Уцяна
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Каардынаты:
55°30′ пн. ш. 25°36′ у. д.
| Уцяна Utena
|
||||
|
||||
| Павет | Уцянскі павет | |||
| Першыя згадкі | 1261 | |||
| Статус гораду | 1599 | |||
| Плошча | 15,1 км² | |||
| Насельніцтва - шчыльнасьць |
32 789 2 191 |
|||
| Геаграфічныя каардынаты | 55°30′ пн. ш. 25°36′ у. д. | |||
| Часавы пас - улетку |
+2 +3 |
|||
| Афіцыйны сайт | ||||
Уця́на (па-летувіску: Utena) – горад у паўночна-усходняй Летуве. Колькасць насельніцтва налічвае каля 34 тыс. чалавек. Горад зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Уцянскага павета Летувы. Знаходзіцца на шашы Калінінград – Санкт-Пецярбург, у 103 км. ад Вільні. Праз горад ідзе чыгунка Панявеж – Сьвянцяны.
[рэдагаваць] Гісторыя
Уцяна зьяўляецца адным з самых старажытных гарадоў Летувы. Паводле легенды горад заснаваў жамойцкі князь Уцяніс. Першыя згадкі ад горадзе адносяцца да 1261 года. У 1416 годзе тут быў пабудаваны першы касьцёл. Герб і гарадзкія правы Уцяна атрымала ў 1599 годзе. У 1655 годзе горад часова быў захоплены маскоўскім войскам. Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай горад трапіў у склад Расейскай імпэрыі. Уцяна бала значна зруйнаваная пад час напаліонаўскай вайны 1812 года. У часы паўстаньняў 1830 і 1863-1864 гадоў. У ХІХ стагодзьдзі праз горад прайшла дарога Варшава – Санкт-Пецярбург, і з гэтага часу пачалося хуткае разьвіцьцё Уцянаў. Пасьля ўваходу Летувы ў склад СССР тут дзейнічалі летувіскія партызаны.
У часы СССР значнае разьвіцьцё атрымала прамысловасьць горада.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Уцяна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў


