Утрэхт (горад)
| Утрэхт | |||||
| Utrecht | |||||
|
|||||
| Плошча: | 99,32 км² | ||||
| Насельніцтва: | 288 732 ((2007)) | ||||
| Тэлефонны код: | 30 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 52°5′ пн. ш. 5°6′ у. д. / 52.083° пн. ш. 5.1° у. д.Каардынаты: 52°5′ пн. ш. 5°6′ у. д. / 52.083° пн. ш. 5.1° у. д. | ||||
|
Утрэхт на мапе Нідэрляндаў
Утрэхт
|
|||||
У́трэхт (па-нідэрляндзку: Utrecht) — места ў Нідэрляндах, сталіца правінцыі Утрэхт. Места зьяўляецца часткай Рандстаду (па-нідэрляндзку: Randstad) — аглямэрацыі, якая складаецца з чатырох найбуйнейшых местаў Нідэрляндаў — Амстэрдаму, Ратэрдаму, Гаагі ды самаго Утрэхту. Места разьмешчанае ў цэнтральнае часткі краіны.
З часін залатога веку (амаль усё 17 стагодзьдзе), Утрэхт быў адным з найважнейшых местаў паўночных Нідэрляндаў, пакуль Амстэрдам ня стаў культурным і эканамічным цэнтрам краіны.
Сёньня Утрэхт — найбуйнейшы адукацыйна-навуковы цэнтар Нідэрляндаў. У месьце знаходзіцца Утрэхцкі ўнівэрсытэт (па-нідэрляндзку: Universiteit Utrecht) — найвялікшы ў краіне, акрамя таго, ў межах места разьмясьціліся шэраг іншых вышэйшых навучальных установаў. Дзякуючы свайму геаграфічнаму становішчу, Утрэхт зьяўляецца буйным транспартным вузлом (чыгункі ды аўтамабільных дарог).
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Утрэхт (горад) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка(анг.)(нід.)