Ўільям Тэкерэй

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
(Перанакіравана з Уільям Тэкерэй)
Перайсьці да: навігацыі, пошук
ўільям Тэкерэй
па-ангельску: William Makepeace Thackeray
William Makepeace Thackeray by Jesse Harrison Whitehurst-crop.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 18 ліпеня 1811, Калькута, Індыя
Памёр: 24 сьнежня 1863, Лёндан, Вялікабрытанія
Грамадзянства: Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці: раманіст, эсэіст
Гады творчасьці: 1829—1864 (публікаваўся пасьмяротна)
Жанр: сатыра, гістарычныя нарысы
Значныя творы: «Кірмаш пыхлівасьці»
Wikisource-logo.svg Творы ў ВікіКрыніцы

Ўільям Тэкерэй (па-ангельску: William Makepeace Thackeray) (18 ліпеня 181124 сьнежня 1863) — ангельскі пісьменьнік, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў крытычнага буржуазнага рэалізму ў ангельскай літаратуры XIX стагодзьдзя. У сваіх раманах ён яскрава апісвае найвышэйшае грамадзтва — яго лад жыцьця, схільнасьці, норавы. Апісальная манера гэтага аўтара прасякнутая аналітызмам і сьведчыць пра добрае веданьне чалавечай натуры.

Карціна жыцьця кіруючых клясаў Англіі, створаная Тэкерэям, застаецца клясычным прыкладам сацыяльнай сатыры.

[рэдагаваць] Біяграфія

  • 18 ліпеня 1811 — у Калькуце (Індыя) ў сям’і буйнога чыноўніка Ост-Індыйскай кампаніі нарадзіўся Ўільям Тэкерэй;
  • 18171822 — вучыўся ў прыватных школах Лёндана;
  • 18221828 — вучыўся ў Чартэрхаус-скул. Неўзабаве пасьля сьмерці бацькі ў Лёндан пераязджае яго маці, якая другі раз выйшла замуж;
  • 1829 — паступіў у Трыніці-каледж Кэмбрыджскага ўнівэрсытэта. Неўзабаве Тэкерэй прайграў у карты значную частку сваёй спадчыны, а рэштку згубіў падчас краху Індыйскага агенцтва нерухомасьці. Такім чынам, праз год малады Тэкерэй кідае ўнівэрсытэт і едзе вандраваць па Эўропе. Ён бярэ ўрокі маляваньня ў Парыжы і спачатку спрабуе свае сілы ў графіцы і жывапісу. Пазьней ён набудзе славу вядомага карыкатурыста і сам будзе ілюстраваць свае творы.
  • 1830 — у Веймары ў Тэкерэя адбылася сустрэча з Гётэ. Не здолеўшы зрабіць кар’еру мастака, Тэкерэй зрабіўся парыскім карэспандэнтам і пайшчыкам лёнданскай газэты «Зэ Кансціцьюшнл» (The Constitutional).
  • 1836 — пабраўся шлюбам з Ізабэлай Шо, зь якой у Тэкерэя нарадзілася трое дзяцей. У гэтым жа годзе Тэкерэй ледзь не зрабіўся мастаком-ілюстратарам «Пасмяротных нататак Піквікскага клуба» Дыкенза і ўсур’ёз пачаў займацца літаратурай. Захапленьне знакамітымі англійскімі празаікамі XVIII стагодзьдзя — Г.Філдзінгам, Т.Смолетам і іншымі асьветнікамі.
  • прыблізна 18361846 гг.: збольшага пад псэўданімамі, друкуе малыя творы (пародыі, эпіграмы, нарысы) ў найлепшых пэрыядычных выданьняў таго часу.
  • 1837 — вяртаецца ў Лёндан, дзе ў якасьці фэльетаніста ды карыкатурыста пачынае супрацоўнічаць са шматлікімі газэтамі і часопісамі («Fraser’s Magazine», «The New Monthly» ды іншымі) пад рознымі псэўданімамі: Jellowplush, Titmarsh і г. д.
  • 18391847 — друкуе «Раманы славутых аўтараў».
  • 18391840 — друкуе авантурныя аповесьці «Кацярына» (Katherine), «Успаміны Бары Ліндана» (The Luck of Barry Lyndon, або Memoirs of Barry Lyndon, Esq.
  • 1840 — друкуе зборнік «Парыскія нарысы» (The Paris Sketchbook).
  • 1841 — друкуе авантурную аповесьць «Ліставаньне Джэлаўплаша» (Jellowplush Correspondence), сатырычную «Гісторыю Самюэля Цітмаша і Вялікага Дыяманта Хогарці» (The History of Mr Samuel Titmarsh and the Great Hoggarty Diamond).
  • 18421843 гг.: друкуе сатырычныя «Нататкі Фіц-Будля» (Fitz-Boodl’s Confessions and Professions).
  • 1843 — друкуе зборнік «Ірляндзкія нарысы» (The Irich Sketch-book) і піша побытавы раман «Выкшталцова-банальная гісторыя» (A Shabby-Genteel Story), які застаўся няскончаным.
  • 18451851 гг.: супрацоўнічае з вядомым гумарыстычным ангельскім часопісам «Панч» (Punch)
  • 1846 — друкуе «Дарожныя нататкі ад Корнхіла да Вялікага Каіра» (Notes of a Journey from Cornhill to Grand Cairo). У гэтым жа годзе купляе дом і перавозіць туды двух сваіх дачок (трэцяя памерла) пасьля таго, як разыходзіцца з жонкай Ізабэлай, у якой разьвілася цяжкая псыхічная хвароба. Дачок выхоўваюць маці і айчым Тэкерэя.
  • 18461848 — друкуе «Кнігу снобаў» (The Book of Snobs).
  • 18471848 — штомесяцовыя выданьні частак «Кірмаша пыхлівасьці (Раман без героя)». Назва рамана і вобраз «кірмаша пыхлівасьці» запазычаныя з алегарычнага рамана Д.Беньяна «Шлях паломніка».
  • 18481850 — піша раман «Пендэніс».
  • 1850 — піша «Рэбэку і Равэну» — бурлескны канчатак рамана Вальтэра Скота «Айвэнга».
  • 18511852 — у Англіі і Амэрыцы чытае публічныя лекцыі пра англійскіх гумарыстаў XVIII стагодзьдзя (ад Сўіфта да Голдсміта), надрукаваныя ў 1853 г.
  • 1852 — друкуе раман «Гісторыя Генры Эсманда».
  • 18531855 гг.: друкуе раман «Ньюкомы». Па-за напісаньнем раманаў, Тэкерэй піша баляды ды вершы.
  • 1853 — друкуе зборнік лекцый «Ангельскія гумарысты XVIII стагодзьдзя» (The English Humourists of the Eighteenth Century).
  • 1854 — друкуе «Розу і пярсьцёнак», адну са сваіх пяці «калядных кніг».
  • 1855 — падчас другой паездкі ў Амэрыку чытае сэрыю лекцый «Чатыры Георгі» (The Four Georges), дзе дае гумарыстычную характарыстыку гэтых манархаў і англійскага побыту падчас іх панаваньня (надрукаваная ў 1861 годзе).
  • 18581859 гг.: піша раман «Віргінцы», працяг «Гісторыі Генры Эсманда».
  • 18601862 гг.: рэдактар часопіса «Корнхіл» (Cornhill), у якім друкуе і ўласныя творы: «Удавец Ловел» (Lovel the Widower, 1860), «Прыгоды Філіпа» (The Adventures of Philip on his way through the world, 1861—1862) і «Алегарычныя нататкі» (1860—1863).
  • 1861 — друкуе зборнік уласных лекцый «Чатыры Георіі» (The Four Georges)
  • 1963 — пачынае пісаць раман «Дэні Дзюваль» (Denis Duval, няскончаны, выдадзены пасьмяротна ў 1964 г.).
  • 24 сьнежня 1863 — Тэкерэй памірае ў Лёндане.

Ўільям Тэкерэй вядомы як найвыдатнейшы рэаліст і сатырык свайго часу, які разьвіў рэалістычныя традыцыі, закладзеныя яго папярэднікамі веку Асьветніцтва. Рэзкая крытыка снабізму і сатыра яго твораў балюча біла па амбіцыях снобаў, хцівых да славы, вобразы якіх ён адлюстраваў у сваіх раманах.

[рэдагаваць] Творы

  • «Раманы славутых аўтараў» (Novels by Eminent Hands, 18391847);
  • «Кацярына» (Katherine, 19391940), авантурная аповесьць;
  • «Успаміны Бары Ліндана» (The Luck of Barry Lyndon, або Memoirs of Barry Lyndon, Esq., 18391840);
  • «Парыскія нарысы» (The Paris Sketchbook, 1840);
  • «Ліставаньне Джэлаўплаша» (Jellowplush Correspondence, 1841), авантурная аповесьць;
  • «Гісторыю Самюэля Цітмаша і Вялікага Дыяманта Хогарці» (The History of Mr Samuel Titmarsh and the Great Hoggarty Diamond, 1841), сатырычная аповесьць;
  • «Нататкі Фіц-Будля» (Fitz-Boodl’s Confessions and Professions, 18421843), сатырычная аповесьць;
  • «Ірляндзкія нарысы» (The Irich Sketch-book, 1843)
  • «Выкшталцова-банальная гісторыя» (A Shabby-Genteel Story, 1843), побытавы раман, няскончаны;
  • «Дарожныя нататкі ад Корнхіла да Вялікага Каіра» (Notes of a Journey from Cornhill to Grand Cairo, 1846);
  • «Кніга снобаў» (The Book of Snobs, 18461848);
  • «Кірмаш пыхлівасьці» (Vanity Fair, 18471848), раман;
  • «Пендэніс» (1848—1850), раман;
  • «Рэбэка і Равэна» (Rebecca and Rowena, 1850), бурлескны канчатак «Айвэнга» Вальтэра Скота;
  • «Гісторыя Генры Эсманда» (1852), раман;
  • «Ангельскія гумарысты XVIII стагодзьдзя» (The English Humourists of the Eighteenth Century, 1853), зборнік лекцый;
  • «Ньюкомы» (Newcomers, 18531855), раман;
  • «Роза і пярсьцёнак» (1854), адна з пяці «калядных кніг» Тэкерэя;
  • «Віргінцы» (18571859), раман, працяг «Гісторыі Генры Эсманда»;
  • «Удавец Ловел» (1860);
  • «Прыгоды Філіпа» (18611962), раман;
  • «Алегарычныя нататкі» (18601863);
  • «Чатыры Георгі», (The Four Georges, 1861), зборнік лекцый;
  • «Дэні Дзюваль» (1863), няскончаны раман, выдадзены пасьмяротна ў 1864 годзе.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Ўільям Тэкерэйсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах