пярцам і ангельскім зелям. Звычайна каўбаскі праразаюцца па сяродку, а да іх запіхваецца кавалак марынованага агурка. Шпэкачкі звычайна ўкладаецца на пласт нарэзанай цыбулі й далей такім чынам перакладаецца пласт цыбулі ды шпэкачак, ажно да заполненьня слоіку. Часам акрамя цыбулі дадаецца саладкі баўгарскі пярэц, або вострыя чырвоныя пярцы (чушка). Такім чынам каўбаскі мусяць прастаяць ля 3 дзён. Паколькі ўтопэнец выкладваецца на талерку беспасярэдня са слоіку, у чэскіх піўных барах ці карчмах (па-чэску: hospoda) слоік зь імі часта стаіць на стойцы. Утопэнец падаецца ў халодным выглядзе, разам з цыбуляй ды пярцом, зь якімі быў марынованы. Гарнірам да ўтопэнца зьяўляецца хлеб.
Утопэнец вырабляецца галоўным чынам самастойна (хатнім способам) у харчавых установах ды домах. Аднак у гандлю ў Чэхіі знаходзіцца колькі гатункаў гатовых утопэнцаў у палулітравых слоіках, часам таксама меншых пластыкавых апакаваньнях.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Утопэнец — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў