У Кантакце
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| УКантакце (ВКонтакте) | |
| URL | vk.com |
|---|---|
| Alexa рэйтынг | 28 (1 сьнежня 2012) |
| Камэрцыйны? | так |
| Тып | сацыяльная сетка |
| Рэгістрацыя | вольная |
| Даступныя мовы | Беларуская (тарашкевіца) і 70 іншых (1 сьнежня 2012) |
| Уладальнік | ООО «В Контакте»[1] |
| Аўтар | Павал Дураў |
| Пачатак працы | 10 кастрычніка 2006 (6 гадоў таму) |
| Прыбытак | |
| Бягучы стан | Дзейны |
«УКантакце» (ВКонтакте) — найбуйнейшая ў Рунэце сацыяльная сетка, трэці паводле папулярнасьці сайт ва Ўкраіне і ў Казахстане, чацьверты — у Беларусі, 42-і — у сьвеце[2]. Рэсурс першапачаткова пазыцыянаваў сябе ў якасьці сацыяльнай сеткі студэнтаў і выпускнікоў расейскіх ВНУ[3], пазьней стаў называць сябе «сеткавым праектам, які дапамагае людзям падтрымліваць сувязь з блізкімі людзьмі»[4]. Са студзеня 2009 году «у Кантакце» наведвала больш людзей, чым галоўнага канкурэнта ў Расеі — «Одноклассники»[5]. У лютым 2011 году штодзённая аўдыторыя сацыяльнай сеткі перавысіла 23 мільёны чалавек.[6] На 1 сьнежня 2012 г. сетка налічвала звыш 190 млн. улічаных карыстальнікаў, рэкляма падавалася толькі ў расейска- і ўкраінскамоўным выглядзе сайта.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Юридический адрес Праверана 2011-02-24 г.
- ^ Alexa Internet (8 августа 2011) Alexa Top 500 Global Sites. Vkontakte site info(анг.) — Alexa.com — сэрвіс інтэрнэт-статыстыкі. Праверана 2011-02-17 г.
- ^ Павел Дуров (17 июля 2007) «В Контакте миллион участников» Праверана 2009-08-01 г.
- ^ «В Контакте»: описание сайта Праверана 2011-02-17 г.
- ^ Россияне больше всех сидят в социальных сетях Праверана 2009-08-01 г.
- ^ LiveInternet.ru. Рейтинг сайтов Праверана 2011-02-17 г.