У Бога за пазухай (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
У Бога за пазухай
U Pana Boga za piecem
Жанр кінакамэдыя[d]
Рэжысэр Яцак Бромскі
Сцэнарыст
У ролях Ірына Лачына
Ян Вечаркоўскі
Кшыштаф Дзерма
Анджэй Заборскі
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Ядвіга Заічэк[d]
Вытворчасьць Telewizja Polska — Telewizyjna Agencja Produkcji Teatralnej i Filmowej
Studio Filmowe (d. Zespół Filmowy) Oko
Дата выхаду 1998
Працягласьць 100 хвіл.
Краіна Польшча
Мова польская мова
Старонка на IMDb

«У Бо́га за па́зухай» (па-польску: U Pana Boga za piecem) — мастацкі фільм кінарэжысэра Яцака Бромскага 1998 году. Працягласьць — 100 хвілін. Жанр — камэдыя.

Пачатак сюжэту[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На пасажырскі аўтобус зь Беларусі нападае ўкраінская мафія і абрабоўвае пасажыраў. Адна з пасажырак, Маруся, не жадае плаціць. Аднак у яе забіраюць усе грошы, а на дадатак пасьля ўсяго раззлаваны ўпартасьцю Марусі кіроўца аўтобусу высаджвае яе на дарозе каля вёскі Каралёў Мост. Маруся вырашае дабіцца праўды і вярнуць свае грошы, дзеля чаго зьвяртаецца ў мясцовую паліцыю…

У ролях[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца здымкаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя падзеі фільму па сцэнару адбываюцца ў вёсцы Каралёў Мост на Падляшшы, там жа і праходзілі здымкі. Аднак, паколькі ў вёсцы насамрэч няма касьцёлу, а толькі праваслаўная царква, сюжэты з касьцёлам і плябаніяй здымаліся ў Саколцы, там жа праходзілі здымкі камісарыяту паліцыі. Акрамя таго, некаторыя сюжэты здымаліся ў Беластоку (рынак), Янаве (дыскатэка), на шашы зь Беластоку да Баброўнікаў.

Працяг трылёгіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «U Pana Boga w ogródku» (2007)[1],
  • «U Pana Boga za miedzą» (прэм’ера 19 чэрвеня 2009)[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]